Беларускія немцы
Белару́скія не́мцы (па-нямецку: Belarusdeutsche, Weißrusslanddeutsche) — этнічныя немцы, а таксама грамадзяне нямецкіх дзяржаваў (у тым ліку Лівонскага й Тэўтонскага ордэнаў), якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі або дзяржаваў-папярэднікаў: Полацкае княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая і г. д. Паводле перапісу 2009 году, у Беларусі пражывае 2474 немцы, што складае 0,03% ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны[1]. Гэта трынаццатая па колькасьці нацыянальная меншасьць у краіне.
Беларускія немцы | |
Агульная колькасьць | Беларусь — 2474 чал.[1] (2009 год) |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Беларусь, Нямеччына, ЗША, Летува, Канада, Бразылія, Польшча, Аргентына, Уругвай ды інш. |
Мовы | нямецкая, беларуская, верхненямецкія (швабскі дыялект), расейская, польская |
Рэлігія | хрысьціяне (лютэранства, каталіцтва, праваслаўе, баптызм, мэнаніцтва, пяцідзясятніцтва). |
Блізкія этнасы | немцы, расейскія немцы, беларусы, польскія немцы, украінскія немцы й г.д. |
Нямецкая этнічная і культурніцкая прысутнасьць на землях сёньняшняй Беларусі пачала фармавацца яшчэ ў часы Полацкага княства збольшага ў выглядзе працэсаў культурнага ўзаемаабмену, што робіць немцаў адной з самых старажытных меншасьцяў на тэрыторыі Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьЗьяўленьне немцаў на тэрыторыі Беларусі
рэдагавацьПершыя згадваньні пра немцаў на Русі адносяцца да IX ст. Да канца XII стагодзьдзя ў гарадах Полацкага, Тураўскага, Гарадзенскага і іншых княствах ужо аселі шматлікія нямецкія купцы, рамесьнікі, ваяры, лекары і навукоўцы[2]. Важную ролю адыгрывалі нямецкія сьвятары, так менавіта немцы аднымі зь першых прынесьлі каталіцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так, на захадзе Беларусі ў канцы X — пачатку XI стагодзьдзяў хрысьціянства абвяшчаў немец Бруна Квэрфурцкі, у той жа час каля 1010—1013 гадоў у Тураў прыбыла місія калобжэскага біскупа Рэйнбэрна, запрошанага мясцовым князем Сьвятаполкам[a]. Да таго ж мясцовыя князі паступова завязваюць зь немцамі і роднасныя адносіны; так, зь немкамі ажаніўся шэраг князёў[4], напрыклад полацкі князь Ізяслаў Мсьціслававіч быў жанаты з Агнэсай, дачкой Конрада III з Гогенштаўфэнаў, а тураўскі князь Яраполк Ізяславіч меў шлюб з Кунігундай фон Орлямюндэ.
Немцы ў Полацкім княстве
рэдагавацьЗьяўленьне немцаў у Полацкім княстве адбывалася шляхам пашырэньня Полацкім княствам гандлёвых і міжкультурных сувязяў зь нямецкімі і польскімі[b] гарадамі. Як і ў іншых старажытнабеларускіх княствах, у Полацкім княстве менавіта немцы былі першымі, хто распаўсюджваў тут каталіцтва, так у 1186 годзе полацкі князь Валадар ІІ дазволіў нямецкаму манаху Мэйнарду заснаваць замак і касьцёл і пачаць пропаведзі. Мала таго, полацкі гаспадар нават адарыў манаха.
У 1158 годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусьці Дзьвіны, якое ў 1201 годзе за біскупам Альбэртам фон Буксгевэдэн-Брэмэнам робіцца местам пад назвай Рыга й сталіцаю Лівоніі. Нягледзячы на далейшую варожасьць паміж крыжакамі і палачанамі, важным момантам становіцца культурны ўзаемаабмен паміж немцамі і палачанамі. У Полацку й Смаленску паўстаюць нямецкія гандлёвыя двары. Такім чынам можна адзначыць, што першымі немцамі на тэрыторыі Беларусі былі галоўным чынам гандляры і сьвятары. У 1305 годзе Полацак падпаў пад залежнасьць рыскага арцыбіскупа, што выклікала засяленьне Полацка і Полацкай зямлі немцамі, якія займаліся тут гандлем і распаўсюджавалі каталіцтва, пабудавалі ў Полацку касьцёл, але ў 1307 годзе былі выгнаны вялікім літоўскім князем Віценем[5][6][7][8]. Нягледзячы на гэта Полацак (ням. Plotzeke) заставаўся адным з цэнтраў нямецкага насельніцтва ВКЛ і буйным шматнацыянальным горадам[c]. На той момант у горадзе існаваў нямецкі раён, дзе жылі нямецкія гандляры, асьветнікі, лекары, вайскоўцы.
Немцы ў Вялікім Княстве Літоўскім
рэдагавацьПершыя нямецкія мігранты зьявіліся ў ВКЛ у пачатку XIV ст. — дамініканскія і францішканскія манахі заснавалі ў Вільні і Навагрудку дзьве каталіцкія царквы[10]. Адным з тых, хто спрыяў расьсяленьню немцаў у ВКЛ, быў вялікі князь літоўскі Гедзімін[11] Ім жа ў рамках урэгуляваньня зносінаў зь Лівонскім ордэнам у 1323 годзе быў выдадзены прывілей, які заклікаў немцаў на пасяленьне ў ВКЛ. У гэты час ВКЛ вяло актыўны гандаль з ганзейскімі гарадамі. У Полацку, Троках і Вільні зьяўляюцца нямецкія гандлёвыя двары[10]. У асноўным немцы сяліліся ў буйных гарадох ВКЛ, вялікі адсотак немцаў сярод гарадзкога насельніцтва быў у Вільні, Полацку, Магілёве, Горадні, Берасьці і іншых гарадох. Даволі шмат немцаў пасялілася на Віленшчыне. Як піша Адам Кіркор, тыя немцы[d] даволі хутка зьмешваюцца зь мясцовым насельніцтва[e], што ўжо ў трэцім-чацьвёртым пакаленьні ад іх застаецца толькі прозьвішча, а яны ўжо поўнасьцю не разумеюць нямецкай мовы[11].
Шэраг немцаў гэтага пэрыяду вядомыя сярод высокіх урадаў (пасадаў) ВКЛ. Так, адным з паплечнікаў Ягайлы ў ягонай меркаванай змове супраць Альгерда і потым змове супраць Кейстута быў нямецкі купец Ганул, які тады займаў урад старасты віленскага; замежнікі гэтага пэрыяду вядомыя як чальцы гаспадарскае Рады краіны.
Вялікая група нямецкіх і галяндзкіх сялянаў пасялілася ў 1563 году каля Бугу і заснавала вёскі Нойдарф і Нойбрун, да якіх пазьней накіроўваліся шматлікія перасяленцы[10][11]. Нойдарф і Нойбрун былі заснаваны на землях князёў Радзівілаў, якія асабіста запрашалі немцаў і галяндцаў[11]. У хуткім часе ў Берасьцейскім ваяводзтве ўзьнік царкоўны прыход Нойдарф-Нойбаў, дзякуючы якому нямецкія сяляне падтрымлівалі сувязь з роднай культурай[10]. Да канца XVIII ст. гэтыя паселішчы распаўсюдзіліся да Кобрыню[10]. Паселішча Нойдарф-Нойбаў дасягнула вялікіх памераў[10]. Яно мела шчыльныя сувязі зь нямецкімі паселішчамі на Валыні[10].
Нямецкае паселішча на Магілёўшчыне захавалася й дагэтуль — цяпер гэта вёска Вейна (ад ням. Wein — віно)[12]. Вядома, што ў тых месцах немцы ўладкоўвалі бровары[f] і вінакурні[13].
Вялізную групу нямецкага насельніцтва ВКЛ складалі па-ранейшаму гандляры, але з XVI ст. назіраецца прыток у ВКЛ у першую чаргу нямецкіх навукоўцаў, мэдыкаў, рамесьнікаў, разам з тым павялічваецца колькасьць нямецкіх вайскоўцаў-наймітаў, якія фактычна становяцца неад’емнай часткай арміі ВКЛ і Рэчы Паспалітай; так, адным з гераічных абаронцаў Смаленску ад маскоўскіх войск стаў немец Корф.
Немцы значна паўплывалі на рэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Першапачаткова лютэранства збольшага прымалі месьцічы-немцы, зь мясцовых зусім нязначная дзеля жыхароў[14]. Так, у сярэдзіне XVI ст. нямецкія купцы засноўваюць у Вільні лютэранскую суполку, якая хутка становіцца цэнтрам пашырэньня лютэранства ў ВКЛ[15]. У 1539 годзе віленскі ўраджэнец, ксёндз і доктар філязофіі Абрагам Кульва адчыніў у Вільні школу для шляхецкай моладзі й актыўна выступаў зь лютэранскімі казаньнямі, слухаць якія паступова сабралося ці ня ўсё нямецкае насельніцтва места[16]. Па ягоным ад’езьдзе прапаведнікам лютэранства ў Літве стаў Ян Вінклер, ксёндз віленскага касьцёлу сьв. Ганны. Віленскі біскуп забараніў яму ня толькі служыць, але й увогуле зьяўляцца ў віленскіх касьцёлах[17]. Тады Вінклер адчыніў лютэранскую малельню ў хаце віленскага купца Морштына. Утварылася лютэранская грамада, у асноўным зь немцаў[18]. У хуткім часе на Нямецкай вуліцы збудавалі кірху, якая праіснавала да 1944 году[19]. Пражывалі немцы і ў Слуцку, так, некаторыя беларускія дасьледнікі сьцьвярджаюць, што першае згадваньне лютэранскай грамады адносіцца да Слуцку 1535 году, калі князь Юры Алелькавіч вылучыў немцам зямлю пад кірху[20]. Гэтыя зьвесткі пацьвярджае і нямецкі гісторык Г.-К. Дытрых[21]. У Менску таксама існавала лютэранская грамада[g], якую ўзначальваў нямецкі пастар Карл Людвіг Гэмэрых, які дагэтуль быў пастарам ў Слуцку[23]. Да таго, вялікая колькасьць немцаў прыбывае ў ВКЛ на запрашэньне Радзівілаў дзеля пашырэньня Рэфармацыі, як напрыклад Ян Фёлькель[h]. А ў час ваяводзкага кіраваньня Януша Радзівіла немец-лютэранін Якуб Гібель нават стаў войтам Вільні[24][25].
Вялікія князі літоўскія лічылі неабходным паскорыць гаспадарчае разьвіцьцё сваёй дзяржавы і з гэтай нагоды запрашалі перасяленцаў, як зь Нямеччыны, так і з усёй Эўропы (Вугоршчына, Чэхія, Францыя, Шатляндыя)[26][27]. Да таго ж, асядалі на беларускіх землях і замежныя найміты зь вялікакняскай арміі, якія атрымлівалі тут ад манарха асобныя вёскі ці нават цэлыя воласьці[27].
Важную ролю ў разьвіцьці айчыннай культуры адыгрывала запрашэньне ў ВКЛ славутых эўрапейскіх жывапісцаў, дойлідаў, музыкаў і г. д., сярод якіх было шмат немцаў, так у ВКЛ былі запрошаны знакамітыя нямецкія жывапісцы А. Бінк, А. Вайдэ і Г. Гэльвіг[27][28].
Шмат немцаў было і сярод настаўнікаў, так, у шырока вядомай праваслаўнай Віленскай брацкай школе большую частку настаўнікаў складалі немцы-пратэстанты[29].
Сапраўдным цэнтрам нямецкай культуры ВКЛ становіцца Вільня (ням. Wilna)[25]. Ужо з самага заснаваньня места, вялікія князі літоўскія запрашаюць у горад нямецкіх жыхароў. Немцы кампактна пражывалі на «Нямецкай вуліцы», тут яны сяліліся яшчэ з часоў Альгерда[30], гэта былі купцы і рамесьнікі з ганзейскіх гарадоў[31].
Некаторая колькасьць немцаў прыбывае ў ВКЛ у час кіраваньня Сасаў з Саксоніі, акрамя таго, некаторыя нямецкія арыстакратычныя роды пераяжджаюць з Прыбалтыкі ў ВКЛ.
Новая хваля перасяленьня немцаў у ВКЛ пачалася ў 60—70 гады XVIII ст. і была выклікана Сямігадовай вайной. Пераяжджалі ў асноўным немцы поўдня Нямеччыны, якія размаўлялі на швабскім дыялекце. Перасяленьне было выклікана эканамічнымі і гаспадарчымі праблемамі, якія прынесла працяглая вайна, вялікай шчыльнасьцю насельніцтва гэтага рэгіёну, і як вынік павышанымі коштамі на зямлю, у той жа час, як у ВКЛ зямля каштавала параўнальна танна, была магчымасьць набыць ня толькі зямлю, але й маёнтак, а таксама кавалак лесу. Вялікая колькасьць гэтых немцаў асела на Вяленшчыне й Ковеншчыне, а таксама на Гарадзеншчыне й Беласточчыне, некаторыя зь іх пераехалі ў Нойдарф-Нойбаў.
У 1793 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі імянной граматай дараваў лютэранскай грамадзе дом зь зямлёй на Гарадніцы[12]. У Горадні (ням. Garthen) тады была нямецкая слабада — Занёманскі фарштат[i], дзе месьціліся хаты і майстэрні мясцовых немцаў[10]. Менавіта ў гэтым годзе, 20 верасьня, у Горадні збудавалі лютэранскую кірху Сьвятога Яна[33].
Таксама нямецкія карані мае шэраг беларускіх шляхецкіх радоў, напрыклад Ромэры[34], Тызэнгаўзы[35], Рэйтаны[36], Плятэры[37], Рыдыгеры[38], Чапскія[39], Офэнбэргі[40], Страшынскія[41], Эйсманты[42], Корфы, Гольсты, Эстка, Зое-Мантэйфэль, Гільзэны, Трэйдэн фон Трота і інш.
Што асабліва, у адрозьненьне ад Расеі, на тэрыторыі Беларусі немцы ў большасьці выпадкаў сяліліся не асобна, не ўтвараючы калёніяў[j]. Таксама яскравай асаблівасьцю беларускіх немцаў, якія перасяліліся сюды ў час ВКЛ і пазьней, у пэрыяд Расейскай імпэрыі, было хуткае зьмяшэньне зь мясцовым насельніцтвам, немцы раствараліся сярод беларусаў за 2-3 пакаленьні, зьвязана гэта, хутчэй за ўсё, з блізкасьцю мэнталітэтаў беларусаў і немцаў. Больш за тое, беларусы зь нямецкімі каранямі былі слыўнымі патрыётамі сваёй краіны, так, узорам патрыятызму лічацца Тадэвуш Рэйтан[43], ліцьвінскі шляхціч нямецкага паходжаньня[36], дэпутат ад Наваградзкага павету, які ў час Нямога сойму, на якім дэпутаты сойму фактычна прадалі частку тэрыторыі сваёй краіны, лёг крыжом перад выхадам і закрычаў:
Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны! | ||
У складзе Расейскай імпэрыі
рэдагавацьРасейская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Расейская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Нямецкія паселішчы набылі новыя назвы і новыя імпульсы да жыцьця ў канцы XVIII ст. Расейская імпэратрыца Кацярына II намагалася замацаваць расейскую дзяржаўнасьць у памежных раёнах і асвойваць прыродныя багацьці[10]. Яна не магла даць дазволу на засяленьне памежных зямель прыгоннымі сялянамі, таму запрашала ў Расею іншаземцаў[10]. У 1762 годзе быў выдадзены Маніфэст да іншаземцаў, аднак ня быў рэалізаваны, таму што не агаворваў умовы калянізацыі[10]. У наступным годзе зьяўляецца новы Маніфэст, у якім ідзе пералік ільгот і прывілеяў іншаземным калянізатарам[10]. Такія ўмовы перасяленьня актывізавалі калянізацыю памежжаў Расеі[10]. У асноўным мігравалі нямецкія сяляне з Прусіі, якая была зьнішчана Сямігадовай вайной[10]. Яны сяліліся ў сельскай мясцовасьці і займаліся пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй[10]. У працы шырока выкарыстоўваліся капіталістычныя мэтады гаспадараньня[10]. Значная колькасьць немцаў пасялілася ў Віцебскай губэрні[10], дзе ўжо існавала значная нямецкая дыяспара, так завітаўшы ў 1780 годзе ў Полацак, Кацярына II назвала насельніцтва Беларусі «Вавилонским столпотворением», адзначыўшы, што тут «сплошь да рядом обитают православные, католики, униаты, евреи, русские, поляки, чухонцы, немцы, курляндцы»[46][47]. Значная колькасьць немцаў была прадстаўлена ў расейскім дваранстве. Усяго нямецкае дваранства складала 2,5% ад агульнай колькасьці дваранства Эўрапэйскай часткі Расейскай імпэрыі, пры гэтым 52% зь іх засялялі балтыйскія губэрні, 18% — Санкт-Пецярбурскую губэрню, астатнія 30% пражывалі ў асноўным на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх, украінскіх і польскіх губэрняў[48].
Другая вялікая эміграцыйная хваля (гэта былі мэнаніты) ішла з Данцыгу ў 1789 годзе, а пазьней — праз Рыгу ў Прычарнамор’е, у Хорціцу і на раку Малочная. Прывілеем Паўла I перасяленцы-менаніты навечна вызваляліся ад ваеннай і грамадзянскай службы, ад прысягі перад судом і інш.[49]
Наступная хваля эміграцыі была выкліканая Маніфэстам імпэратара Аляксандра I, але ўжо паводле строгіх крытэраў — патрабавалася наяўнасьць вызначанага маёмаснага цэнзу. Найвялікшы посьпех гэта кампанія мела ў паўднёва-заходняй і паўднёвых правінцыях Нямеччыны. Гэтая хваля была накіраваная ў асноўным у раёны Прычарнамор’я і Каўказу (сяліліся таксама на тэрыторыях сучасных Украіны і Беларусі) і складалася большай часткай з жыхароў Швабіі; у меншай ступені — з жыхароў Усходняй і Заходняй Прусіі, Баварыі, Мэкленбурга, Саксоніі, Эльзаса і Бадэна, Швайцарыі, а таксама нямецкіх жыхароў Польшчы. Аляксандар I асоба вылучаў пасяленцаў, якія валодаюць неабходнымі ведамі для рацыянальнага вядзеньня гаспадаркі, якія маглі служыць узорам у сялянскай справе і ў рамястве — добрых землеўладальнікаў, што ведалі толк у вінаградарстве, у гадоўлі тутаўніка і іншых карысных расьлінаў ці мелых досьвед у жывёлагадоўлі (асабліва ў гадоўлі авечак палепшаных парод).[49]
Найболей інтэнсіўнае перасяленьне немцаў дасягнула ў 1804 годзе, 1816—1817 гадах, і да 1842 году ішло ў асноўным зь Вюртэмбэргу[k][49].
У 1775 годзе ў Полацку й Магілёве ўзьніклі лютэранскія грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхі[50].
Лютэранская суполка існавала і ў Менску, дзе ў 1846 годзе была ўзьведзена мураваная лютэранская кірха даволі ўнушальных памераў[51].
У час нацыянальна-вызвольных паўстаньняў 1830—1831 і 1863—1864 этнічныя немцы і італьянцы шырока прымалі ў іх удзел, шматлікія зь іх былі пакараны сьмерцю[11]. Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады надалі нямецкім землеўласьнікам з Балтыйскіх губэрняў Расейскай імпэрыі аднолькавыя правы і прывелеі, што і землеўласьнікам расейскага паходжаньня. Спроба заахвоціць расейскімі ўладамі нямецкіх землеўласьнікаў набываць маёнткі на тэрыторыі Літвы і Беларусі аднак сустрэла супраціў з боку часткі публіцыстаў і палітыкаў Расейскай імпэрыі. Пасьля вядомай прамовы Ота фон Бісмарка 30 верасьня 1862 г., дзе прагучала фраза «жалезам і крывёй» аб задачах зьнешняй палітыкі Прусіі, германафобскія настроі ў Расейскай імпэрыі былі на ўздыме. Асабліва ў прэсе гучалі заклікі абмежаваць асаблівыя прывілеі остзейскіх землеўласьнікаў, а публіцысты параўноўвалі немцаў з палякамі. Аднак падобных настрояў не падзялялі ў вышэйшых палітычных колах імпэрыі, хоць сярод чыноўнікаў ніжэйшага рангу былі і тыя, хто падзяляў германафобскі настрой прэсы. Сярод такіх вылучалася пэрсона Аляксандра Мікалаевіча Масолава, які быў асабістым сакратаром віленскага генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва[52]. Аднак Аляксандар ІI яшчэ ў 1867 г. запэўніваў нямецка-балтыйскае дваранства, што ён «пляваў на гэтую прэсу, якая хоча паставіць вас на адну дошку з палякамі»[53].
Вялікая колькасьць немцаў, а таксама ангельцаў, датчан, швэдаў, бэльгійцаў пражывала ў Ковенскай губэрні, агульная іх колькасьць складала больш за 15 тысячаў[11]. На Беласточчыне, як сьведчыць Кіркор, пражывалі рэшткі прусакоў, якія засталіся тут яшчэ з часоў знаходжаньня гэтай зямлі ў складзе Прусіі, у самім жа Беластоку пражывала невялікая колькасьць немцаў-фабрыкантаў[11]. Але ў цэлым, згодна зь перапісам 1879 году, колькасьць немцаў у рэгіёне былога ВКЛ заставалася шматлікай[4].
Актыўна запрашалі немцаў працаваць кіраўнічымі маёнткаў, лясьнічымі[13]. Сярод немцаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, было нямала службоўцаў, арандатараў, аптэкараў, прамыслоўцаў[13]. Так, напрыклад, Аршанскі піваварны завод, заснаваны ў 1883 годзе, належаў немцу Вайнбэргу, у Беразоўскім раёне невялікі завод належаў немцу Мартонсу[13].
У 1855 годзе ў вёсцы Уць Гомельскай вобласьці зьявілася першая баптысцкая суполка штундыстаў, заснаваная пад уплывам нямецкіх каляністаў-мэнанітаў. Таксама з 1863 году пачынаецца хваля эміграцыя баптыстаў (сярод якіх было шмат немцаў) з Польшчы на поўдзень Беларусі[54].
Новая хваля міграцыі немцаў назіралася ў другой палове XIX стагодзьдзя і працягвалася да пачатку Першай сусьветнай вайны[10]. За гэты пэрыяд адбыліся тры масавыя хвалі нямецкай міграцыі на Беларусь[10]. Да канца XIX стагодзьдзя ў Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай, Менскай, Віцебскай і Магілёўскай губэрнях жыло каля 50 тыс. немцаў[10]. Паводле перапісу 1897 г., іх налічвалася 49 073 чалавек (0,49% супольнага насельніцтва Беларусі)[10][55].
З 1870-х гадоў іміграцыя немцаў у Расею галоўным чынам спыняецца (асабліва ў сувязі з адменай у адносінах да каляністаў палёгак па адбываньні вайсковай павіннасьці й астуджэньнем расейска-германскіх адносінаў). Больш таго, вялікая колькасьць расейскіх немцаў пачынае эміграваць з Расеі, прычым не ў Нямеччыну, а галоўным чынам у ЗША. Усяго да 1914 году з Расеі ў ЗША перасялілася да 200 тысячаў[38] этнічных немцаў. Яны склалі адну з найбуйнейшых плыняў дарэвалюцыйнай расейскай эміграцыі — нароўні з габрэямі, палякамі, беларусамі, летувісамі й фінамі.
Паводле перапісу 1897 г. на тэрыторыі Беларусі жыло 49.073 немца, што складала 0,49% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Найбольшая колькасьць немцаў пражывала на тэрыторыі Гарадзенскай губерні — 3.054 [56]. Большая частка нямецкага насельніцтва аддавала перавагу вайсковай службе — 34,14% і толькі 5,07% займаліся сельскай гаспадаркай[57][58][59][60][61].
На рубяжы стагодзьдзяў назіралася міграцыйная хваля немцаў на Палесьсе з Валыні[10]. 3 дапамогай латыскага банкіра Анзельмава нямецкія каляністы набывалі зямлю ў Палесьсі (сучасныя Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі раёны Гомельскай вобласьці)[10]. Памешчыкі Беларусі давалі ў арэнду немцам зямлю й утойвалі гэта ад улад, каб не выплочваць падаткі[10].
Асноўная колькасьць этнічных немцаў пачала перасяляцца ў Мазырскае Палесьсе прыкладна з 1905 году[62]. Так, паводле афіцыйных зьвестак на студзень 1905 году, у маёнтку Клесіне (сучасны Нараўлянскі раён) пражывала «ў якасьці арандатараў каля 200 сямействаў немцаў-каляністаў»[62]. У студзені 1911 году ў раёне маёнтку ўжо налічвалася каля 700 сямействаў каляністаў-пакупнікоў зямлі, галоўным чынам, немцаў[62]. Гэтая міграцыя была змушанай мерай і мела эканамічны (земляробчы) характар[62]. Да гэтага нямецкія каляністы жылі галоўным чынам ва Ўкраіне (Валынь), дзе пераважна арандавалі абшарніцкую зямлю ці мелі невялікую яе колькасьць ва ўласнасьці[62]. Пасьля ўскладненьня арэндных адносін немцы перасяліліся ў суседнюю Мазыршчыну, набылі зямлю праз банк у мясцовага абшарніка Ансэльма (Анзэльма) і ў буйнога землеўладальніка Шоманскага[62]. Як правіла, гэтыя немцы-каляністы ўжо былі расейскімі падданымі, прыпісанымі да розных сялянскіх грамадаў Украіны[62]. У сувязі з I сусьветнай вайной шматлікія немцы зьехалі зь Беларускага Палесься, распрадаўшы свае землі[62]. Гэта было выклікана таксама загадам расейскага ваеннага камандаваньня ў 1915 годзе пра высяленьне немцаў-каляністаў з прыфрантавой паласы ў 24-гадзінны тэрмін[62]. Загад не распаўсюджваўся на нямецкія сем’і, чальцы якіх служылі ў царскім войску[62]. Пасьля высыланьня вярнуліся ня ўсе[62]. Шмат немцаў пакінула Палесьсе з сыходам кайзэраўскіх войскаў у 1918 годзе[62].
У час Першай сусьветнай вайны колькасьць нямецкіх каляністаў Беларусі значна зьмяншаецца[10]. Гэта зьвязана з дэпартацыяй немцаў з прыфрантавой зоны ў Сыбір[10]. Агулам у 1897—1917 гг. колькасьць нямецкага насельніцтва Беларусі паменшылася з 50,8 тыс. да 36,1 тыс. чалавек[10]. Зьнікла шмат нямецкіх кампактных паселішчаў[10], у грамадзкіх месцах забаранялася ўжываньне нямецкай мовы[63].
У складзе БССР
рэдагавацьУ першыя дзесяцігодзьдзі Савецкай улады адраджэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці расейскіх немцаў віталася. Зь сярэдзіны 20-х гадоў і да канца 30-х у Савецкай Беларусі меліся 2 нямецкія нацыянальныя сельсаветы на Мазыршчыне: Беразоўскі ў Нараўлянскім раёне і Анзэльмаўскі (з 1929 г. ім. Розы Люксэмбург) у Ельскім[64]. У Анзэльмаўскім сельсавеце, паводле зьвестак на 18 сьнежня 1926 году, немцаў налічвалася 612 з 911 чалавек усяго насельніцтва, у 1927 годзе — 659 з 1007, у 1929 годзе — 731 з 1068. У Беразоўскім сельсавеце ў 1926 г. немцаў было 1555 з 1656 чалавек усяго насельніцтва. У 1927 г. у Нараўлянскім раёне жыло 1968 немцаў, зь іх 1483 чалавекі ў Беразоўскім сельсавеце, 475 — у Хаткоўскім. У 1929 г. у Беразоўскім сельсавеце немцаў было 1431 з 1567 чалавек усяго насельніцтва.[64]
Арэал кампактнага пражываньня немцаў распаўсюджваўся й на Лельчыцкі раён. Паводле розных крыніцаў, у 1925 годзе тут было ад 183 да 215 чалавек нямецкага насельніцтва. У 1931 годзе ў трох вёсках раёну (Дубніцкім, Сярэдніх Пэчах і Дуброўцы) налічвалася 33 нямецкія гаспадаркі (сям’і). Кампактныя «астраўкі» нямецкага насельніцтва меліся таксама ў Жыткавіцкім і Рэчыцкім раёнах.[64]
Згодна зь перапісам 1926 году ў БССР налічвалася 7075 немцаў (0,14% супольнага насельніцтва БССР), пры гэтым у Беларусі ўзровень асыміляцыі немцаў перавышаў сярэдні[55].
Эміграцыя беларускіх немцаў была невялікай, але назіралася: эмігравалі ў асноўным не ў Нямеччыну, дзе назіралася цяжкое эканамічнае становішча, а ў ЗША або ў Паўднёвую Амэрыку: Аргентыну ці Ўругвай. З 1930 году савецкая ўлада канчаткова спыніла эміграцыю.
Канфлікт з савецкай уладай пачаўся ад самага пачатку калектывізацыі. Немцы ўстойліва не жадалі калектывізаваць свае гаспадаркі, што цалкам зьмяніла жыцьцё нямецкага насельніцтва. На гэта савецкія ўлады адказалі раскулачваньнем, але немцы стаялі на сваім. З 1933 году Палесьсе і разам зь ім нямецкія паселішчы паразіў голад, выкліканы палітыкай савецкіх уладаў. Сьмяротнасьць на Палесьсі дасягнула неверагодных памераў, толькі дапамога з боку Нямеччыны дапамагла выратавацца палескім немцам. Але па меры абвастрэньня адносін паміж СССР і Нямеччынай пагаршалася й без таго благое стаўленьне да савецкіх немцаў. У 1935—1936 гадах немцаў пачалі паступова высяляць ў Казахстан. У 1937—1938 гадах НКУС правёў так званую «нямецкую апэрацыю». Паводле загаду народнага камісара ўнутраных спраў СССР № 00439 ад 25 ліпеня 1937 году ўсе нямецкія грамадзяне, якія працавалі на прадпрыемствах абароннай прамысловасьці (ці маючыя абаронныя цэхі), павінны былі быць арыштаванымі. З 30 ліпеня пачаліся арышты й звальненьні, а з восені 1937 году пачалася масавая апэрацыя супраць савецкіх немцаў. Усяго ў рамках «нямецкай апэрацыі» было арыштавана 65—68 тыс. чалавек, асуджана 55 005, зь іх: да расстрэлу — 41 898, да зьняволеньня, ссылкі й высылак — 13 107[65]. З найбольшай сілай апэрацыя закранула прымежныя зоны й асяродзьдзе сталічных гарадоў, у тым ліку й Беларусь. Паводле дырэктывы наркама абароны СССР Варашылава ўсе немцы (акрамя выхадцаў АССР НП), у ліку прадстаўнікоў усіх нацыянальнасьцяў, якія не ўваходзілі ў склад Савецкага Саюзу, былі звольнены з войска[65]. У канцы 1930-х гадоў за межамі АССР НП былі зачынены ўсе нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэньні — нямецкія нацыянальныя сельсаветы й раёны, а школы з выкладаньнем на роднай нямецкай мове пераведзены на расейскую мову.
Згодна зь перапісам, які быў праведзены ў сьнежні 1937 году, ў БССР налічвалася 9667 немцаў (што складала 0,12% супольнага насельніцтва БССР)[55].
Паводле зьвестак перапісу 1939 году, на тэрыторыі БССР налічвалася 8448 немцаў. У 1939—1941 гг. з нагоды «антысавецкай прапаганды» арыштоўваліся апошнія немцы, заставаліся фактычна толькі дзеці, жанчыны і старыя. У Заходняй Беларусі, дзе на момант далучэньня да БССР жыло болей за 10,4 тыс. немцаў, праходзілі масавыя дэпартацыі і высяленьне немцаў на Поўнач і Казахстан. Дэпартацыі пазьбеглі толькі немцы-камуністы, а таксама поўнасьцю абеларушчаныя немцы, пераважна зь сельскай мясцовасьці.
У першыя дні вайны нямецкае насельніцтва Мазыршчыны было гвалтоўна дэпартавана ўглыб СССР: улады баяліся супрацоўніцтва мясцовых немцаў зь нямецкім акупацыйным рэжымам. Дэпартацыі пазьбеглі толькі некаторыя, як правіла, тыя немцы, хто зь нейкіх прычынаў адсутнічаў. У канчатковым рахунку мазырскія немцы апынуліся ў Казахстане. Галоўным чынам гэта былі жанчыны, дзеці, старыя. Мужчыны былі закліканы ў дзейнае войска і ў так званае «працоўнае войска», дзе ў канцлягерных умовах працавалі на будоўлях, у шахтах і г. д. Выселенае насельніцтва атрымала адміністрацыйны статус немцаў-спэцпасяленцаў, нароўні з «кулакамі», уласаўцамі і дэпартаванымі народамі Паўночнага Каўказу.[64]
У складзе Польшчы
рэдагавацьСытуацыя немцаў у міжваеннай Польшчы цалкам нагадвала беларускую ці ўкраінскую. Справа ў тым, што, як і ў дачыненьні беларусаў, так і ў дачыненьні немцаў польскія ўлады выкарыстоўвалі палітыку палянізацыі. Немцы кампактна пражывалі на поўначы і захадзе Польшчы. На тэрыторыі Заходняй Беларусі немцаў таксама было нямала. Дакладную колькасьць немцаў у Заходняй Беларусі ўсталяваць немагчыма зь некалькіх прычын:
- У перапісах насельніцтва польскія ўлады часьцяком упісвалі да польскай нацыянальнасьці ўсіх каталікоў, ня толькі каталікоў-беларусаў, але й каталікоў-немцаў, а сярод немцаў Заходняй Беларусі каталікі складалі пераважную большасьць;
- Большасьць этнічных немцаў Віленскага ваяводзтва або Беластоцкага ваяводзтва былі ўжо даўно абеларушчаны ці палянізаваны, што ад нямецкіх каранёў заставалася толькі прозьвішча.
Разам зь беларусамі немцы, украінцы і габрэі складалі Блёк нацыянальных меншасьцяў (польск. Blok Mniejszości Narodowych, BMN), які быў утвораны 17 жніўня 1922 году ў час выбараў у польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было праведзеньне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасьці ў сойме. Галоўнай мэтаю Блёку было нацыянальнае раўнапраўе. Але пасьля выбараў 1930 году дзеля нямецкіх прадстаўнікоў у польскім Сойме скарацілася. На пачатку 1930-х гг. польскі ўрад пачаў праводзіць палітыку асыміляцыі нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў[l].
У Польшчы хутка расло напружаньне на тэрыторыі зь нямецкім насельніцтвам[66], што ў будучым стане адной з прычынаў нападу Нямеччыны на Польшчу. Нацыянальны рух немцаў, а таксама ўкраінцаў, беларусаў і габрэяў жорстка падаўляўся, як прававымі сродкамі (палітычныя судовыя працэсы), так і сілавымі мэтадамі — зьбіцьцё, інтэрнаваньне без судовых рашэньняў у створаны ў 1934 годзе лягер у Бярозе Картускай[67].
У 1938 годзе ў Берасьці была ўзьведзена кальвінісцкая кірха, у выніку чаго Берасьце апынулася адным з цэнтраў пратэстанцкай царквы ў міжваеннай Польшчы, праўда ненадоўга.
1 верасьня 1939 году Нямеччына напала на Польшчу, 14 верасьня нямецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь. У гэтай сытуацыі, карыстаючыся панікай, улады ў свае рукі ў некаторых заходнебеларускіх гарадах спрабавалі ўзяць мясцовыя немцы, была сфармавана нават «народная паліцыя»[67], але ў выніку нападу СССР на Польшчу Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай адміністрацыяй. Віленскі край зь Вільняй быў перададзены Летуве, а рэшта земляў 2 лістапада 1939 году была ўключана ў склад БССР. На момант далучэньня да БССР у Заходняй Беларусі налічвалася 10,4 тыс. немцаў, агульная колькасьць этнічных немцаў невядома, але цалкам верагодна, што яна была значна больш за афіцыйныя зьвесткі. У 1945 годзе савецкімі ўладамі была зьнішчана кірха ў Берасьці.
Беларускія немцы ў час Другой сусьветнай вайны
рэдагаваць22 чэрвеня 1941 году а 4-й гадзіне раніцы Нямеччына напала на Савецкі Саюз. У Заходняй Беларусі не пасьпелі заклікаць у войска мясцовых мужчынаў, не пасьпелі таксама зьнішчыць усе «небясьпечныя элемэнты». Пры адступленьні расстрэльвалі палітычных вязьняў у 32 турмах Беларусі. На тэрыторыі БССР (да 1939) на той момант амаль не заставалася этнічных немцаў, усе яны былі ці зьнічшаныя, ці дэпартаваныя[m], ці дабітыя пры адступленьні, пашанцавала толькі адзінкам. У Заходняй Беларусі сытуацыя была крыху лепей, там пражывала яшчэ нямецкае насельніцтва, якое зь нейкіх прычынаў ці пазьбегла рэпрэсіяў, ці змагло ўтаіць нямецкае паходжаньне (ці проста пра паходжаньне нават ня ведалі), ці проста да іх не пасьпелі дайсьці. Усяго, аднак, фольксдойчэ[n] ў Беларусі было значна менш, чым у краінах Прыбалтыкі і ва Ўкраіне.
Пасьля пачатку акупацыі краінаў Усходняй Эўропы войскамі Нямеччыны ў верасьні 1939 году нямецкі бок, а менавіта арганізацыя «фольксдойчэ мітэльштэльле», арганізавала цэнтральнае рэгістрацыйнае бюро, названае «Сьпіс нямецкіх грамадзян» (ням. «Deutsche Volksliste», скаг. DVL), дзе яны рэгістравалі немцаў з грамадзянствам акупаваных краінаў як фольксдойчэ. Мясцовае ненямецкае насельніцтва было вельмі зацікаўлена ў трапленьні ў гэты сьпіс, бо тым, хто лічыўся ў дадзеным сьпісе, былі пакладзены вызначаныя выгоды, улучаючы лепшае харчаваньне і адмысловы прававы статус.
Deutsche Volksliste падзяляў фольксдойчэ на 4 катэгорыі:
- Катэгорыя I: Асоба нямецкага паходжаньня, якая прапанавала свае паслугі райху да 1939.
- Катэгорыя II: Асоба нямецкага паходжаньня, якая засталася пасіўнай.
- Катэгорыя III: Асоба нямецкага паходжаньня, этнічна нямецкая, якая часткова зьмяшалася зь мясцовым насельніцтвам, напг., пасродкам шлюбу зь мясцовым партнэрам, ці пасродкам працоўных сувязяў (на тэрыторыі Польшчы гэта асабліва датычылася сылезцаў і кашубаў).
- Катэгорыя IV: Асоба зь нямецкімі продкамі, якая падтрымлівае «абнямечваньне», але продкі былі культурна адзіныя зь мясцовым насельніцтвам.
Кожнаму немцу, пацьвердзіўшаму сваю нацыянальнасьць, уладамі райха выдаваўся адпаведны дакумэнт — фолькліст (ням. Volksliste), які гуляў ролю пашпарта й пасьведчаньня «чысьціні расы», што было неабходна на выпадак узьнікненьня падозраньняў у пільных грамадзян райха ці мясцовых органаў гэстапа.
На тэрыторыі акупаваных краінаў, у тым ліку ў Польшчы і Заходняй Беларусі, статус фольксдойчэ (незалежна ад катэгорыі) даваў шмат самых розных палёгак і прывілеяў пры адным істотным абавязку: фольксдойчэ абавязкова падлягалі прызыву ў вэрмахт ці войскі СС. Да таго ж у вачах як польскіх улад у эміграцыі, так і савецкіх, яны былі ворагамі і здраднікамі.
Сярод немцаў Беларусі дзель тых, хто запісаўся ў фолькліст, была вельма малая. Справа ў тым, што мясцовыя немцы ўжо даўно былі часткай беларусаў, ня ведалі нямецкай мовы (ці ведалі, але ўжо вельмі слаба), і, нягледзячы на тое, што яны маглі даказаць свае нямецкія карані з дапамогай прозьвішча, архіваў ці дакумэнтаў, яны былі вельмі далёкія ад ідэй нацызму. Шмат беларусаў зь нямецкімі каранямі, хаваючы паходжаньне, ваявалі ў Арміі Краёвай, у Чырвонай Арміі, у шэрагах партызан.
Тыя ж беларускія фольксдойчэ, якія пагадзіліся падпісаць фолькліст, былі абавязаны праходзіць службу ў вэрмахце або войсках СС. Меркавана, што беларускія фольксдойчэ, як і ўкраінскія, маглі ўдзельнічаць у стварэньні кавалерыйскага палка СС, які паводле інфармацыі некаторых дасьледнікаў[70], быў утвораны ў 1943 годзе ў раёне Днепрапятроўску й складаўся цалкам з фольксдойчэ. Хутчэй за ўсё, паводле меркаваньня гісторыкаў[71], полк уліўся ў шэрагі 8-й кавалерыйскай дывізіі СС «Флорыян Гаер». Дывізія служыла на Ўсходнім фронце, а таму найболей падыходзіла для вышэйзгаданага палка.
Цікавай і вельмі спрэчнай асобай гісторыі нямецка-савецкай вайны зьяўляецца беларускі немец Уладзімер Гіль — палкоўнік Чырвонай арміі, заснавальнік і кіраўнік Баявога зьвязу расейскіх нацыяналістаў і камандзір 1-й расейскай нацыянальнай брыгады СС, пазьней перайшоў на бок савецкіх партызан.
У канцы вайны тых немцаў, якія ваявалі на баку Нямеччыны і здаліся заходнім саюзьнікам у палон, чакаў розны лёс: жыхары Заходняй Беларусі (да 1939), у адрозьненьне ад жыхароў БССР (да 1939), не выдаваліся саюзьнікамі СССР і атрымалі магчымасьць застацца жыць у Нямеччыне ці эміграваць у Амэрыку. Некаторыя немцы адступалі ў 1944 годзе разам зь нямецкімі войскамі ў Нямеччыну[o]. Яшчэ некаторая частка немцаў Заходняй Беларусі, скарыстаўшыся магчымасьцю, зьехалі ў Польшу ў 1944—1946 гадах. З таго часу на тэрыторыі Беларусі засталіся толькі нешматлікія этнічныя немцы, дэпартаваныя жа беларускія немцы, атрымаўшы ў 1980-х дазвол на вяртаньне, ад’яжджалі ўжо ў Нямеччыну.
Сучаснасьць
рэдагавацьПасьля вайны шматлікія немцы пад страхам рэпрэсій хавалі сваю нацыянальнасьць, зьмянялі імёны і прозьвішчы[12]. За прыналежнасьць да нямецкай нацыі не бралі на вучобу ў ВНУ[12]. У 1979 годзе ў БССР упершыню з часоў Другой сусьветнай вайны была зафіксавана значная колькасьць немцаў[4]. Зь пераважна сельскага насельніцтва немцы ў Беларусі пераўтварыліся ў гарадзкое насельніцтва[4].
У 1990-я гады ў Беларусі на ўздыме нацыянальнай самасьвядомасьці пачалі адчыняцца грамадзкія арганізацыі нямецкай культуры, якія вярталі да вытокаў культуры і побыту свайго народа[12]. У 1990 годзе была зарэгістравана супольнасьць немцаў Беларусі «Відэрбург» з цэнтрам нямецкай культуры, асноўнай мэтай гэтага цэнтру зьяўляецца вывучэньне нямецкай мовы, гісторыі і культуры, арганізацыя культурнага дыялёгу зь Нямеччынай[10]. У лістападзе 1990 году адбылося першае паседжаньне Беларускага грамадзтва немцаў[13]. У 1994-м было зарэгістравана аб’яднаньне нямецкай культуры «Масты», у 1997-м "Беларуская суполка немцаў «Нямецкі дом»[13].
Але ў гэты ж час пачаўся масавы ад’езд беларускіх немцаў у Нямеччыну[12]. А таму за апошнія годы спынілі працу цэнтры нямецкай культуры ў Горадні, Лідзе і Віцебску[12]. У Менску было зачынена найстарэйшае рэспубліканскае таварыства нямецкай культуры «Адраджэньне», знакам якога была птушка Фэнікс, якая паўстае з попелу[12]. З усіх арганізацыяў, якія аб’ядноўваюць беларускіх немцаў, прайшлі перарэгістрацыю ў Мінюсьце толькі тры — у Гомелі, Бабруйску і Менску, дзе працуе «Нямецкі дом»[12]. «Нямецкі дом» узначальвае Андрэй Шлегэль, асноўныя задачы суполкі — разьвіцьцё культурных сувязяў паміж народамі; умацаваньне навуковых кантактаў з Грамадзкай акадэміяй навук расейскіх немцаў; спрыяньне рэалізацыі сябрамі аб’яднаньня сваіх грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў; аказаньне матэрыяльнай дапамогі перасяленцам і іншым сябрам аб’яднаньня «Нямецкі дом»[13]. Дзейнічае таксама аб’яднаньне нямецкай культуры «Масты», якім кіруе Вольга Штокман, асноўныя задачы аб’яднаньня — адраджэньне нацыянальнай культуры сярод немцаў, якія жывуць у Беларусі, а таксама пошук шляхоў паразуменьня і пагадненьня паміж народамі[13].
Да нашага часу ў Беларусі захаваліся толькі 4 лютэранскія кірхі, але толькі ў Горадні ў 1995 годзе, дзякуючы Аляксандру Мілінкевічу (які тады кіраваў пытаньнямі культуры і рэлігіі ў Гарадзенскім гарвыканкаме), кірху Сьвятога Яна аддалі вернікам[12].
Паводле перапісу 2009 году, у Беларусі пражывалі 2474 немцы[1], абсалютная большасьць зь якіх не зьяўляецца нашчадкамі тых немцаў, якія пасяліліся тут да ХХ ст., але ў Беларусі да гэтых пор пражываюць нашчадкі немцаў-каляністаў, якія перасяліліся сюды ў XIV—XIX ст., некаторыя зь якіх захавалі нямецкія прозьвішчы (часам у скажоным выглядзе), цяпер у Менску, Магілёве, Горадні, Полацку, Берасьці пражываюць нашчадкі нямецкіх грамадаў гэтых гарадоў, на Гомельшчыне пражываюць нашчадкі палескіх немцаў, на Маладэчаншчыне й Лідчыне пражываюць нашчадкі віленскіх немцаў, нашчадкі немцаў пражываюць таксама й на Віцебшчыне.
Традыцыйная культура беларускіх немцаў
рэдагавацьГаспадарчыя заняткі
рэдагавацьУ гаспадарчым пляне немцы значна абыходзілі мясцовых жыхароў; так, пасяліўшыся на Палесьсі, немцы зарыентавалі свае гаспадаркі на жывёлагадоўлю малочнага кірунку і прытрымваліся дадзенага тыпу гаспадараньня ў 20-я гг. Ужо перад Першай сусьветнай вайной малочныя гаспадаркі немцаў дасягнулі значнага разьвіцьця і зьяўляліся высокарэнтабельнымі. Відавочна, дадзеная культура гаспадараньня склалася яшчэ ва ўкраінскі пэрыяд жыцьця беларускіх немцаў-каляністаў.[64]
Рынкавая скіраванасьць гаспадарак выяўлялася ў выкарыстаньні завадовай малочнай скаціны. Каровы ў нямецкіх калёніях давалі да 18 л малака (паводле зьвестак на 1930 г.). Немцы трымалі так званыя «калянісцкія» («нямецка-калянісцкія») пароды кароў — чорную й чырвоную «нямецкую». Папулярныя былі і мэтысы замежных парод — галяндзкія сымэнталы і інш. Нямецкая парода кароў складала значную частку мясцовай племянной скаціны і ахвотна набывалася калгасамі. Для кармленьня кароў каляністы ўсё больш сеялі канюшыну, віку, вырошчвалася гародніна. Зь іншых сельскагаспадарчых культур былі распаўсюджаны жыта, авёс, грэчка, гарох. Для патрэб сям’і трымаліся авечкі і сьвіньні. Разводзілі хатнюю птушку.[64]
Асновай нямецкай гаспадаркі зьяўлялася карова: яна была галоўнай, асноўнай карміліцай, а грошы, заробленыя ад продажу малочных прадуктаў, давалі магчымасьць набыць усё неабходнае. У 1930 годзе лічылася, што наяўнасьць 2—3 кароваў забясьпечвае стабільнае пражываньне сям’і.[64]
Карова ў нямецкай сям’і была аб’ектам усеагульнага клопату. Калі ў навакольнага ненямецкага насельніцтва, у прыватнасьці, беларускага, традыцыйна лічылася, што гаспадарчая прэрагатыва мужчын — гэта ўтрыманьне каня й праца зь яго выкарыстаньнем, а жанчын — занятак каровай, то ў нямецкіх гаспадарках такога падзелу не назіралася.[64]
Высокім узроўнем разьвіцьця адрозьнівалася каапэрацыя ў асяродзьдзі нямецкіх сялянаў-каляністаў — як у спажывецкай, так і ў вытворчай форме. Пасьпяхова функцыянавалі малочныя таварыствы (талакі) — аб’яднаньні па зборы і перапрацоўцы малака.[64]
Таварыствы выраблялі масла, варылі сыр, у тым ліку і галяндзкі. Дадзеная сфэра вытворчай дзейнасьці нямецкага насельніцтва была ўнікальная ў эканамічным сэнсе.[64]
Прамысловыя і рамесныя заняткі
рэдагавацьСярод нямецкага мужчынскага насельніцтва былі разьвіты саматужныя рамёствы — сталярства, сьлясарства, цясьлярства і г. д.[64] Жанчыны-немкі займаліся ткацтвам[64].
Вельмі папулярна сярод немцаў было рыбалоўства, займаліся таксама бортніцтвам.
Традыцыйнае жыльлё
рэдагавацьХаты палескіх немцаў, як правіла, былі зрубнага тыпу, з асіны і алешыны[64]. З хвоі і елкі не будавалі[64]. Дахі крыліся гонтай[64]. Хата і асноўныя гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся пад адным дахам[64]. Як адзначаюць інфарматары, у двары быў поўны парадак, цяжка было знайсьці лішнюю травінку[64]. Сядзібы агароджваліся жывой загарадзьдзю — елкамі, вербамі[64]. Такім чынам сад засьцерагаўся ад замаразкаў[64]. Дрэва эканомілі, печы ўзімку тапілі слаба, саграваліся пярынамі[64]. Для іх вырабу разводзілі гусакоў, якіх у час халадоў маглі трымаць у хаце[64]. У мэтах эканоміі ў якасьці подсьцілкі для кароў выкарыстоўвалі лісьце дрэваў, а не салому[64].
На Віленшчыне жыльлёвыя пабудовы немцаў амаль не адрозьніваліся ад мясцовых жыхароў за выключэньнем таго, што яны маглі быць значна больш традыцыйна беларускіх хат. Нямецкія пабудовы звычайна знаходзіліся каля лесу, таму што часьцяком, калі немцы пераяжджалі на тэрыторыю Беларусі, яны набывалі зь зямлёй і частку лесу. Таксама вельмі важным быў поўны парадак: трава абавязкова павінна быць пакошана, плот і дах адрамантаванымі і г. д.
Традыцыйная культура харчаваньня
рэдагавацьУ ежы для падрыхтоўкі шматлікіх страў выкарыстоўвалі шмалец[p][64]. Традыцыйным было ўжываньне масла, сыру. Распаўсюджанай стравай былі клёцкі[64]. Як і ў беларусаў, шмат страў гатавалася з бульбы. Таксама вельмі распаўсюджанымі былі мучныя вырабы і пшанічны хлеб. Сасіскі і каўбасы лічыліся агульнанямецкімі прадуктамі. Вельмі папулярнымі было нямецкае малако й малочныя прадукты (у прыватнасьці сыр), якія лічыліся вельмі якаснымі. Акрамя таго курыны суп з локшынай, клёцкі, шніцаль, бульбяное пюрэ, каўбасы. З дэсэртаў папулярны штрудзель ці грэнкі[72] з кавай (ці яго імітацыяй)[73]. Па сьвятах часта рыхтавалі гусака з тушанай капустай[74].
Адзін з клясычных напояў — піва. У будныя дні ўжываньне алкаголю было непрымальным, у той час, як у выходныя й сьвяты піва было адным з самых папулярных напояў. Менавіта пад уплывам немцаў і габрэяў у Беларусі ўжывалася й іншая назва піва — біра (ад нямецкага Bier — піва).
Традыцыйны касьцюм
рэдагавацьПаўсядзённай адзежай немцы практычна не адрозьніваліся ад навакольнага насельніцтва[64]. Выключэньне складала толькі сьвяточная ці абрадавая адзежа, якая вельмі адрозьнівалася, таму што асобныя нямецкія сем’і перасяляліся з розных рэгіёнаў Нямеччыны, дзе традыцыі па-свойму адрозьніваліся.
У месцах, дзе немцы жылі калёніямі існавала пэўная сталая традыцыйная адзёжа. Так традыцыйнай жаночай адзежай немцаў на ўсходзе была белая кашуля, сіняя спадніца, фартух, шнураваны станік-гарсаж і каптур. Мужчынская адзежа складалася зь белай кашулі з адкладным каўняром, камізэлькай, вузкіх штаноў па калена, курткі (сіні паўкафтан) і чаравікоў са спражкай (ці боты). На галаве — чорны шыракаполы капялюш[75] ці шапка[76].
Грамадзкія традыцыі
рэдагавацьВельмі характэрнай рысай немцаў зьяўлялася высокая і ўстойлівая рэлігійнасьць. Менавіта рэлігія галоўным чынам уплывала на грамадзкія традыцыі немцаў. У жыцьці нямецкай жанчыны рэлігія зьяўлялася яе складовай часткай, як і сям’я, хатняя гаспадарка, а шмат у чым — асноўным сэнсам яе існаваньня[64].
Жыцьцё рэлігійных грамадаў уяўляла сабою добра адладжаны мэханізм[64]. «Кожную нядзелю ўсе ад мала да вяліка ходзяць у царкву», «у простай хаце выбудавана кірха, якая кожнае сьвята перапоўнена народам», — сьведчаць афіцыйныя справаздачы ўлад[64]. Пры грамадах працавалі харавыя гурткі, аркестры духавых і смычковых музычных прыладаў. Так званыя «сэктанты», у прыватнасьці, баптысты, не адгароджваліся ад астатняга нямецкага насельніцтва[64]. Іх штодзённыя зборы з палаца і аркестрам прыцягвалі да сябе людзей[64]. Вялікая ўвага надавалася рэлігійнаму навучаньню і выхаваньню дзяцей у нядзельных школах пры грамадах[64]. Напрыклад, у Беразоўскім сельсавеце ў 1929 г. працавалі 4 такія школы[64].
Традыцыйная сям’я беларускіх немцаў
рэдагавацьДля палескіх немцаў была характэрна вялікая сям’я, у той жа час, як для астатніх беларускіх этнічных немцаў — звычайна малая сям’я. Галоўным у сям’і звычайна зьяўляўся старэйшы мужчына (дзед, бацька). Менавіта яму йшоў увесь прыбытак сям’і, і ўжо менавіта ён распараджаўся сямейным бюджэтам. Дзецям сям’я абавязкова павінна была даць адукацыю, пры гэтым ужо з самага дзяцінства дзецям прывіваліся дысцыпліна, мэтазгоднасьць, руплівасьць, акуратнасьць, імкненьне да парадку.
Традыцыйныя звычаі і абрады беларускіх немцаў
рэдагавацьВясельле папярэднічалася абрадам сватаўства і запрашэньня гасьцяў. Ён быў гэтакі экзатычны для мясцовага ненямецкага насельніцтвы, што згадваецца нават у афіцыйнай справаздачы Каралінскага райкаму КПБ за 1926 п.: «Перад вясельлем віноўнік імпрэзы — жаніх — садзіцца верхам на маленькага размалёванага коніка й заязджае прама ў пакой, запрашаючы гаспадара ў госьці». Аналягічна сват на ўпрыгожаным стужкамі і кветкамі маленькім кані заяжджаў і разгортваўся ў хаце маладой, у якой гаспадаром былі адкрыты ўсе вокны.[64]
Для вясельля жаніх рыхтаваў сьпіртное, нявеста — закускі. Вясельле пачыналася звычайна ў суботу ў 10 гадзін раніцы і доўжылася да 10 гадзін вечара. У нядзелю мерапрыемства працягвалася. На вясельлі прысутнічалі толькі запрошаныя людзі, выпівалі тую колькасьць сьпіртнога, якое ім налівалі. Усякая «самадзейнасьць» у гэтым пытаньні выключалася.[64]
Радасьці ў жыцьці былі непадзельныя ад нягод. Памерлы да пахаваньня 3 дні ляжаў у адмыслова абсталяванай яме на памосьце. Увесь гэты час, як і на пахаваньнях, выконваліся жалобныя песьні, чыталіся малітвы. Галашэньняў не было. Хавалі нябожчыка ў чорным адзеньні, бяз покрыва. У жалобным рытуале ўдзельнічалі толькі запрошаныя.[64]
Каляндарныя сьвяты і абрады беларускіх немцаў
рэдагавацьГалоўныя сьвяты беларускіх немцаў былі агульныя для ўсіх немцаў — Каляды і Новы год. Сьвяткавалі і паважалі ўсе агульнахрысьціянскія сьвяты. Апроч агульнахрысьціянскіх сьвят беларускія немцы, як і іншыя немцы, адзначалі ў кастрычніку Сьвята ўраджая. На Вялікдзень, лічылася, дзецям прыносіць ласункі велікодны заяц[77].
У нядзелю быў абавязковы выходны. У гэты дзень абавязкова праводзіліся набажэнствы, пасьля чаго адпачывалі і весяліліся. Папулярнай сярод немцаў была песьня «Ах, мой мілы Аўгустын», якую занесьлі сюды паўднёванямецкія перасяленцы.
Мова
рэдагавацьМова нямецкіх перасяленцаў залежала ад рэгіёну, зь якога яны прыбывалі. Так, большасьць нямецкіх перасяленцаў XVIII ст. размаўляла на паўднёванямецкіх мовах, у асаблівасьці быў распаўсюджаны швабзкі дыялект, але некаторая частка перасяленцаў была з Прусіі, дзе размаўлялі на паўночнанямецкай мове. У большасьці выпадкаў беларускія немцы пераходзілі на беларускую ці польскую мову за некалькі (2-4) пакаленьняў, частымі былі выпадкі, калі атрымоўвалася нямецка-польска-беларуская мешаніна. Нярэдкімі таксама былі выпадкі ўжываньня некаторых словаў у беларускай мове, так, напрыклад, нямецкі дзеяслоў мог ужывацца ў беларускай дзеяслоўнай форме і г. д.
З той прычыны, што ў Нямеччыне існуе шырокая дыялектная разнастайнасьць, у якім большасьць дыялектаў часьцяком значна адрозьніваюцца ў вымаўленьні, граматыцы і словаўжываньні ад агульнапрынятай літаратурнай мовы (ням. Hochdeutsch) і адзін ад аднаго аж да праблем паразуменьня паміж носьбітамі дыялектаў[78], этнічныя немцы, які вярталіся ў Нямеччыну, часьцяком сутыкаліся з моўнымі праблемамі, што прыходзілася фактычна нанова вывучаць нямецкую літаратурную мову.
Рэлігія
рэдагавацьЭтнічныя немцы, якія перасяліліся на тэрыторыю Беларусі ў час ВКЛ, а таксама немцы, якія сяліліся ў Заходняй Беларусі, былі ў асноўнай большасьці каталікамі, існавалі таксама лютэране й праваслаўныя, былі таксама вернікі кірункаў баптызму, мэнаніцтва й пяцідзясятніцтва, але іх было значна менш.
Абсалютная большасьць немцаў Палесься былі лютэранамі, таксама было шмат баптыстаў.
З пачатку 20-х гг. у калёніі Найманаўка мелася суполка эвангельскіх хрысьціянаў «Heim der Bruder» («Сьвятая хата»)[64]. Самі яны звалі сябе «Сьвятыя браты», а мясцовыя немцы-лютэране звалі яе «Hopsbruder» («Скакуны»)[64].
Веруючыя немцы падтрымлівалі цесныя сувязі з аднаверцамі зь Нямеччыны, ЗША, Канады, розных рэгіёнаў СССР, былі ў курсе рэлігійнага жыцьця іх субратоў[64]. Асабліва ў гэтым пляне вылучаліся баптысты, якія мелі сталыя кантакты зь іншымі рэгіёнамі (Украінай, Паўночным Каўказам, Сыбірру) празь перапіску, асабістыя кантакты, абмен дэлегацыямі[64]. Пэрыядычна мясцовую лютэранскую грамаду наведвалі нямецкія пастары)[64]. Яны праводзілі службы, шлюбавалі, выдавалі даведкі пра канфірмацыю, выконвалі іншыя рэлігійна-царкоўныя функцыі[64]. Неабходную рэлігійную літаратуру (Бібліі, песьні, псальмы) вернікі атрымлівалі з адпаведных замежных цэнтраў (з Масквы і Адэсы)[64].
Дынаміка колькасьці немцаў у Беларусі
рэдагавацьГод | Колькасьць (чал.) | Колькасьць (%) |
---|---|---|
1897 | 49 073 | 0,49% |
1917 | 36 100 | 0,52% |
1926[* 1] | 7075 | 0,14% |
1937[* 2] | 9667 | 0,12% |
1939[* 3] | 8448 | 0,15% |
1939[* 4][* 5] | 19 100 | 0,19% |
1959 | 1220 | 0,02% |
1970 | 1994 | 0,02% |
1979 | 2451 | 0,03% |
1989 | 3517 | 0,03% |
1999 | 4805 | 0,05% |
2009 | 2474 | 0,03% |
Беларускія немцы
рэдагаваць- Іяган Шрэтэр(be) — мастак
- Антоні Тызэнгаўз[q][35] — дзяржаўны і грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат
- Тадэвуш Рэйтан[r][36] — вайсковы і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Міхал Шульц(be) — архітэктар
- Цыпрыян Крэйц(pl)[s] — генэрал Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі.
- Эмілія Плятэр[t][37] — зьбіральніца беларускага фальклёру, удзельніца вызвольнага паўстаньня 1831 году на Беларусі
- Уладзімер Спасовіч — юрыст, грамадзкі дзеяч, публіцыст, крытык; маці Тэафілія Крэйц паходзіла зь нямецкага роду[82]
- Эдвард Ян Ромэр[u] — грамадзкі дзяяч, літаратар, перакладчык і мастак
- Альфрэд Ізідар Ромэр — жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф
- Якуб Наркевіч-Ёдка — беларускі фізык, мэдык, біёляг. Яго маці Анэля Эстка была прадстаўніцай шляхецкага роду Эсткаў[v] нямецкага паходжаньня
- Габрыэля Пузына[w] — паэтэса, пісьменьніца й мэмуарыстка
- Ежы Чапскі[x] — грамадзкі дзеяч, прамысловец, «краёвец»
- Фэрдынанд Кан(ru)[86][87] — першы біскуп Тыраспальскай эпархіі. Настаўнік нямецкай і расейскай мовы ў Горадні
- Радэрык фон Эркерт[88] — дасьледнік этнаграфіі Беларусі.
- Радыён Гэйман(ru)[89] — ураджэнец Вільні, прафэсар Маскоўскага ўнівэрсытэту, хімік, доктар мэдыцыны, кандыдат філязофіі
- Густаў Мантэйфэль(pl)[y] — гісторык, этноляг, краязнаўца, паходзіў з латыскай часткі тагаснай Віцебскай губэрні
- Альфрэд Ізідар Ромэр[34] — жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф
- Аляксандар Гэнкель(ru)[91] — ураджэнец Вільні, вучоны-біёляг, пэдагог, асьветнік
- Эдвард фон Роп[92] — рэлігійны і грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі
- Дзьмітры Ольдэрогэ(ru)[93] — ураджэнец Вільні, навуковец-этнограф, лінгвіст, гісторык
- Канстантын Раўш(ru)[94] — шахматыст, актор, рэжысэр
- Канстантын Фляксбэргер(be) — біёляг
- Арнольд Штам(be) — біёляг, арнітоляг
- Уладзімер Гіль(ru)[95] — палкоўнік Чырвонай арміі, заснавальнік і кіраўнік Баявога зьвязу расейскіх нацыяналістаў і камандзір 1-й расейскай нацыянальнай брыгады СС, пазьней перайшоў на бок савецкіх партызан
- Ота Шміт[96]— савецкі матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1935 году (чалец Украінскай Акадэміі навук з 1934, чалец-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюза (1937)
- Алесь Гародня (сапраўднае імя Аляксандар Эраставіч Функ) — празаік, крытык, рэдактар, паходзіў зь нямецкай сям’і
- Юліяна Мэнке — беларуская мастацтвазнаўца, паходзіла з роду віленскіх немцаў. Дапамагала Івану Луцкевічу ў Беларускім Камітэце. Падчас перамоваў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі адстойвала правы беларусаў на самавызначыньне і адукацыю. Удзельнічала ў адкрыцьці першых беларускіх школаў і настаўніцкіх курсаў, Віленскай Беларускай Гімназіі, дзе затым сама выкладала пэдагогіку і нямецкую мову
- Віталь, Артур і Лявон Зэйдэль-Вольскія[97][98][99][100]
- Крыстыян Гэнкель[101] — беларускі хакеіст
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Рэйнбэрн распаўсюджваў каталіцтва на ўсёй тэрыторыі Тураўскага княства, сярод новаахрышчаных быў і сам тураўскі князь Сьвятаполк[3].
- ^ У сярэднявечнай Польшчы немцы складалі вялізны адсотак гарадзкога насельніцтва.
- ^ Паводле некаторых зьвестак, у ХVI стагодзьдзі ў Полацку жыло прыкладна 100 тыс. чалавек, што рабіла горад адным з найбуйнейшых у Эўропе[9].
- ^ Маюцца на ўвазе немцы, які перасяліліся ў ВКЛ.
- ^ Як адзначае Кіркор, насельніцтва Віленшчыны мае асаблівасьць хутка паглынаць іншыя народнасьці[11].
- ^ У той час бровар — абавязковы атрыбут сядзібы кожнага больш-менш багатага шляхціча.
- ^ Усяго яшчэ да сяр. XVI ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі зьявіліся дзясяткі пратэстанцкіх збораў, у тым ліку ў Берасьці, Койданаве, Наваградку і інш.[22]. Так, з дапамогай шматлікіх пратэстанцкіх збораў нямецкае насельніцтва атрымала магчымасьць для расьсяленьня на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
- ^ Ян (Ёган) Фёлькель належаў да пратэстанцкага руху «Браты польскія», які таксама вядомы пад назвай «арыяне польскія».
- ^ У канцы XIV ст. крыжакамі на гэтым месцы быў узьведзены замак Новая Горадня (ням. Naugarden), які пазьней быў спалены Вітаўтам[32].
- ^ У Расейскай імпэрыі ў XVIII—XIX стагодзьдзях колькасьць каляністаў сярод немцаў складала каля 90 %.
- ^ Тэрыторыя Швабіі.
- ^ Асыміляцыя стала часткай новай палітыкі Польшчы, больш вядомай як «санацыя» (з лаціны sanatio — «аздараўленьне») — мелася на ўвазе маральнае здароўе грамадзтва, якая была ўсталявана пасьля таго як у 1926 годзе Юзэф Пілсудзкі захапіў уладу і фактычна ўстанавіў аўтарытарны рэжым.
- ^ Толькі за верасень — кастрычнік 1941 году было дэпартавана 446 480 савецкіх немцаў[68], усяго за пэрыяд вайны было дэпартавана каля 950 тыс. савецкіх немцаў[69].
- ^ Фольксдойчэ (ням. Volksdeutsche) — пазначэньне «этнічных немцаў» да 1945 году, якія жылі ў дыяспары, гэта значыць па-за межамі Нямеччыны. У адрозьненьне ад «райхсдойчэ» (ням. Reichsdeutsche, «немцаў райха»), прыналежнасьць да «фольксдойчэ» («нямецкасьць») усталёўвалася па асобных прыкметах — па «сямейнай гісторыі» (ці былі бацькі дойчэ), па нямецкай мове як роднай, па прозьвішчы, па царкоўных запісах і г. д.
- ^ Усяго каля 350 тыс. этнічных немцаў у 1942—1944 гг. былі пераселены з тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны на захад[4].
- ^ Беларуская назва гусінага тлушчу.
- ^ Тызэнгаўзы — шляхецкі род у ВКЛ гербу «Буйвал», паходзіў ад рыцараў Тэўтонскага ордэну родам з Гальштыніі.
- ^ Рэйтаны - шляхецкі род гербу «Рэйтан» нямецкага паходжаньня. Каля 1600 году прадстаўнікі роду перасяліліся ў Польшчу, а троху пазьней – у Беларусь[79].
- ^ Крэйцы(pl) — шляхецкі род ўласнага гербу[80][81]
- ^ Плятэры, Броэль-Плятэры — шляхецкі род гербу ўласнага, які паходзіў з Вэстфаліі
- ^ Ромэры (па-польску: Roemerowie, па-нямецку: Römern, Roemern) — шляхецкі род ВКЛ нямецкага паходжаньня (з Саксоніі[83].
- ^ Эстка(ru) (па-нямецку: von Esken, Essken, Estken, па-польску: Estko, Estka) — польска-беларускі шляхецкі род нямецкага паходжаньня, прадстаўнікі якога аселі на землях Вялікага княства Літоўскага ў XVІІ стагодзьдзі[84]
- ^ Габрыэля Пузына нарадзілася ў сям'і графа Адама Гюнтэра (Гінтэра) нямецкага паходжаньня зь Ніжняга Райну й і графіні Аляксандры з Тызэнгаўзаў, роду таксама нямецкага паходжаньня.
- ^ Гутэн-Чапскія — польска-беларускі шляхецкі род нямецкага паходжаньня, выводзіць сваё паходжаньне ад рыцара Дытрыха фон Гутэна, які ў 1112 годзе ўдзельнічаў у паходзе на Прусію, дзе і застаўся [85]
- ^ Зое-Мантэйфэль(de) (па-нямецку: Soye, Zoye, Zeuge, Szoege, Zoge, Zoege, Zoege von Manteuffel) — балтыйскі нямецкі графскі род, вядомы з XIV ст.[90].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Перепись населения — 2009. Население по национальности и родному языку (рас.)
- ^ Энциклопедия немцы России. — С. 9. (рас.)
- ^ Грушевский А. С. Очерки истории Турово-Пинского княжества (рас.). — Киев, 1901.
- ^ а б в г д Ауман В. История российских немцев (рас.).
- ^ Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцк земли до конца ХIV столетия. Киев, 1896. С. 152—153 (рас.)
- ^ Пашуто В. Т. Образование Литовского Государства. Москва, 1959. С. 392. (рас.)
- ^ Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времен до наших дней. Мн., 2000 г., С. 20. (рас.)
- ^ Насевич В. Начала Великого Княжества Литовского: события и личности. Минск, 1993. С. 72. (рас.)
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа Навагродзкі Т.А. [і інш.] Глава 15. Этнічныя групы Беларусі: гісторыя і культура. Немцы. // Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам.. — 1-е выд. — Менск: БДУ, 2009. — С. 310-311. — 335 с. — ISBN 978-985-518-121-8
- ^ а б в г д е ё ж Киркор А. Ч.1. Литовское Полесье. // Живописная Россия = Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. — 1-е выд. — Санкт-Петербург: Товарищество М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. «Литовские и Белорусские губернии». — С. 21. — 496 с. (рас.)
- ^ а б в г д е ё ж з і О немецкой диаспоре в Беларуси (рас.)
- ^ а б в г д е ё ж Немцы в Республике Беларусь (рас.)
- ^ Паславські І. В. Реформація та її впливи на українське духовне життя в історіософії М. Грушевського // Грушевський М. Зб. праць. ― Львів, 1994. С. 164—175 (укр.)
- ^ Плисс В. И. Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси // Христианское чтение. ― СПб,. 1914 г. — № 2., С. 199—234. (рас.)
- ^ Vilnius school of Abraomas Kulvietis // A short history of Vilnius University — Vilnius: Mokslas Publishers, 1979. — P. 12. (анг.)
- ^ Ochmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972 (пол.)
- ^ Флавиан Добрянский. Старая и новая Вильня (рас.)
- ^ Kosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie (Schyłek XVI—XVII w.) // Kwartalnik Historyczny. — R. 79. — 1972. — S. 3 — 19 (пол.)
- ^ Акіньчыц С. Горад, дзе захавалася традыцыя // Спадчына. — 2003. — № 1. — С. 52-56.
- ^ Dietrich H.-C. «Auf dem Weg zur Glaubenseinheit…»: Reformationsgeschichte Weißrusslands. — Erlangen: Martin-Luther-Verlag, 2006. — 430 с. — ISBN 9783875131505 (ням.)
- ^ Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Martin, Slovakia, 2003. — С. 173.
- ^ Лютеранская община Минска (рас.)
- ^ Wisner H. Janusz Radziwill 1612—1655. Wojewoda wilenski. Hetman wielki litewski. Warszawa, 2000. (пол.)
- ^ а б Андрэй Катлярчук. «Уцёкі мазгоў» ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII стагодзьдзя
- ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 544.
- ^ а б в Самусік А. Міжнародныя культурныя сувязі Беларусі ў XІV — пачатку XVІI стст. // Часопіс міжнароднага права і міжнародных адносінаў : часопіс. — 2006. — № 1. — С. 55-60. — ISSN 2072-0513.
- ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 627.
- ^ Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мінск: 1968. — С. 27.
- ^ Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. — Martin, Slovakia, 2012. — С. 129.
- ^ Kirkoras A.H. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes / Vertė Kazys Uscila. — Vilnius: Mintis, 1991. — С. 66. — 20 000 ас. — ISBN 5-417-00514-2 (лет.)
- ^ Андрей Вашкевич. Андрей Чернякевич. История форштадта. (рас.)
- ^ Лютеранская кирха в Гродно (рас.)
- ^ а б Ремер, дворянский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (рас.)
- ^ а б Genealogisches Handbuch der baltischen Ritterschaften. Teil 2, Band 1.2: Estland.— Görlitz, 1930. s. 391—422, s.48-49 (ням.)
- ^ а б в Юркевіч З. Падзяліць — не падзяліцца // Культура : газэта. — 16 сакавіка 2013. — № 11 (1085).
- ^ а б Вяроўкін-Шэлюта У. Плятэры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 442.
- ^ а б Ридигер, графский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (рас.)
- ^ Гуттен-Чапские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (рас.)
- ^ Оффенберг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (рас.)
- ^ Nałęcz Małachowski P. Zbiór nazwisk szlachty w Królestwie Polskim i Wielkim Księstwie Litewskim. — Lublin, 1805. (пол.)
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Rzeszów, 2001. (пол.)
- ^ Рэйтан Тадэвуш // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 528.
- ^ Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. — 2-е выд. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — С. 89, 403. — 904 с. — ISBN 978-80-86961-13-2
- ^ Станкевіч А. З Богам да Беларусі. — 1-е выд. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — С. 510. — 1097 с. — ISBN 978-80-86961-13-3
- ^ Філатава А. Нацыянальнае пытанне і палітыка царскага ўраду ў Беларусі (канец XVIII — першая палова ХIХ ст.)
- ^ Сапунов А. Пребывание императрицы Екатерины II в Полоцке. Вт. С. 3. (рас.)
- ^ Беккер С. Миф о русском дворянстве: Дворянство и привилегии последнаго периода императорской России; пер. с англ. Б. Пинскера. — М. : Новое литературное обозрение, 2004. — 344 с, с. 293. (рас.)
- ^ а б в Елисеева И.С. Немцы на Руси и в России (рас.).
- ^ Немцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви (рас.)
- ^ Кірха // Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 140.
- ^ Долбилов, М. Д. Русский край, чужая вера: этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре ІІ, М.: Новое обозрение, 2010. — 999 с, с. 610. (рас.)
- ^ Каппелер А. Россия — многонациональная империя: Возникновение. История. Распад; пер. с нем. С. Червонная. — М.: Традиция, 2000. — 344 с, с. 190. (рас.)
- ^ Канатуш У. Жыцьцё цэркваў Заходняй Беларусі // Латышонак А., Акінчыц С. Артыкулы і ўспаміны, Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя. — Менск: «Кнігазбор», 2006. — С. 135.
- ^ а б в Дизендорф В. Демографические процессы // Российские немцы. История и современность (рас.).
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г.; под ред. Н. А. Тройницкого. — Вып. XI. — Гродненская губерния. — Спб. : Изд. Центр, стат. ком. М-ва внутр, дел, 1903. — XV, 319 с, с. 204. (рас.)
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г.; под ред. Н. А. Тройницкого. — Вып. IV. — Виленская губерния. — Тетр. 3. — Спб.: Изд. Центр, стат, ком. М-ва внутр, дел, 1903. — XI, 179 с, с. 112. (рас.)
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г.; под ред. Н. А. Тройницкого. — Вып. V. — Витебская губерния. — Тетр. 3. — Спб.: Изд. Центр, стат, ком. М-ва внутр, дел, 1903. — XIV, 281 с, с. 172—173. (рас.)
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г.; под ред. Н. А. Тройницкого. — Вып. XI. — Гродненская губерния. — Спб. : Изд. Центр, стат. ком. М-ва внутр, дел, 1903. — XV, 319 с, с. 204. (рас.)
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г.; под ред. Н. А. Тройницкого. — Вып. XXII. — Минская губерния. — Спб.: Изд. Центр, стат. ком. М-ва внутр, дел, 1904. — XVI, 243 с, с. 159. (рас.)
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г.; под ред. Н. А. Тройницкого. — Вып. XXIII. — Могилевская губерния. — Спб.: Изд. Центр, стат. ком. М-ва внутр, дел, 1903. — XV, 275 с, с. 181. (рас.)
- ^ а б в г д е ё ж з і к л Малые диаспоры Гомельщины 20—30-е годы ХХ века. Аналитические материалы и документы Гомельского государственного архива (рас.).
- ^ Черепица В. Н. Город-крепость Гродно в годы первой мировой войны: мероприятия гражданских и военных властей по обеспечению обороноспособности и жизнедеятельности. Гродно: Изд-во Гродненского гос. ун-та имени Янки Купалы, 2005. — 359 с (рас.)
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан Пичуков В. От крестьянки-колонистки до спецпереселенки: трагический путь немецкой женщины Советской Беларуси в межвоенный период // Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Сборник научных работ (рас.). — 1-е выд. — Минск: Международное историко-просветительское правозащитное и благотворительное общество «Мемориал», 2007. — 377 с.
- ^ а б Охотин Н. Г., Рогинский А. Б. Из истории «немецкой операции» НКВД 1937—1938 гг. (рас.)
- ^ Leslie, R. F. (1983). The History of Poland Since 1863. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-27501-9, p. 182. (анг.)
- ^ а б Концлагерь в Березе-Картузской — продукт польского «государственного несварения», Навіны.by
- ^ Иосиф Сталин — Лаврентию Берии: «Их надо депортировать…»: док-ты, факты, коммент. / Вступ. ст., сост., послесл. д-ра ист. наук, проф. Н. Ф. Бугая. — М.,1992. С. 37 (рас.)
- ^ Земсков В. Н. Спецпоселенцы в СССР, 1930—1960. М.: Наука, 2005, с. 94 (рас.)
- ^ Семиряга М. Тюремная империя нацизма и её крах (рас.). — М.: Юридическая литература, 1991. — 384 с. — ISBN 5-7260-0272-5
- ^ Соловьев А. В. Фольксдойче и их взаимоотношения с нацистскими организациями в Рейскомиссариате Украина (рас.). Саратовский Государственный Университет.
- ^ Кухня российских немцев (рас.)
- ^ Кухня российских немцев сто лет назад (рас.)
- ^ Немцы (рас.)
- ^ Эволюция костюма. Как менялся костюм первых немецких переселенцев на Руси? (рас.)
- ^ Национальные костюмы и одежда немцев (рас.)
- ^ Лютеранские праздники у немцев в России (рас.)
- ^ Жирмунский В. М. История немецкого языка. — М.: Изд-во лит-ры на ин. яз, 1948. — С. 74-75. (рас.)
- ^ Баўленне вольнага часу шляхтай Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVIII ст. (на прыкладзе роду Рэйтанаў) / Вольга Гарбачова // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV–XVIII стст.) : зборнік навуковых прац [міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск ― Мір, 6―8 чэрвеня 2013 г. / пад рэдакцыяй А. М. Янушкевіча]. ― Мінск, 2014. ― С. 427―438.
- ^ Józef Szymański: Herbarz rycerstwa polskiego z XVI wieku. Warszawa: DiG, 2001, s. 298. ISBN 83-7181-217-5. (пол.)
- ^ Juliusz Karol Ostrowski: Księga herbowa rodów polskich. T. 2. Warszawa: Główny skład księgarnia antykwarska B. Bolcewicza, 1897-1906, s. 161. (пол.)
- ^ Троицкий, Н. А. Корифеи российской адвокатуры / Н. А. Троицкий. — М.: Центрполиграф, 2006. — 415 с, с. 53. (рас.)
- ^ Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, wyd. Olgiebranda, Tom XV; Aut. Uruski Seweryn, p. 241, Warszawa 1931 (пол.)
- ^ Adam Boniecki, Artur Reiski T. 5: Dowiattowie - Gąsiorkowicz. — Komorowscy., skład główny Gebethner i Wolff, Warszawa, 1902. S. 233—234. (пол.)
- ^ Handbuch zum genealogischen Taschenbuch der gräflichen Häuser. — Perthes, 1855. — P. 144. (ням.)
- ^ «Кан»// Энциклопедический словарь. Немецкое Поволжье (рас.)
- ^ Кан // Каталіцкая энцыкляпэдыя. Т.2. Изд. францисканцев. М.:2005. Ст. 734 (рас.)
- ^ Навагродскі Т.А. [і інш.] Глава 1. Гісторыя развіцця этналагічнай навукі Беларусі // Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам.. — 1-е выд. — Менск: БДУ, 2009. — С. 23-24. — 335 с. — ISBN 978-985-518-121-8
- ^ Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918. (рас.)
- ^ Genealogisches Handbuch der baltischen Ritterschaften, Teil 1, Band 2: Livland, Görlitz 1929 – Grafen Manteuffel des Stammes Zöge (ням.)
- ^ В. Савчук. Генкель Александр Германович (рас.)
- ^ Смалянчук А. Біскуп Эдвард Роп. — Беларускі гістарычны часопіс., 1994.. — Т. № 3.
- ^ И. Осницкая. Ольдерогге Дмитрий Алексеевич (рас.)
- ^ Пак В. Шахматы в шахтерском крае: История шахмат в Донбассе. — Донецк: Донеччина, 2001. — С. 37—46 (рас.)
- ^ Загадка полковника Гиля (рас.)
- ^ Отто Юльевич Шмидт (рас.)
- ^ Дасье NRM. Наша Ніва
- ^ Лявон Вольский: «В Беларуси есть одна настоящая звезда» (рас.)
- ^ Лявон Вольскі
- ^ Лявон Вольскі
- ^ Goals.by знакомится с одним из самых перспективных белорусских защитников Кристианом Хенкелем
Літаратура
рэдагаваць- Навагродскі Т.А. [і інш.]. Глава 15. Этнічныя групы Беларусі: гісторыя і культура. Немцы. // Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам.. — 1-е выд. — Менск: БДУ, 2009. — С. 310-311. — 335 с. — ISBN 978-985-518-121-8
- Вернер И.Л. Иностранные подданные в Беларуси (конец XVIII — начало XX вв.) (рас.). — 1-е выд. — Минск: Типография Макарова и К, 2012. — 528 с. — ISBN 978-985-6818-69-4
- Киркор А. Т.3, Ч.1, Литовское Полесье. // Живописная Россия = Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. — 1-е изд.. — Санкт-Петербург: Товарищество М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. «Литовские и Белорусские губернии». — С. 21. — 496 с.
- Немцы России (энциклопедия). В 3-х томах. Москва: Изд-во «Общественная академия наук российских немцев», 1999—2006 (Предс. редкол. В. Карев, О.Кубицкая) (рас.)
- Пичуков В. От крестьянки-колонистки до спецпереселенки: трагический путь немецкой женщины Советской Беларуси в межвоенный период // Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Сборник научных работ (рас.). — 1-е выд. — Минск: Международное историко-просветительское правозащитное и благотворительное общество «Мемориал», 2007. — 377 с.
- Савин А. И. Формирование концепции немецкой «пятой колонны» в СССР (середина 1920-х годов). // Вопросы германской истории: Сб. науч. тр. / Ред. кол. С. И. Бобылева и др., Днепропетровск, 2007. (рас.)
- Тугай В. В., Тугай С. М. «Фольксдойче» в Беларуси (1941—1944 гг.). Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасьць : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі, У 3-х частках. Ч. 2., Мінск, 22 красавіка, 2004 г., Вып. 3. (рас.)
- Тугай В. В. «Рейхсдойче» в рядах белорусских партизан (1941—1944 гг.) // Гісторыя: праблемы выкладаньня. — 2005. — № 4 (рас.)
- Коваль М. В., Медведок П. В. Фольксдойче в Україні (1941—1944 рр.) // Український історичний журнал. 1992. №5. (укр.)