Ірака-іранская вайна

вайна 1980—1988 рокаў
(Перанакіравана з «Ірана-ірацкая вайна»)

Іра́ка-іра́нская вайна́, альбо Пе́ршая вайна́ ў Пэрсы́дзкай зато́цы (па-арабску: حرب الخليج الأولى‎, па-пэрсыдзку: جنگ ایران و عراق‎) — збройны канфлікт Ірану з Іракам ад верасьня 1980 да жніўня 1988 року. Пачаўся з ірацкага нападу на Іран і скончыўся ўзаемным прыняцьцем Рэзалюцыі №598 Рады бясьпекі ААН.

Ірака-іранская вайна
Дата: 22 верасьня 1980 — 20 жніўня 1988
Месца:
Вынік: Нявызначаны
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Status quo ante bellum
Супернікі
Іран ІранБаасісцкі Ірак Ірак
Камандуючыя
Асноўныя кіраўнікі:Асноўныя кіраўнікі:
Колькасьць
Пачатак вайны:


110—215 тыс. жаўнераў

падрабязьней:
1700—2100 танкаў,


1000—1900 бронемашынаў,
300—1100 артылерыі,
421—485 самалётаў


750—835 верталётаў
Пачатак вайны:


200—210 тыс. жаўнераў

падрабязьней:
1750—2800 танкаў,


2350—4000 бронемашынаў,
1350—1400 артылерыі,
295—380 самалётаў,


300—350 верталётаў
Страты
200—600 тыс. вайскоўцаў105—500 тыс. вайскоўцаў
Агульныя страты
Цывільныя страты: > 100 тыс. чал.

Прычынай атакі на Іран стала боязь перад распаўсюджаньнем ідэалёгіі Рухалы Хамэйні і шыізму ў пераважна суніцкім Іраку. Пры гэтым Садам Хусэйн спадзяваўся зрабіць Ірак паноўнай сілай Пэрсыдзкай затокі і адваяваць усходні бераг ракі Шат-эль-Араб, аддадзены Ірану ў 1975 року ў Альжыры.

Іран пасьля нядаўняй рэвалюцыі быў аслаблены і пазбавіўся падтрымкі ЗША ды Ізраілю; аднак нягледзячы на чаканьні ірацкіх вайскаводаў, іхні наступ трываў толькі тры месяцы. Пасьля гэтага да чэрвеня 1982 року іранская армія адваявала ўсе страчаныя тэрыторыі. Тады Іран адмовіўся прызнаць Рэзалюцыю №514 Рады бясьпекі ААН і перайшоў у наступ на ірацкай тэрыторыі, які цягнуўся пяць гадоў. Толькі ў сярэдзіне 1988 року Ірак здолеў правесьці шэраг удалых контранаступаў, пасьля чаго ваенныя дзеяньні зайшлі ў тупік.

Ірак атрымліваў значную грашовую, палітычныю і лягістычную дапамогу ад ЗША, Вялікабрытаніі, СССР, Францыі, Італіі, Югаславіі і пераважнай большасьці арабскіх дзяржаваў. На баку Ірану, які аказаўся ў міжнароднай ізаляцыі, стаялі Сырыя, Лібія, КНР, КНДР, Ізраіль, Пакістан і Паўднёвы Емэн. Апанэнты вялі ваенныя дзеяньні ў стылі I сусьветнай вайны з выкарыстаньнем акопаў, калючага дроту, умацаваных кулямётных пунктаў, штыкавых атакаў, іранскіх «мясных штурмаў(d)», ірацкай хімічнай зброі і наўмысных удараў па мірных мэтах.

Васьмігадовы канфлікт, эканамічная разруха, падзеньне маралі, няздольнасьць працягваць наступ, бязьдзейнасьць міжнароднай супольнасьці адносна выкарыстаньня Іракам зброі масавага зьнішчэньня, а таксама згаршэньне стасункаў з ЗША змусілі Іран пагадзіцца на прапанаванае Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый замірэньне. За час вайны загінулі каля 500 тысячаў чалавек, прычым значную частку стратаў панёс іранскі бок, і ніякіх тэрытарыяльных здабыткаў ці рэпарацыяў ніводная зь дзяржаваў не атрымала.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць