Жыткавіцкі раён
Жы́ткавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Другі па велічыні раён у Гомельскай вобласьці.
Жыткавіцкі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Жыткавічы |
Найбуйнейшыя гарады | Жыткавічы, Тураў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Мікалай П'яўко[1] |
Насельніцтва |
|
Шчыльнасьць | 12,2 чал./км² |
Плошча | 2916,02[3] км² (2-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 137 м[4] |
Месцазнаходжаньне Жыткавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-23-53 |
Паштовыя індэксы | 247 9хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьЖыткавічы ўпершыню згадваюцца ў Мэтрыцы Літоўскай у 1500 годзе ў складзе Менскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага, а потым Рэчы Паспалітай. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай, землі ўвайшлі ў склад Менскай губэрні Расейскай імпэрыі (1793), а Жыткавічы сталі цэнтрам воласьці спачатку ў Давыд-Гарадоцкім павеце, а затым — у Мазырскім павеце Менскай губэрні.
Жыткавіцкая воласьць у пачатку 1920-х гадоў — прыкладна 40 на 40 вёрст, 170 населеных пунктаў, 17 тысяч жыхароў. Воласьць складалася з 20 сельскіх саветаў. Да раянаваньня Жыткавіцкая воласьць займала 1500 кв. вёрст. Пасьля арганізацыі раёну ў ліпені 1924 году з далучэньнем часткі Дзякавіцкай воласьці, некалькіх населеных пунктаў Тураўскай і Ляскавіцкай валасьцей плошча яго дасягнула 2500 кв. вёрст. У воласьці налічвалася 18 004 чалавекі, у раёне — 25 608. Двароў — 4436, населеных пунктаў разам з хутарамі — 277. Асноўная маса насельніцтва — беларусы, 25 % выпадала на іншыя нацыі.
17 ліпеня 1924 году Жыткавіцкая воласьць была рэарганізаваная ў Жыткавіцкі раён.
У 1928 годзе раён аб’ядноўваў адзін местачковы і восем сельскіх саветаў з насельніцтвам 23 545 чалавек. У раённым цэнтры жыло 2334 чалавекі. У раёне налічвалася 3968 аднаасобных сельскіх гаспадарак. У 1931 годзе пачала выдавацца раённая газэта Прымежны камунар (ад 1962 году завецца Новае Палессе)[5].
Насельніцтва на 1 студзеня 1933 году — 28,5 тыс. чал. (Жыткавічы — 2,9). Сельсаветы: Бялёўскі (22 населеныя месцы, 166 гаспадарак, 892 жыхары), Браніслаўскі (17, 37, 202), Вятчынскі (17, 242, 1267), Дзякавіцкі (28, 165, 808), Жыткавіцкі (41, 383, 1926), Князь-Возерскі (13, 94, 509), Людзяневіцкі (42, 175, 1015), Ляхавіцкі (цэнтар сельсавета ў в. Пухавічы) (70, 117, 637), Руднянскі (89, 150, 423), Юркевіцкі (31 населенае месца, 57 гаспадарак, 325 жыхароў)[6].
Прыкладна ў 1964 годзе прайшло ўзбуйненьне раёнаў, былі ліквідаваны Тураўскі й Ленінскі раёны, тэрыторыі якіх увайшлі ў склад Жыткавіцкага раёну (толькі раён Мікашэвічаў адышоў да Лунінеччыны).
У кастрычніку 1971 году Жыткавічы атрымалі статус гораду. У 1976 годзе утворанае Жыткавіцке вытворча-лесанарыхтоўчае аб’яднаньне «Жыткавічлес»[7] (у 1994 годзе ператворанае ў акцыянэрнае таварыства адкрытага тыпу «Жыткавічлес», ад 30 кастрычніка 2020 году ў стане ліквідацыі[8]).
У 1992 годзе ў раёне адноўлена Тураўская і Мазырская япархія, заснаваная яшчэ ў 1005 годзе пасьля вадохрышча Кіеўскай Русі. У 2003 годзе засанаванае ААТ «Тураў»[9] (16 сьнежня 2010 году ліквідаванае)[10].
14 траўня 2014 году вёска Крэмнае ўвайшла ў склад Азяранскага сельсавету, вёскі Забродзьдзе, Кажановічы і Подаўж і пасёлак Заходні ўвайшлі ў склад горада Жыткавічы, а вёскі Ацкаванае і Чарацянка ўвайшлі ў склад Руднянскана сельсавету[11].
Геральдыка
рэдагаваць28 верасьня 2011 году заснаваны сьцяг Жыткавіцкага раёну.[12]
Улада
рэдагавацьСтыршыні Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту:
- Рашал (1929 — 10 чэрвеня 1931)
- Будзько (10 чэрвеня 1931 — 1933)
- Уладзімер Борталь (? — 1941)
- Пётар Савіцкі (1999—2008)
- Мікалай Какора (16 чэрвеня 2008 — 23 красавіка 2013)
- Аляксандар Наўныка (з 23 красавіка 2013; першы намесьнік старшыні райвыканкаму)
- Дзьмітры Гайкевіч
- Віктар Атліванаў (2018 — 2019)
- Аляксандар Сідарэнка (2019 — 2022)[13]
- Мікалай П'яўко (з 2022 году)[14]
Судовую ўладу ў раёне ажыцьцяўляе суд Жыткавіцкага раёну[15]
Геаграфія
рэдагавацьЖыткавіцкі раён разьмешчаны на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласьці. Мяжуе зь Петрыкаўскім і Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці, з Столінскім і Лунінецкім Берасьцейскай, а таксама Любанскім і Салігорскім Менскай.
У сучасных межах з 1962 году агульная плошча раёну складае 2,9 тыс. км², зь іх 52% тэрыторыі займае лес зь перавагай іглічных і чорнаальховых драўняных парод, 13,9% тэрыторыі складаюць рэкі, азёры й штучныя вадаёмы, агульная зямельная плошча — 70,9 тыс. га, зь іх сельскагаспадарчых угодзьдзяў 65,1 тыс. га (21 гаспадарка), у тым ліку ральлі — 23,1 тыс. га.
У раёне 105 населеных пунктаў, зь іх — 103 сельскіх[16].
Адміністрацыйна Жыткавіцкі раён падзелены на Тураўскі гарадзкі савет дэпутатаў і дванаццаць сельскіх саветаў дэпутатаў — Азяранскі, Верасьніцкі, Дзякавіцкі, Ленінскі, Людзяневіцкі, Марохараўскі, Мілевіцкі, Перароўскі, Рудненскі, Рычоўскі, Чырвоненскі й Юркевіцкі[16].
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Прыпяцкага Палесься. Паверхня нізінная, плоская, забалочаная, ляжыць на вышынях ад 120 да 145 м. Найвышэйшы пункт раёну — вёска Бялёў (184,1 м).
На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры Чырвонае (найбуйнейшае ў Гомельскай вобласьці, яго плошча складае каля 40 км²) і Белае (15,6 км²), а таксама такія невялікія як Аблуква, Абядзь, Астовіца, Бабінец, Балкі, Беражныя, Бражын, Бяседка, Вір, Віркі, Вобча, Вузкі Старык, Вусьце, Вусьцечына, Выдра, Галава, Глухава, Глухое, Дземеніца, Доўгая Тоня, Дуброўнае, Забень, Завехавае, Зарог, Казелец, Каліта, Канаплішча, Каросіна, Круг, Крыўскія, Ладычча, Лажэнь, Лінскае (Ліньскае возера), Лоша, Луке, Людомір (Людомер), Лябіхава, Мармузіха, Мілка, Мута, Мысьлічы, Найда, Падшыбеннае, Перавалец, Плеса, Плеса, Плесцы (два возеры), Плішчын, Плішын, Плоска, Плоскае, Плюшчын, Поўчын, Прыстань, Пясочнае, Раціўле, Рэчышча (тры возеры каля в. Верасьніца), Серабраніца, Сіверскае, Скрыпіца, Скупа (Скупе), Старая Рака, Старык, Стаяла, Стружыца, Суталь, Таплец, Усечына, Хваенскае, Хофхлі, Хочанскі Варог, Чорны Вір, Шырокае, Шырокі Старык (Старык Шырокі), Яма.
Найбуйнейшая рака на тэрыторыі раёну — Прыпяць з прытокамі Случ, Сьцьвіга, Скрыпіца, Навуць, Сьвінавод, Гніліца і затокай Гапон.
Іншыя невялікія рэкі раёну: Бекава Рэчка, Вароніна (высахла), Верацёнка, Волхва, Востранка, Глушыца, Глушэц, Дземенка, Млінавіца, Перадоль, Рэчышча, Струмень, Утвоха, Халопская, Ясенеўка. Канавы: Галоўная, Заклецкая, Катуха, Ластоўская, Пагранічная, Рапішчынская, Расоская, Северская, Скрыпіца, Сяменчаская, Сямецкая Стрэлка. А таксама сажалкі: №1—17, Антонаў, Бароўскі, Верхні Цёмны, Вырастныя, Загразьзе, Заклецьце, Лісіцкія, Ніжні Цёмны, Смаловіцы.
Шмат каналаў: Беражэцкі, Беразьняцкi, Бычок, Жыткавіцкі, Найда-Бялёўскі, Рудзянецкi, Скрыпіцкі галоўны, Старажавецкі, Стары, Страявы, Сьвінаводзкі, Тураўскі галоўны, Угольскi, Хлупінскі.
Балоты: Асова, Белкі, Бусовішча, Вятлішча, Голае, Забай, Забегліцкае, Забочак, Зажыдзьдзе, Ланцава, Падбялёўскае, Падмарохарава.
Урочышчы: Агаркава, Акоп, Аржышча, Аток, Бабруйкава Гара, Балоньне (каля Верасьніцы), Балоньне (каля Чэрнічаў), Балота Вялікае, Балота Рэзьзе, Баранаў Лясок, Бараўская Дача, Барочак, Барэшчына, Брусок, Булева Балота, Бутава, Волхава, Востраў, Вузкае, Вялікае Поле, Вялікая Ляхавіца, Вялікі Лес, Вялікі Праход, Вятчынскія Азёры, Гарадзец, Гарадок, Горка, Грабелька, Градка, Гулебшчына, Гута, Дварэц, Доўгая Града, Доўгая Ніва, Другая Горка, Дуброва, Заарэшнік, Забаўе, Завышынскае, Загор’е, Закорчын, Замак (Замчышча), Запрудзьдзе, Зарудзьдзе, Зарэчка, Зелянік, Казаргаць, Калоша, Камар Мох, Клішча, Красная Горка, Красны Бор, Крывавая Ніва, Кузьмова Гара, Куніца, Лавецкі Мох, Ластаўка, Ліпкі, Лука, Лухнаўскае, Лючычы, Майсееўка, Малая Ляхавіца, Малы Рог, Менаўніца, Мох, Муравін, Наваклецьце, Нагорная, Ніўкі, Нічкава, Новае, Новы Жадзень, Паварот, Пагібелька, Падкамянец, Паленкі, Панскае Поле, Папаснае, Першая Горка (Гарадзішча), Песчаніца, Печышча, Пліса, Прыбручнае, Прырэзы, Рабы Мост, Радастойна, Райскае, Ракіта, Расея, Рудня, Рэчышча, Сад, Садовае, Старац, Старое Сяло, Стары Жадзенск, Сушня, Сьвінен, Сьвінуха, Сьлідзіха, Сьляпецкія Пяскі, Сырэц, Сямёнава, Тоўстае Балота, Фёдарава Горка, Хвойна, Цярэбша, Швэдава Хвоя, Язьвінкі, Язьвінская Града.
У раёне разьмешчаныя: Нацыянальны парк «Прыпяцкі», частка дзяржаўнага батанічнага заказьніка «Нізоўе Случы», Жыткавіцкі й Ленінскі паляўнічыя заказьнікі, Жыткавіцкі батанічны заказьнік лекавых расьлінаў (Жыткавіцкі біялягічны заказьнік), помнік прыроды «Насаджэньне пантыйскай азаліі». Ёсьць таксама журавінавы й біялягічны заказьнікі. Да помнікаў прыроды адносіцца Вятчынскае насаджэньне рададэндрана жоўтага.
Клімат
рэдагавацьСярэдняя тэмпэратура студзеня — мінус 5,9 градусаў, ліпеня — плюс 18,4 градусаў. Ападкаў выпадае 584 мм у год. Вэгетацыйны пэрыяд складае 197 дзён.
Геалёгія
рэдагавацьРаён вельмі багаты на карысныя выкапні, што абумоўлена яго разьмяшчэньнем адразу на дзьвюх вялікіх тэктанічных структурах: паўднёвым крыле Прыпяцкага прагіну й на Мікашэвіцка-Жыткавіцкім выступе. Вылучаюцца наступныя радовішчы: Тураўскае радовішча гаручых сланцаў (1181 млн т), радовішча бурага вугалю (25 млн т), радовішча будаўнічага каменя ў Жыткавічах (159,6 млн т), радовішча торфу з запасамі 126,7 млн т, у тым ліку радовішчы Булеў Мох (52,6 млн т), Межы (46,4 млн т), Іржышча — Ліпкія (15,2 млн т), радовішчы кааліну (17,7 млн т), у тым ліку радовішчы Дзедаўка (8,5 млн т) і Бярэзіна (7,7 млн т), а таксама Жыткавіцкая плошча калійных соляў, праяўленьні рэдкіх мэталаў на Мікашэвіцка-Жыткавіцкім выступе.
На тэрыторыі раёну маюцца радовішчы пяскоў, пяшчана-жвіравых сумесяў гліны, граніту, кварцавых гнэйсаў.
У апошні час стаіць пытаньне па распрацоўцы Жыткавіцкага радовішча бурага вугалю, дэталёва разьведанае ў 1979 годзе. Але пры распрацоўцы адкрытым спосабам зьявіцца шмат праблемаў, такіх як гідрагеалягічныя, экалягічныя й іншыя.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1971 год — 60,0 тыс. чалавек; 2000 год — 49,6 тыс. чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 48,7 тыс. чалавек; 2006 год — 44,5 тыс. чалавек; 2007 год — 43,9 тыс. чалавек; 2009 год — 40 838 чалавек (перапіс, у гарадзкіх умовах 18 860 чалавек, у сельскай мясцовасьці — 21 978)[17]; 2015 год — 37 035 чалавек[18]; 2016 год — 36 360 чалавек[19]; 2017 год — 35 842 чал.[20]; 2018 год — 35 510 чал.[21]
Колькасьць насельніцтва складае 32 740[22] чалавек (2024). У гарадзкіх умовах пражываюць 18 702 чалавек, у сельскай мясцовасьці — 14 038. Цэнтрам раёну зьяўляецца горад Жыткавічы з колькасьцю насельніцтва 15 950 чалавекі (паводле ацэнкі 2024 году). Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 14 чалавек на 1 км².
На тэрыторыі разьмешчаны гарады Жыткавічы й Тураў (адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, у ХII—ХIII стагодзьдзях — сталіца Тураўскага княства). Плошча раёну займае 2,91 тыс. км².
Паводле перапісу насельніцтва ў 2019 годзе нацыянальны складу насельніцтва складалі беларусы — 33221, расейцы — 924, украінцы — 292, палякі — 40, цыганы — 173[23].
Былыя селішчы
рэдагавацьБылыя селішчы раёну: Аднаклецьце, Арэлец, Асавец, Астрэйка, Багданаўка, Базок, Балічы, Балота Падбялёўскае, Балота Падмарохарава, Балота Ланцава, Барок, Баршчавік, Беліч, Белы Бераг, Блізьніца, Богушы, Вадапойла, Вал, Валобка, Возера Белае, Вор, Востраў, Воўчая Галава, Вязьвінкі, Вялем’е, Вялікае Дворышча, Вялікая Голь, Вялікі Лес, Вярхі, Галенахіца, Гараваха, Гарожава, Гілёўка, Гліншчык, Глухі Бор, Гноішча, Гняздо Арловае, Грэчышча, Гусельніца, Дварэц, Дзедава Калодзьдзе, Дзярэнча, Доўгае, Ельца, Забай-балота, Завод Смалярны, Завялікі Лес, Загор’е, Закаліўе, Закаліўе, Залуб, Залужжа, Замасьцішша, Замосьце, Затапіла, Затычын, Заяцель-Востраў, Зімавішча, Зімовішча, Зладзееўка, Івань, Ігнатава-Тапіла, Каноўскае, Капліца, Кастрынь, Кнея, Кузін Праход, Лагвошчы-1, Лагвошчы-2, Леунь Тартэж, Ліпнікі, Лісіцы, Лук, Люлі, Ляскі, Маладзіца, Марыямпаль, Мар’янаўка, Махната, Мыла, Навіна, Надубава, Новасьлед, Новая, Нябец, Пагібелька, Падбайбалота, Падвідошын, Падлуб, Падлубеньне, Падрэчка, Падчарцёнак, Палом, Паросная, Паўказарма, Пепель, Плоскае, Плоскі, Подзішча, Прудаўшчына, Рагавік, Рычоўская Рудня, Самішча, Селішча, Сіцішча, Случ, Старое Кольна, Старое Сяло, Старомшын, Стар’ё, Стол, Сукачэвічы, Сьвірнішча, Сьвірнішча, Сьвірыдзіха, Сялко-Людзяневічы, Ускіца, Хвоя, Ходлін, Храпелеўскае, Чарга, Чорная Пасека, Чырвоны Бор, Чыстая Лужа, Эрнава, Юзін, Яблань, Язвы-Лес, Язьвінка, Яма, Янчадроўчына, Ястрабішча, Ятніца.
Эканоміка й прамысловасьць
рэдагаваць4 студзеня 2010 году заснавалі «Тураўскі малочны камбінат», які пачаў выпуск італьянскіх сыроў 13 траўня 2013 году і стаў градаўтваральным прадпрыемствам для Турава і Жыткавіцкага раёну. У 2023 годзе яго доля ў прамысловай вытворчасьці Жыткавіцкага раёну склала 80 %[24]. У 1933 годзе налічвалася 21 прадпрыемства. Іншымі асноўнымі прадпрыемствамі Жыткаўшчыны былі: рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод», Леспрамгас, завод «Сатурн», хлебная база[25], торфабрыкетны завод «Жыткавіцкі» (пасёлак Чырвонае), кансэрвавы камбінат (Тураў)[25], дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Жыткавіцкі лясгас». На прамысловых прадпрыемстваў да 2010-х гадоў былі занятыя 1852 чалавекі.
Транспарт
рэдагавацьПраз тэрыторыю раёну праходзяць: чыгунка Берасьце — Гомель, а таксама аўтамабільныя дарогі Берасьце — Гомель, Менск — Мікашэвічы, Жыткавічы — Столін, Жыткавічы — Любань. Па рацэ Прыпяць зьдзяйсьняецца непастаяннае за сучасным часам суднаходзтва. На поўначы раёну дзейнічае вузкакалейная чыгуначная сыстэма, што злучае торфапрадпрыемства ў пасёлку Чырвонае з Жыткавічамі й самімі торфараспрацоўкамі.
У 1986 годзе ў раёне вёсак Боркі й Чэрнічы пабудаваны мост цераз раку Прыпяць.
Адукацыя
рэдагавацьУ раёне працуе 33 агульнаадукацыйныя школы, у тым ліку 14 сярэдніх, 6 базавых, 2 пачатковыя, 11 вучэбна-пэдагагічных комплексаў, дзіцячы сад-школа, у якіх навучаюцца 6621 навучэнец. Заняткі праходзяць у адну-дзьве зьмены. У кожнай школе маюцца сталовыя, спартовыя залі, вучэбныя майстэрні, у некаторых школах арганізаванае бясплатнае кармленьне навучэнцаў.
Працуе школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў з колькасьцю 133 навучэнцы. Працуе 13 дашкольных установаў, якія наведваюць 1340 дзяцей. Працуюць 2 Дамы дзіцячай і юнацкай творчасьці, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат. У 2003 годзе адчынены цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня й рэабілітацыі, у 2005 годзе — сацыяльны прытулак. У раёне адчынены 7 гімназічных клясаў, 4 ліцэйскія клясы, 25 клясаў з профільным вывучэньнем прадметаў. У музычных школах і школах мастацтваў навучаецца 532 чалавека па 18 спэцыяльнасьцях. Ва ўстановах адукацыі раёну працуюць 640 настаўнікаў, 113 выхавальнікаў дашкольных установаў. У цяперашні час 106 (10,2%) пэдагагічных працаўнікоў маюць вышэйшую катэгорыю, 420 (40,4%) — першую, 321 (30,9%) — другую.
Кніжны фонд у бібліятэках раёну налічае 405 938 асобнікаў. Пэрыядычныя выданьні прадстаўленыя 466 асобнікамі газэт і часопісаў, адчынены прававы цэнтар інфармацыі. Выдаюцца газэты «Вольныя навіны» (Тураў) й «Новае Палессе» (Жыткавічы).
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьУ раёне 46 сельскіх клюбаў, 21 бібліятэка, 3 школы мастацтваў, музэй. Пры іх створаныя й працуюць 391 фармаваньне па розных кірунках[26].
Зь ліку калектываў мастацкай самадзейнасьці 39 маюць званьні «народны» й «узорны»[26]. Найболей яркія й самабытныя калектывы — Тураўскі народны хор, які ў 2005 годзе адзначыў 60-годзьдзе, ансамбль танца «Прыпяць» і ансамбль народнай песьні «Ярок» Тураўскага ГДК, ансамбль народнай песьні «Жытніца» Жыткавіцкага РДК, найстарэйшы фальклёрны калектыў «Лянок» Бураскага сельскага клюбу й іншыя.
Традыцыйнымі сталі ў раёне сьвяты «Гуканьне вясны», «Купальле», сьвяты гарадоў, пасёлкаў, вёсак. У раёне адраджаюцца народныя абрады, а абраду «Юр’я» вёскі Пагост нададзены статус гісторыка-культурнай спадчыны.
Выяўленьню новых народных талентаў і выканаўцаў, падвышэньню ўзроўню майстэрства спрыяюць фэстывалі й агляды мастацкай самадзейнасьці: фэстываль «Салют, Перамога», прысьвечаны 60-годзьдзю Перамогі ў нямецка-савецкай вайне, фэстываль сямейнай творчасьці «Ад сям’і з надзеяй і паклонам», фэстываль самадзейнай творчасьці Тураўшчыны «З глыбiнь жыватворных», фэстываль дзіцячай творчасьці «Палеская вясёлка» й шматлікія іншыя. З народных рамёстваў шырокае распаўсюджваньне атрымалі ткацтва, гафт, разьбярства па дрэве, саломапляценьне, лазапляценьне, бандарства.
Славутасьці
рэдагаваць- Горад Тураў, Замкавая гара
- Горад Тураў, Усесьвяцкая царква (пабудаваная ў 1810 годзе)
- Каменны крыж на могілках у в. Запясочча. Кожны год ён на некалькі мілімэтраў расьце зь зямлі.
- Краязнаўчы музэй і Музэй нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў Тураве.
Выхадцы
рэдагавацьУ раёне нарадзіліся акадэмік, хімік Фёдар Лахвіч, прафэсар, філёляг Навум Перкін.
Рэгіёны-сябры
рэдагаваць- Бэрыслаўскі раён, Хэрсонская вобласьць, Украіна (2011)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Выканаўчая ўлада. Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2024.
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(недаступная спасылка) (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ О газете — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 272
- ^ Кулакевич С., Покорчак В. Открытое акционерное общество «Житковичлес»: курс на ускорение и перемены (рас.). Житковичи. Новае Палессе. Районная газета.
- ^ ОАО "Житковичлес", УНП 400049968. Проверка предприятия. (рас.) bizInspect.by. ООО "БизИнспект". Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ О предприятии (рас.). КУП «Гомельоблпищепром». Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ ОАО "Туров", УНП 400050140. Проверка предприятия. (рас.) bizInspect.by. ООО "БизИнспект". Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь № 433 «Об учреждении флага города Житковичи и Житковичского района» (рас.) — Пра заснаваньне сьцяга горада Жыткавічы і Жыткавіцкага раёну.
- ^ Прыняцце кадравых рашэнняў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (29 ліпеня 2019).
- ^ Разгляд кадравых пытанняў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (7 ліпеня 2022).
- ^ Раённы суд. Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ а б География (рас.). Житковичский районный исполнительный комитет. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. Национальный статистический комитет Республики Беларусь (2024).
- ^ Итоговые данные переписей населения Республики Беларусь. Национальный статистический комитет Республики Беларусь. — Национальный состав населения, гражданство. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ Промышленность // Житковичский районный исполнительный комитет Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ а б Предприятия района (анг.). Житковичский районный исполнительный комитет. Праверана 27 ліпеня 2024 г.
- ^ а б Культура (рас.). Житковичский районный исполнительный комитет. Праверана 27 ліпеня 2024 г.