Лельчыцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі

Ле́льчыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Мяжуе з Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Ельскім раёнамі Гомельскай вобласьці, а таксама са Столінскім раёнам Берасьцейскай вобласьці і Ўкраінай на поўдні. Самы вялікі раён Гомельскай вобласьці.

Лельчыцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лельчыцы
Старшыня райвыканкаму Анатоль Гапонік
Насельніцтва (2018) 23 833[1]
Шчыльнасьць 7,4 чал./км²
Плошча 3221,31[2] км²
Месцазнаходжаньне Лельчыцкага раёну
Лельчыцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

Падчас Нямецка-савецкай вайны Лельчыцкі раён стаў апошнім у Беларускай ССР, які заняло Нямецкае войска, бо савецкі партызанскі атрад пакінуў Лельчыцы 23 верасьня 1941 году. Пры канцы лістапада 1942 году ў раён прыбылі савецкія партызанскія злучэньні генэралаў Сідара Каўпака і Аляксандра Сабурава з Бранскай вобласьці. У сьнежні 1942 году ў Лельчыцкі раён накіравалі 3 нямецкія дывізіі супраць злучэньняў Каўпака і Сабурава. За 3 дні пры канцы сьнежня 1942 году нямецкі батальён, утвораны са зьняволеных злачынцаў, спаліў у Глушкавічах каля 300 з амаль 2000 жыхароў і 364 з 365 хатаў. Паводле архіўных зьвестак, якія знайшоў мясцовы краязнаўца Ўладзімер Зубрэй, у тыя дні загінула звыш 400 вяскоўцаў. Таксама ў сьнежні 1942 году нямецкія карнікі спалілі вёску Прыбылавічы і забілі 52-х яе жыхароў. У студзені 1943 году нямецкія захопнікі забілі каля 300 жыхароў вёскі Тонеж і спалілі ўсе 375 двароў[3].

Увесну 1943 году ў Лельчыцкім раёне разьмясьцілі штаб Паўднёва-Прыпяцкай партызанскай зоны, якая ахапіла 14 раёнаў Беларускай і Ўкраінскай ССР з насельніцтвам звыш 200 000 чалавек. У яе межах знаходзілася каля 20 000 савецкіх партызанаў зь Беларускай, Малдаўскай і Ўкраінскай ССР, а таксама са Славаччыны, у тым ліку чэхаславацкі атрад Яна Налепкі. Найбольшае з партызанскіх лётнішчаў у раёне месьцілася каля вёскі Дубніцкае, дзе за ноч прызямляліся звыш 10 самалётаў і яшчэ да 20 самалётаў скідвалі грузы з паветра. Адсюль у паходы сыходзілі малдоўскае злучэньне палкоўніка Васіля Андрэева і польскія — генэралаў Робэрта Сатаноўскага і Тадэвуша Куніцкага. У Паўднёва-Прыпяцкую партызанскую зону ўваходзіла 5 раёнаў Палескай вобласьці Беларускай ССР — Ельскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі і Тураўскі. Улетку 1943 году нямецкія войскі заблякавалі Лельчыцкі раён, дзе спалілі 62 вёскі і самі Лельчыцы. Сярод 7314 двароў ацалела толькі 9, у тым ліку 3 у Лельчыцах. 9 студзеня 1944 году Чырвоная армія заняла вёску Сініцкае Поле, а 16 студзеня падышла да ракі Ўбарць. 17 студзеня 54-ы гвардзейскі кавалерыйскі полк уступіў у Лельчыцы, а 19 студзеня замацаваўся ў вёсках Сіманічы, Каросьцін і Асмаленік за 20 км на захад ад Лельчыцаў. 22 студзеня чырвонаармейцы занялі Замошша. Пагатоў, Замошша, Асмаленік і Сіманіцкі Млынок давялося адваёўваць паўторна. Апошняй адваяванай вёскай сталі Глушкавічы. Падчас нямецкай акупацыі захопнікі забілі 8377 жыхароў раёну і яшчэ 3819 вывезьлі на прымусовую працу ў Нямеччыну[3].

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

У цяперашні час раён утвараюць гарадзкі пасёлак Лельчыцы, разьмешчаны на левым беразе ракі Убарці (прыток Прыпяці), і 73 населеныя пункты, адміністрацыйна аб’яднаныя ў 14 сельскіх саветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкавіцкі, Грабянёўскі, Дуброўскі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Радзілавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонескі, Ударненскі.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1999 году — 31 964 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 27,2 тыс. чалавек; 2009 год — 27 722 чалавекі[4] (перапіс); 2016 год — 24 433 чалавекі[5]; 2017 год — 23 993 чалавекі[6]; 2018 год — 23 833 чалавекі[1]

Геаграфія рэдагаваць

На 2010 год лясы займалі больш за палову плошчы раёну — 215 тыс. га (67%)[7]. У раёне разьмешчаныя Прыпяцкі нацыянальны парк і Букчанскі заказьнік.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры: Пупаўскае; рэкі: Балотніца, Батыўля, Выгошча, Гурыстая, Запалічная, Каросьцінка, Літоша, Лохніца, Мутвіца, Мутнянка, Плотніца, Роў (Плаў), Рудніца, Сьвідовец, Сьвінавод, Сьцьвіга, Убарць. Шмат каналаў. Балоты: Возера, Гвозда, Гнойнае, Града, Грузкае, Жоўнец, Надзел, Ніўнае, Панскае, Пастольніца, Ральца, Хрэстца, Цыганскае, Язьвін. Урочышчы: Адрынка, Бабіна, Балота Вялікае, Буянаў Востраў, Востраў, Гасьцічаў, Дубіна, Жорнаўка, Злодзін, Камень, Княжаньне (сучаснае Селішча), Красная Горка, Курганы, Лазар, Лаўнь, Мардзьвінскае Стойла, Мураўя, Обсыч, Поліца, Прыбыль, Рудкаў Лясок, Сельская Ніўка, Струбачы, Убарткі, Хізішча, Язьвінец.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ а б Вераніка Канюта. Як птушка Фэнікс // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2014. — № 14 (27624). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Ірына Асташкевіч, Алена Даўжанок. Унікальны поўдзень краіны // Зьвязда : газэта. — 30 лістапада 2010. — № 230 (26838). — С. 1, 5,8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Лельчыцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў