Адам Ганоры Кіркор (21 студзеня 1818, вёска Сьлівіна Клімавіцкага павету[2] — 23 лістапада 1886) — вядомы беларускі грамадзкі дзяяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археоляг, літаратуразнавец. Чалец-карэспандэнт Імпэратарскага археалягічнага таварыства (1856), чалец Расейскага геаграфічнага таварыства (1857) і Акадэміі ведаў у Кракаве (1873).

Адам Кіркор
Адам Кіркор
Адам Кіркор
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 студзеня 1818
Памёр 23 лістапада 1886
Пахаваны
Род Кіркоры
Дзейнасьць журналіст, археоляг, гісторык

БіяграфіяРэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Кіркораў гербу ўласнага, сын Караля і Тэклі з Валадковічаў. Меў брата Аляксандра і сястру Тэклю[3].

Навучаўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях (апошнюю скончыў экстэрнам у 1838). Літаратурную дзейнасьць распачаў у 1842. Выдаваў у Вільні ў 18431858 гадах навукова-літаратурныя альманахі «Радэгаст», «Разумовыя дзеньнікі», «Віленскі альманах», часопіс «Віленскі зборнік». У апошнім зьмяшчаў свае працы па гісторыі, этнаграфіі і археалёгіі Літвы.

Быў чальцом Віленскай археалягічнай камісіі, кіраўніком Віленскага музэю старажытнасьцяў, якому ахвяраваў уласную археалягічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспэдыцыі па Менскай і Віленскай губэрнях.

Адам Ганоры Кіркор

Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Віленскім, Вялейскім, Лідзкім, Менскім, Наваградзкім і Сьвянцянскім паветах, дасьледаваў каля 1000 курганоў[4].

У 1859 годзе заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кнігаў. Рэдагаваў газэту «Виленский вестник» (18591865). У 1863 прыцягваўся да сьледзтва ў зьвязку з удзелам у паўстаньні ягонай жонкі А. Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р. Траўгут[5]. Страціў магчымасьць працаваць у Вільні; пераехаў у Пецярбург. Тамака разам з М. Юматавым у 18681871 выдаваў газэту «Новое время». Чытаў з 1872 лекцыі па гісторыі славянскіх літаратураў, у тым ліку беларускай, у Кракаўскім прамыслова-тэхнічным музэі. Яму належаць публікацыі «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі», «Пра этнаграфічную мяжу літоўскай і славянскай народнасьцяў у Літве» і інш.

Адзін зь першых пазнаёміў навуковы сьвет Расеі і Польшчы з багацьцем духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя своеасаблівасьці беларускага народу, даў этнічную і сацыяльна-побытавую характарыстыку тыпаў беларусаў, адзначыў самастойнасьць беларускай мовы. У кнізе «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў», якая ўбачыла сьвет у 1874, выказаў ідэю пра беларускую культуру як цэласную шматвяковую гістарычную зьяву ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклёрных відаў творчасьці[6].

Аўтар мэмуараў «Літоўскія абразкі» (1874), «Зь віленскіх успамінаў» (1884), «Успаміны з 18601863» (18841885)[2].

Асноўныя працыРэдагаваць

  • Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1—2. Вильна, 1852—1853;
  • Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Этнографический сборник, издаваемый РГО. СПб, 1858. Вып. 3;
  • Przechadzki po Wilnie i jego okolicach. Wilno, 1862 (2 wyd. 1859; 3 wyd. 1865);
  • O literaturze pobratymczych narodów słowiańskich. Kraków, 1874;
  • Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. СПб., 1882 (факсымільнае перавыданьне: Мн., 1993).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ http://www.sejm-wielki.pl/b/psb.11504.1
  2. ^ а б Кіркор Адам Ганоры Карлавіч // БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 280.
  3. ^ З. Яцкевіч. Радавод Адама Ганорыя Кіркора ў святле новых архіўных дакументаў // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Вып. 2 / Рэдкал.: С. М. Ходзін (адказ. рэд.) і інш. — Мн.: БДУ, 2005. С. 87.
  4. ^ Дзмітрый Караў. Кіркор Адам Ганоры Карлавіч // БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 280.
  5. ^ КІРКОР Адам Ганоры // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 498.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Адам Кіркорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў