Заходні Бэрлін (па-ангельску: West Berlin, па-француску: Berlin-Ouest, па-нямецку: West-Berlin) — асаблівае палітычнае ўтварэньне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амэрыканскага, францускага і брытанскага сэктараў акупацыі Бэрліну. Заходні Бэрлін быў анклявам, з усіх бакоў аколены тэрыторыяй НДР, якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі уласна Нямеччыны плюс савецкі сэктар у Бэрліне (Усходні Бэрлін).

Заходні Бэрлін на мапе (1978)
Зоны акупацыі Бэрліну

Плошча 480 км², Быў падзелены на 12 гарадзкіх раёнаў. Насельніцтва 1,9 млн чал. (1987). Утвораны пасьля Другой сусьветнай вайны[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Заходні Берлін // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 16