Дніпро

места ва Ўкраіне
(Перанакіравана з «Днепрапятроўск»)

Дніпро, Дняпро[2][3] (укр. Дніпро; з 1926 да 2016 г. — Днепрапятроўск, да 1926 — Кацярынаслаў) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Днепрапятроўскай вобласьці. Плошча 405 км². Насельніцтва 900 000 чал. (2024). Знаходзіцца за 390 км на поўдзень ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.

Дніпро
лац. Dnipro
укр. Дніпро
Герб Дніпра Сьцяг Дніпра
Першыя згадкі: 1645
Горад з: 1778
Краіна: Украіна
Вобласьць: Днепрапятроўская
Мэр: Барыс Філатаў
Плошча: 405 км²
Вышыня: 155 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  1 000 506 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць: 2470,39 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы — 82%
расейцы — 13%
іншыя — 5%
 (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-56, 562
Паштовыя індэксы: 49000—49489
КОАТУУ: 1210100000
Геаграфічныя каардынаты: 48°28′3″ пн. ш. 35°2′24″ у. д. / 48.4675° пн. ш. 35.04° у. д. / 48.4675; 35.04Каардынаты: 48°28′3″ пн. ш. 35°2′24″ у. д. / 48.4675° пн. ш. 35.04° у. д. / 48.4675; 35.04
Дніпро на мапе Ўкраіны
Дніпро
Дніпро
Дніпро
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт гарадзкой рады

Дніпро — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар паўднёвага ўсходу Ўкраіны, «касьмічная» сталіца.

Места мае прафэсійную футбольную каманду «Дняпро» — фіналіста Лігі Эўропы УЭФА 2015.

У месьце працуе сыстэма мэтро.

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць

рэдагаваць
Насельніцтва (чал.)
1897 1926 1939 1959 1970 1989 2001 2018
112 839 187 570 526 998 661 547 862 100 1 177 897 1 065 008 1 000 506
Насельніцтва па роднай мове (2001)[4]
украінская мова расейская армянская
45,87% 53,08% 0,21%

Гісторыя

рэдагаваць

У 1645 годзе ў мястэчку Новы Кодак збудавалі драўляную царкву імя сьвятога Міколы, у сувязі з чым паселішча ўпершыню згадваецца. З 1750-х гадоў места стала цэнтрам Кодацкай паланкі (Падпольненская Сеч). Паводле перапісу 1754 г. налічвала каля 4000 месьцічаў. Тройчы на год адбываліся кірмашы. Працавала некалькі дзясяткаў рамесных майстэрняў. З 1760-х гадоў запрацаваў пастаянны рынак.

У 1776 г. расейская імпэратрыца Кацярына II зьмяніла назоў места на Кацярынаслаў, у якім разьмясьцілі кіраўніцтва Саксаганскага павету (Славянская правінцыя, Новарасейская губэрня, Расейская імпэрыя). З 1783 г. павет стаў называцца Новакодацкім. У месьце таксама знаходзіліся Славянская і Хэрсонская духоўныя ўправы. У 1789 г. места стала цэнтрам Кацярынаслаўскага намесьніцтва.

У 1796 г. расейскі імпэратар Павал I перайменаваў места ў Новарасейск, які зрабіў цэнтрам Новарасейскай губэрні ад Днястра да Дону і Крыму.

У 1802 г. расейскі імпэратар Аляксандар I Раманаў вярнуў месту назоў Кацярынаслаў. На 1804 год налічвалася 6,4 тыс. месьцічаў. У 1850 г. — 13 тыс. жыхароў. Працавала некалькі мылаварных заводаў і суконная мануфактура. У 1865 г. было 23 тыс. жыхароў. У 1873 г. на левым беразе Дняпра адчынілі чыгуначную станцыю «Кацярынаслаў». У 1884 г. адчынілі чыгуначны вакзал і чыгуначны мост праз Дняпро. У 1887 г. збудавалі мэталюргічны Аляксандраўскі Паўднёварасейскі завод, налічвлася 48 тыс. месьцічаў. У 1889 г. — трубны завод «Шодуар-А». У 1891 г. — мэталюргічны завод Гантке (цяпер Ніжнедняпроўскі трубапракатны). У 1898 г. — вагонарамонтныя майстэрні (цяпер Днепрапятроўскі вагонарамонтны завод). У 1910 г. лік жыхароў перавысіў 232 тысячы. На пачатку места ўвайшло ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. У ходзе Савецка-ўкраінскай вайны 1917—1921 гадоў некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі.

19 ліпеня 1926 г. места перайменавалі ў Днепрапятроўск у гонар старшыні Ўсеўкраінскага цэнтральнага выканаўчага камітэту Рыгора Пятроўскага, які ў 1932—1933 гг. ладзіў Галадамор. 25 жніўня 1941 году Ўзброеныя сілы Нямеччыны захапілі места, дзе разьмясьцілі кіраўніства генэральнай акругі Днепрапятроўск (Райхскамісарыят Украіна). 25 кастрычніка 1943 г. места заняла Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія СССР. У 1946 г. пусьцілі тралейбусы, аднавілі трамвайны рух. У 1951 г. пабудавалі Паўднёвы машынабудаўнічы завод, які стаў вырабляць міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты. У 1966 г. праз Дняпро збудавалі аўтамабільны мост.

27 красавіка 2012 году ўздоўж праспэкта К.Маркса адбылося 4 выбухі, у якіх пацярпела 27 месьцічаў[5].

19 траўня 2016 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны перайменавала места ў Дняпро (укр. Дніпро).

Ураджэнцы

рэдагаваць
  • Юльян Дрэйзін (1879—1942) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, пэдагог; аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» — першага дасьледаваньня ў галіне музыказнаўства на Беларусі
  • Васіль Маргелаў (1908—1990) — савецкі вайсковы дзяяч беларускага паходжаньня.
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2018 PDF  (укр.)
  2. ^ Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі
  3. ^ Украінскі Днепрадзяржынск стаў Камянскім, Днепрапятроўск — Дняпром — svaboda.org, 19 траўня 2016, 11:38
  4. ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
  5. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Сэрыя выбухаў у Днепрапятроўску: 27 пацярпелых // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2012. — № 82 (27197). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць