Лех Валэнса
Лех Валэ́нса (па-польску: Lech Wałęsa; нарадзіўся 29 верасьня 1943 году, Папова) — польскі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Польшчы (1990—1995).
Лех Валэнса | |
![]() | |
Прэзыдэнт Польшчы | |
---|---|
22 сьнежня 1990 — 22 сьнежня 1995 | |
Папярэднік: |
Войцех Ярузэльскі Рышард Качароўскі (у выгнаньні) |
Наступнік: | Аляксандар Квасьнеўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 верасьня 1943[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (77 гадоў) Папова, Куяўска-паморскае ваяводзтва |
Партыя: | Салідарнасьць |
Сужэнец: | Данута Валэнса |
Дзеці: | Яраслаў Валэнса |
Зь сялянскай сям’і. У 1967—1987 гг. электрык судабудаўнічага завода ў Гданьску. Актыўны ўдзельнік масавага страйку ў Гданьску ў сьнежні 1970 году, за што падрынуўся перасьледу ўладаў. Адзін з заснавальнікаў напаўлегальных вольных прафзьвязаў (1978 г.). У жніўні 1980 году ачоліў страйкераў судавэрфі, быў старшынём міжзаводаўскага страйкама. Зь верасьня 1980 году лідэр масавага грамадзкага руху «Салідарнасьць», старшыня выканаўчага органа прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць». У сьнежні 1981 — лістападзе 1982 быў інтэрнаваны. Да канца 80-х быў адным з самых відных дзеячоў польскае апазыцыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1983).
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Лех Валэнса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў