Дубніцкае

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Дубні́цкае[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад шашы Р128, за 2 км на поўнач ад Дубровы, за 9 км на ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 84 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Дубніцкае ўваходзіць у склад Дуброўскага сельсавету.

Дубніцкае
трансьліт. Dubnickaje
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Дуброўскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 141 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247841
СААТА: 3228824031
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′57″ пн. ш. 28°13′22″ у. д. / 51.81583° пн. ш. 28.22278° у. д. / 51.81583; 28.22278Каардынаты: 51°48′57″ пн. ш. 28°13′22″ у. д. / 51.81583° пн. ш. 28.22278° у. д. / 51.81583; 28.22278
Дубніцкае на мапе Беларусі ±
Дубніцкае
Дубніцкае
Дубніцкае
Дубніцкае
Дубніцкае
Дубніцкае

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з пачатку XX стагодзьдзя. У 1909 годзе — хутар у Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.

У траўні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 24 двары, 143 жыхары; 1940 год — 78 двароў, 468 жыхароў; 1998 год — 87 двароў, 234 жыхары; 1999 год — 228 жыхароў; 2000 год — 87 двароў, 229 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 141 жыхар

Інфраструктура

рэдагаваць

Пачатковая школа, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • Помнік археалёгіі. Курганны могільнік. За 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Дубіна, 8 курганоў вышынёй 0,5—0,7 м, дыямэтрам 0,6—0,8 м.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць