Нямеччына

краіна ў Эўропе
(Перанакіравана з «ФРН»)

Фэдэраты́ўная Рэспу́бліка Няме́ччына ці Герма́нія (па-нямецку: Bundesrepublik Deutschland ці Deutschland) — краіна ў цэнтральнай Эўропе з выхадам да Балтыйскага і Паўночнага мораў, мяжуе з Польшчай і Чэхіяй на ўсходзе, Аўстрыяй і Швайцарыяй на поўдні, Францыяй, Люксэмбургам, Бэльгіяй і Нідэрляндамі на захадзе, Даніяй на поўначы. Нямеччына зьяўляецца фэдэральнай парлямэнцкай рэспублікай і складаецца з 16 фэдэральных земляў. Кожная зь земляў захоўвае абмежаваны сувэрэнітэт. Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны зьяўляецца Бэрлін. Улічваючы 84,7 млн чалавек насельніцтва Нямеччыны, краіна зьяўляецца самым густанаселеным сябрам Эўрапейскага Зьвязу. Нямеччына ёсьць адной з асноўных эканамічных і палітычных сілаў на эўрапейскім кантынэнце і гістарычным лідэрам у шматлікіх культурных і тэхнічных абласьцёх.

Нямеччына
лац. Niamieččyna
па-нямецку: Bundesrepublik Deutschland[1]
па-нямецку: Deutschland
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Гімн Нямеччыны[d]
Дата заснаваньня: 23 траўня 1949[2][3]
Афіцыйная мова: нямецкая[4][5]
Сталіца: Бэрлін[6][7]
Форма кіраваньня: рэспубліка[8], фэдэрацыя[9][10], фэдэратыўная парлямэнцкая рэспубліка[d][9][11][8] і парлямэнцкая рэспубліка[12]
Фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны[d][16][17]: Франк-Вальтэр Штайнмаер[d][13][14][15]
фэдэральны канцлер Нямеччыны: Оляф Шольц[18][19]
Заканадаўчы орган: Бундэсрат[d][20] і Бундэстаг[21]
Выканаўчы орган: federal level of Germany[d] і урад ФРН[d]
Плошча:
  • 357 587,77 км²[22]
Насельніцтва:
Валюта: эўра[24][25][26]
СУП (2024)
па ППЗ: 6,017 трлн $[27]
па ППЗ на душу насельніцтва: 70 930 $[27]
намінальны: 4,710 трлн $[27]
намінальны на душу насельніцтва: 55 521 $[27]
Мэдыянны прыбытак: 43 750 €[28]
Індэкс дэмакратыі: 8,67[29][30]
Каэфіцыент Джыні: 31,7[31]
ІРЧП: 0,942[32]
Часавы пас: UTC+1 і UTC+2
Аўтамабільны знак: D
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .de[33]
Тэлефонны код: +49
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
deutschland.de

Нямеччына мае чацьвёртую паводле велічыні эканоміку ў сьвеце паводле намінальнага СУП і пятую паводле велічыні паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці. Як сусьветны лідэр у некалькіх вытворчых і тэхналягічных сэктарах, яна зьяўляецца трэцім паводле велічыні ў сьвеце экспартэрам і трэцім паводле велічыні імпартэрам тавараў. Гэта разьвітая краіна зь вельмі высокім узроўнем жыцьця, якая мае ўсебаковую сацыяльную ахову чалавека і ўключае ў сабе найстарэйшую ўнівэрсальную сыстэму аховы здароўя ў сьвеце. Вядомая сваёй багатай культурнай і палітычнай гісторыяй Нямеччына — радзіма шматлікіх уплывовых філёзафаў, пісьменьнікаў, мастакоў, музыкаў, навукоўцаў і вынаходнікаў. Нямеччына была адным з заснавальнікаў Эўрапейскай супольнасьці ў 1957 годзе і зьяўляецца часткай Шэнгенскай зоны.

Гісторыя

рэдагаваць

Старажытнасьць

рэдагаваць
 
Імпэратарская карона каралёў Сьвятой Рымскай імпэрыі.

Першыя згадкі пра германцаў і кельтаў зьявіліся ў працах старажытных грэкаў і рымлянаў. Як вядома, германцы жылі ў паўднёвай Скандынавіі і Паўночнай Нямеччыне, адкуль пачалі пашырацца на поўдзень, усход і захад, пачынаючы зь I стагодзьдзя да н. э. Паступова германцы асымілявалі кельцкае насельніцтва сучаснага поўдня Нямеччыны. У прыватнасьці, з кельтамі зьвязваецца назва Баварыі. Акрамя таго, па пашырэньні германцаў апошнія асымілявалі рэшткі даіндаэўрапейскага насельніцтва.

Падчас кіраваньня Аўгуста Рымская імпэрыя пачала экспансію на тэрыторыю Германіі. У 9 годзе нашай эры тры рымскія легіёны пад правадырствам Публіюса Квінктыліюса Вара былі разьбітыя лідэрам хэрускаў Армініюсам[34]. Вынікам гэтай бітвы стала фактычная адмова рымлянаў ад амбітных плянаў заваяваньня ўсёй Нямеччыны, што ўважаецца адной з найважнейшых падзеяў у гісторыі Эўропы[35]. Да 100 году, калі Тацыт напісаў твор «Германія», германскія плямёны жылі ўздоўж Райну і Дуная, займаючы большую частку плошчы сучаснай Нямеччыны і Аўстрыі. Сучасныя Бадэн-Вюртэмбэрг, паўднёвая Баварыя, паўднёвы Гэсэн і заходні Райнлянд, аднак, уваходзілі ў склад рымскай дзяржавы[36][37][38]. Блізу 260 году германскія народы ўварваліся на землі, якія кантраляваліся Рымам[39]. У часы позьняй Рымскай імпэрыі Нямеччыну закранулі ўварваньні гунаў і спрычыненае ім Вялікае перасяленьне народаў. Германскія плямёны рушылі далей на паўднёвы захад, то бок франкі стварылі Франскае каралеўства і рушылі на ўсход, каб падпарадкаваць Саксонію і Баварыю. Тэрыторыі сучаснай усходняй Нямеччыны былі населены заходнімі славянскімі плямёнамі[36], пазьней вядомымі ў немцаў як вэнды.

Каралінгі і Сьвятая Рымская імпэрыя

рэдагаваць
 
Межы Ўсходня-Франскага каралеўства ў 843 годзе.

Карл Вялікі заснаваў імпэрыю Каралінгаў у 800 годзе, якая была падзеленая ў 843 годзе[40]. Каралеўства-пераемнік Усходня-Франскае каралеўства распасьціралася ад Райну на захадзе да ракі Эльбы на ўсходзе і ад Паўночнага мора да Альпаў[40]. Уладары Сьвятой Рымскай імпэрыі, якая ўзьнікла ў X стагодзьдзі, менаваліся нямецкімі імпэратарамі, яны кіравалі канглямэратам незалежных дзяржаваў, вольных гарадоў і незалежных фэўдальных уладаньняў, як то княстваў, герцагстваў, графстваў. У 996 годзе Грыгорыюс V стаў першым нямецкім папам Рыму, прызначаным на сваю пасаду сваім стрыечным братам Атонам III, які неўзабаве быў каранаваны імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Гэтая імпэрыя паглынула паўночную Італію і Бургундыю, але імпэратары страцілі ўладу пад гэтымі землямі праз барацьбу за інвэстытуру[41].

 
Мартын Лютэр, які нарадзіўся ў Айсьлебэне ў 1483 годзе, кінуў выклік індульгенцыям каталіцкай царквы, спарадзіўшы Рэфармацыю і Пратэстанцтва.

Пры імпэратарах Гагэнштаўфэнах (1138—1254) нямецкія князі заахвочвалі пашырэньне нямецкіх пасяленьняў на поўдзень і ўсход[42]. Сябры Ганзейскага зьвязу, аснову якога сфармавалі паўночнанямецкія гарады, павялічыліся дзякуючы пашырэньню гандлю[43]. Насельніцтва пачало скарачацца пачынаючы зь Вялікага голаду ў 1315 годзе. Пасьля чаго рушыла Чорная сьмерць 1348—1350 гадоў, якая значна скараціла колькасьць насельніцтва[44]. Залатая була, выдадзеная ў 1356 годзе, забясьпечыла канстытуцыйную структуру імпэрыі і кадыфікавала выбары імпэратара сямю князямі-выбарнікамі[45]. Ёган Гутэнбэрг вынаўшаў друкарскі варштат, заклаўшы грунт дзеля дэмакратызацыі ведаў[46]. У 1517 годзе Мартын Лютэр распачаў пратэстанцкую Рэфармацыю і сваім перакладам Бібліі пачаў стандартызацыю нямецкай мовы. Аўгсбурскі мір 1555 году дапускаў «эвангельскую» веру (лютэранства), але таксама пастанавіў, што вера князя мусіць быць верай ягоных падданых[47]. Ад Кёльнскай вайны да Трыццацігадовай вайны (1618—1648) рэлігійныя канфлікты спустошылі нямецкія землі і значна скарацілі насельніцтва[48][49]. Вэстфальскі мір спыніў рэлігійную вайну паміж імпэрскімі саслоўямі[48]. Прававая сыстэма, ініцыяваная сэрыяй імпэрскіх рэформаў блізу 1495—1555 гадоў, прадугледжвала ўсталяваньне значнай мясцовай аўтаноміі і рабіла мацнейшым імпэрскі сойм[50]. Дом Габсбургаў трымаў імпэратарскую карону з 1438 году да сьмерці Карла VI у 1740 годзе. Па вайне за аўстрыйскую спадчыну і складаньні Аахэнскага міру дачка Карла VI Марыя Тэрэзія кіравала дзяржавай як імпэратарка-кансорт, а ейны муж Франц I стаў імпэратарам[51][52].

 
Бэрлінскі палац быў галоўнай рэзыдэнцыяй Гагенштаўфэнаў.

З 1740 году на нямецкіх землях дамінавалі аўстрыйская Габсбурская манархія і Прускае каралеўства. У другой палове XVIII стагодзьдзя Прусія, Аўстрыя і Расейская імпэрыя падзялілі паміж сабой землі Рэчы Паспалітай[53][54]. У час Францускіх рэвалюцыйных войнаў, эпохі Напалеона і наступнага апошняга пасяджэньня імпэрскага сойму большасьць вольных імпэрскіх гарадоў страцілі свой статус і былі анексаваныя рознымі нямецкімі дзяржавамі, царкоўныя ўладаланьні былі сэкулярызаваныя і таксама далучаныя да складу іншых тэрыторыяў. У 1806 годзе імпэрыя была скасаваная, а Францыя, Расея, Прусія і габсбурская Аўстрыя пачалі змагацца за гегемонію ў нямецкіх дзяржавах за часам напалеонаўскіх войнаў[55].

Нямецкая канфэдэрацыя і імпэрыя

рэдагаваць

Палітычнае аб’яднаньне нямецкамоўнага насельніцтва было паэтапна ажыцьцёўлена на працягу XIX стагодзьдзя. Аўстрыя стварыла Нямецкі зьвяз, які праіснаваў з 1815 да 1866 гады як дэцэнтралізаваная канфэдэрацыя дзяржаваў. Кароль Прусіі Вільгэльм I прызначыў Ота фон Бісмарка міністрам-прэзыдэнтам Прусіі ў 1862 годзе. Бісмарк пасьпяхова завяршыў вайну з Даніяй у 1864 годзе, а наступная вырашальная перамога Прусіі ў Аўстра-прускай вайне 1866 году дазволіла яму стварыць Паўночнанямецкую канфэдэрацыю, якая выключыла Аўстрыю. Пасьля паразы Францыі ў Франка-прускай вайне нямецкія князі ў 1871 годзе абвесьцілі аб стварэньні Нямецкай імпэрыі. Прусія была дамінуючай дзяржавай, якая ўваходзіла ў склад новай імпэрыі, а прускі кароль быў абвешчаны кайзэрам, а Бэрлін быў прызначаны сталіцай імпэрыі[56][57]. Амаль 75 гадоў (1871—1945) гэтая дзяржава была адной зь вядучых сусьветных дзяржаваў, аб’ядноўвала ў сваіх межах усе асноўныя нямецкамоўныя народнасьці Паўночнай і Цэнтральнай Эўропы, за выключэньнем нямецкамоўнага насельніцтва Аўстрыі і Швайцарыі.

 
Мапа Нямецкай імпэрыі.

Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны замежная палітыка Бісмарка як канцлера замацавала пазыцыю Нямецкай імпэрыі як вялікай дзяржавы шляхам складаньня зьвязаў і ўніканьня вайны[57]. Аднак пры Вільгэльму II Нямеччына абрала імпэрыялістычны кірунак, што ўзьняла напругу ў дачыненьнях да суседніх краінаў[58]. Быў створаны дуальны зьвяз з шматнацыянальнай Аўстра-Вугошчынай. Да складу Траістага зьвязу ў 1882 годзе далучылася Італія. Вялікабрытанія, Францыя і Расея таксама ўтварылі ўласныя зьвязы, скіраваныя супраць Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны[59][60]. Пасьля Бэрлінскай канфэрэнцыі 1884 году Нямеччына запрэтэндавала і пазьней займела некалькі калёніяў, улучна зь Нямецкай Усходняй Афрыкай, Нямецкай Паўднёва-Заходняй Афрыкай, Тагалэнду і Камэруну[61]. Пазьней Нямеччына яшчэ больш пашырыла сваю каляніяльную імпэрыю за кошт новых уладаньняў у Ціхім акіяне і Кітаі[62]. Каляніяльны ўрад у Паўднёва-Заходняй Афрыцы (сучасная Намібія) з 1904 па 1907 гады чыніў зьнішчэньне мясцовых народаў герэра і нама ў якасьці пакараньня за паўстаньне[63][64].

 
Каляровы фатаздымак падпісаньня перамір’я ў чыгуначным вагоне ля Камп’еню 11 лістапада 1918 году.

Забойства насьледнага прынца Аўстрыі 28 чэрвеня 1914 году стала падставай дзеля нападу Аўстра-Вугоршчыны на Сэрбію і разьвязваньня Першай сусьветнай вайны. Пасьля чатырох гадоў вайны, у якой было забіта каля двух мільёнаў нямецкіх жаўнераў[65], усеагульнае перамір’е паклала канец баявым дзеяньням. Падчас Нямецкай рэвалюцыі ў лістападзе 1918 году кайзэр Вільгэльм II і кіроўныя князі адмовіліся ад сваіх пасадаў, у выніку чаго Нямеччына была абвешчаная фэдэратыўнай рэспублікай. Новае кіраўніцтва краіны падпісала Вэрсальскі мірны дагавор у 1919 годзе, сьцьвердзіўшы сваю паразу. Немцы ўспрынялі дамову як зьневажальную, што, на думку гісторыкаў, паўплывала на ўздым Адольфа Гітлера[66]. Нямеччына страціла блізу 13% сваёй эўрапейскай тэрыторыі і саступіла ўсе свае каляніяльныя ўладаньні ў Афрыцы і Ціхім акіяне[67].

Ваймарская рэспубліка і Трэці Райх

рэдагаваць
 
Дэклярацыя стварэньня Ваймарскай рэспублікі.

11 жніўня 1919 году прэзыдэнт Фрыдрых Эбэрт зацьвердзіў дэмакратычную Ваймарскую канстытуцыю[68]. Камуністы ненадоўга захапілі ўладу ў Баварыі і некалькіх буйных гарадах, у той час як кансэрватыўныя элемэнты ня здолелі зрынуць цэнтральны ўрад падчас путча Капа 1920 году. Пасьля акупацыі Рурскага рэгіёну бэльгійскімі і францускімі войскамі пачалася гіпэрінфляцыя. Плян рэструктурызацыі рэпарацыяў, накладзеных на Нямеччыну, і стварэньне новай валюты ў 1924 годзе дапамаглі стабілізаваць урад. Пазьней надыйшоў залаты час 1920-х гадоў, эпохі мастацкіх інавацыяў і лібэральнага культурнага жыцьця[69][70][71].

Сусьветная Вялікая дэпрэсія абрынулася на краіну ў 1929 годзе, і да 1932 году ўзровень беспрацоўя ўзьняўся да 24%[72]. Нацысцкая партыя на чале з Адольфам Гітлерам стала найбуйнейшай партыяй у Райхстагу пасля выбараў у ліпені 1932 году, а прэзыдэнт Паўль фон Гіндэнбург прызначыў Гітлера канцлерам 30 студзеня 1933 году[73][74]. Пасьля падпалу Райхстагу выдадзены дэкрэт скасаваў асноўныя грамадзянскія правы[75][76]. 23 сакавіка 1933 году Дазваляльны акт надаў Гітлеру неабмежаваную заканадаўчую ўладу, скасуючы дзейнасьць канстытуцыі[77], і паклаў пачатак будаваньню Трэцяга Райху. Ягоны ўрад стварыў цэнтралізаваную таталітарную дзяржаву, скасаваўшы сваё сяброўства ў Лігі народаў і рэзка павялічыў узбраеньне краіны[78]. Спансараваная ўрадам праграма эканамічнага аднаўленьня была скіраваная таксама і на цывільныя праекты, адным зь якім быў аўтабан[79].

 
Дыктатар Нямеччыны з 1933 па 1945 гады Адольф Гітлер.

У 1935 годзе гітлераўская Нямеччына выйшла з Вэрсальскай дамовы. У гэты ж год зьявіліся законы, скіраваныя супраць габрэяў і іншых меншасьцей[80]. Нямеччына таксама аднавіла кантроль над Заарам у 1935 годзе[81], зноў мілітарызавала Райнскі рэгіён у 1936 годзе, анэксавала Аўстрыю і Судэты ў 1938 годзе, а таксама ў парушэньне Мюнхэнскага пагадненьня акупавала Чэхаславаччыну ў сакавіку 1939 году[82]. У Крышталёвую ноч адбыліся падпалы сынагогаў, зьнішчэньне габрэйскіх прадпрыемстваў і масавыя арышты габрэяў[83]. У жніўні 1939 году гітлераўскі ўрад склаў пакт Молатава — Рыбэнтропа, які падзяліў Усходнюю Эўропу на германскую і савецкую сфэры ўплыву[84]. 1 верасьня 1939 году Нямеччына напала на Польшчу, пачаўшы Другую сусьветную вайну ў Эўропе[85]. Вялікабрытанія і Францыя аб’явілі вайну Нямеччыне 3 верасьня[86]. У 1940 годзе Гітлер заваяваў Данію, Нарвэгію, Нідэрлянды, Бэльгію, Люксэмбург і Францыю, вымусіўшы францускі ўрад скласьці перамір’е. У 1941 годзе нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію, Грэцыю і СССР. Да 1942 году Нямеччына і ейныя хаўрусьнікі кантралявалі большую частку кантынэнтальнай Эўропы і Паўночнай Афрыкі, але пасьля перамогі СССР у Сталінградзкай бітве, адваёвы хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі тэрыторыяў у Паўночнай Афрыцы і ўварваньня ў Італію ў 1943 годзе нямецкія войскі толькі трывалі паразы. Па самагубстве Гітлера за часам бітвы за Бэрлін 8 траўня 1945 году Нямеччына падпісала дакумэнт аб капітуляцыі, паклаўшы канец Другой сусьветнай вайне ў Эўропе[85][87] і скасаваўшы Трэці Райх. Ацалелых нацысцкіх чыноўнікаў судзілі за ваенныя злачынствы на Нюрнбэрскім працэсе[88][89].

Паваенны час

рэдагаваць
 
Бэрлінскі мур за часам ягонага падзеньня ў 1989 годзе і Брандэнбурская брама на тле.

Пасьля таго, як нацысцкая Нямеччына капітулявала, хаўрусьнікі антыгітлераўскай кааліцыі дэ-юрэ скасавалі нямецкую дзяржаву і падзялілі Бэрлін ды астатнюю тэрыторыю краіны на чатыры акупацыйныя зоны. Заходнія сэктары, якія кантраляваліся Францыяй, Вялікабрытаніяй і ЗША, былі аб’яднаны 23 траўня 1949 году ў Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччыну. 7 кастрычніка 1949 году савецкая зона пераўтварылася ў Нямецкую Дэмакратычную Рэспубліку. Доўгі час яны неафіцыйна менаваліся як Заходняя Нямеччына і Усходняя Нямеччына[90]. Усходняя Нямеччына абрала ў якасці сваёй сталіцы Ўсходні Бэрлін, у той час як Заходняя Нямеччына да часовай сталіцы прастасавала горад Бон, каб падкрэсьліць сваю пазыцыю, што рашэньне аб дзьвюх дзяржавах мела толькі часовы характар[91]. Тым ня менш, сытуацыя існаваньня дзьвюх краінаў яшчэ мелася некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Заходняя Нямеччына была створана як фэдэральная парлямэнцкая рэспубліка з «сацыяльнай рынкавай эканомікай». Пачынаючы з 1948 году яна стала галоўным атрымальнікам дапамогі на рэканструкцыю ў рамках амэрыканскага пляну Маршала[92]. Першым фэдэральным канцлерам Нямеччыны быў абраны Конрад Адэнаўэр у 1949 годзе. У краіне назіраўся працяглы эканамічны рост, пачынаючы з 1950-х гадоў[93]. ФРН стала сябрам НАТО ў 1955 годзе і была адной з заснавальніцаў Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці[94]. 1 студзеня 1957 году да складу краіны быў павернуты Заарлянд[95]. Усходняя Нямеччына была дзяржавай сацыялістычнага блёку пад палітычным і вайсковым кантролем СССР праз акупацыйныя сілы і Варшаўскі дагавор. Не зважаючы на слова «дэмакратычны» ў назьве гэтай дзяржавы, палітычная ўлада ажыцьцяўлялася выключна сябрамі Палітбюро, якое кантралявалася камуністамі Сацыялістычнай адзінай партыі Нямеччыны, якую падтрымлівала адмысловая служба Штазі[96]. Бэрлінскі мур, пабудаваны ў 1961 годзе, не дазволіў грамадзянам НДР уцякаць у ФРН, стаўшы адным з сымбалем халоднай вайны[97]. Ланцуг драматычных падзеяў, кульмінацыя якіх прыпала на 1990 год, прывёў да ўзьяднаньня Нямеччыны, то бок Усходняя Нямеччына стала часткай ФРН.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Тапаграфічная мапа Нямеччыны.

Рэльеф мясцовасьці

рэдагаваць

Тэрыторыя Нямеччыны падразьдзяляецца на тры буйныя шыротна арыентаваныя вобласьці, шмат у чым абумоўленыя характарам рэльефу: Паўночна-Нямецкая нізіна — на поўначы, горы Сярэдняй Нямеччыны — у цэнтры і Альпы — на поўдні[98].

 
Райн у Дусэльдорфе.

Самая вялікая рака Нямеччыны — Райн, які жывіцца ад велізарнага веера прытокаў у перадгор’ях Альпаў. Паміж Бінгенам і Бонам гэтая рака праразае глыбокую цясьніну ў Райнскіх Лупняковых горах, далей выходзіць на Паўночна-Нямецкую нізіну і ўпадае ў Паўночнае мора. Амаль палову сьцёку Райн атрымлівае з Альпійскага рэгіёну. У пачатку лета адбываецца бурная паводка, абумоўленая раставаньнем сьнега ў гарах. Горы Сярэдняй Нямеччыны, адкуль паступае другая палова сьцёку, маюць цалкам іншы рэжым з максымумам сьцёку ўзімку, калі выпарэньне мінімальнае. Спалучэньне гэтых дзьвюх крыніцаў забясьпечвае Райну ня толькі багаты, але і рэгулярны сьцёк, што вельмі спрыяльна для суднаходзтва. Большасьць іншых рэк краіны пачынаецца ў гарах Сярэдняй Нямеччыны. У асноўным гэта прытокі Райну, але ёсьць і самастойныя рэкі, напрыклад Вэзэр і Эльба, якія нясуць свае воды ў Паўночнае мора. Паколькі жыўленьне ад сьнягоў Альпійскага рэгіёну адсутнічае, на гэтых рэках у канцы лета і ўвосень назіраецца межань. Одэр і ягоны асноўны прыток Нэйсэ таксама бяруць пачатак у горах Сярэдняй Нямеччыны. На поўдні краіны ў Шварцвальду пачынаецца Дунай, які цячэ на ўсход. Яго водны рэжым фармуецца ў асноўным пад уплывам правых прытокаў, якія бяруць пачатак у Альпах. Летнія паводкі і зімовая межань ствараюць неспрыяльныя ўмовы для навігацыі[98].

Нямеччына, як і ўся Заходняя Эўропа, вылучаецца мерным марскім кліматам. Выразная агульная заходняя цыркуляцыя атмасфэры, прычым халоднае палярнае паветра, пранікаючы да поўдня, прыціскаецца да паверхні, а цёплае паветра рухаецца на поўнач і зацягваецца ў вільготныя катлавіны. Паколькі ўзімку воды Паўночнай Атлянтыкі цяплейшыя за сушу, цёплае паветра распаўсюджваецца ў Эўропе, забясьпечваючы тэмпэратуры нашмат вышэйшыя сярэдніх для дадзеных шыротаў.

 
Краявіды Баварыі.

Нізкія тэмпэратуры назіраюцца пры распаўсюджваньні над Эўропай антыцыклёну, які прыносіць масы халоднага паветра зь Сібіры. У такіх сытуацыях тэмпэратуры на Паўночна-Нямецкай нізіне могуць панізіцца да −12 °C. У цэлым узімку тэмпэратуры памяншаюцца да ўсходу: сярэдняя ізатэрма студзеня 0 °C праходзіць па лініі Любэк — Бон. На поўдні краіны тэмпэратуры паніжаюцца за кошт большых вышыняў. Сьнежны полаг звычайна трымаецца 20—25 дзён на поўначы, больш за 40 дзён у паўднёвай Баварыі і звыш 100 дзён у Альпах і на вяршынях Шварцвальду.

Улетку сытуацыя процілеглая. Тэмпэратуры падвышаюцца ў паўднёвым кірунку, і самыя высокія паказьнікі адзначаюцца на Верхнярайнскай нізіне. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня там 19 °C. Летнія тэмпэратуры на Паўночна-Нямецкай нізіне падвышаюцца на ўсход і паўднёвы ўсход. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ў Бэрліне сягае 18,5 °C.

Сярэднія гадавыя сумы ападкаў на Паўночна-Нямецкай нізіне дасягаюць максымуму парадку 750 мм на ўзьбярэжжы Паўночнага мора і паступова памяншаюцца да ўсходу. На поўдзень ад нізіны ва ўмовах расьсечанага рэльефу разьмеркаваньне ападкаў ускладняецца: у гарах выпадае звыш 1000 мм, а часам да 2000 мм ападкаў, тады як у некаторых ізаляваных катлавінах за год выпадае ня больш за 500 мм. Гэтак жа малыя сумы ападкаў выпадаюць на адрэзку, зьмешчанага да поўначы ад Сярэдненямецкіх гор, у іх дажджавым ценю. Паўсюдна максымум ападкаў прыходзіцца на лета, хоць паўночна-заходнія прыморскія раёны атрымліваюць большую частка ападкаў узімку ва ўмовах мяккага надвор’я.

 
Запаведнік Люнэбург у Ніжняй Саксоніі.

Разнастайнасьць глебаў залежыць пераважна ад мясцовых матчыных пародаў і характару карэннага расьліннага полага. Пясчаныя субстраты Паўночнанямецкай нізіны маюць моцную лужнасьць, асабліва пад верасоўнікамі і хваёвымі лясамі. Гэтыя бедныя кіслыя падзолістыя глебы не спрыяльныя дзеля вырошчваньня сельскагаспадарчых культураў. Маюцца буйныя арэалы кіслых балотных глебаў. Глебы прыбярэжных маршаў пасьля правядзеньня мэліярацыі робяцца ўрадлівымі.

Глебы гор Сярэдняй Нямеччыны вельмі разнастайныя. Трывалыя карэнныя пароды горных масіваў доўгі час падвяргаліся выветрываньню ва ўмовах прахалоднага вільготнага клімату, і там сфармаваліся кіслыя бурыя лясныя глебы зь вялікай лужнасьцю, якія часам утрымоўваюць шмат камянёў. Яны выкарыстоўваюцца пад пашы або лясы. Самыя ўрадлівыя глебы распаўсюджаныя на нізінах і рачных тэрасах, асабліва пры наяўнасьці полага лёсаў, — гэта чарназёмы, якія сустракаюцца на ўсход ад Гарцу і ў Турынгіі і пераходзяць ў бурыя лясныя глебы. У мінулым гэтыя раёны былі пакрытыя шырокалісьцевымі лясамі, якія ў значнай ступені зьведзеныя. Тут разьмешчаныя найлепшыя ворныя землі. Глебы групы буразёмаў распаўсюджаныя на марэнных раўнінах усходняга Шлезьвіг-Гальштайну і прадгорных раўнінах Баварыі. Глебы Альпаў адрозьніваюцца ў залежнасьці ад вышыннага становішча мясцовасьці і стромкасьці схілаў. Гэта маламагутныя камяністыя глебы, лужнасьць якіх узрастае з вышынёю.

Біяразнастайнасьць

рэдагаваць
 
Краявіды нацыянальнага парку Бэрхтэсгадэн у Баварыі.

У густанаселенай Нямеччыне, дзе карэнныя лясы былі альбо зьведзеныя, альбо замененыя лесапасадкамі, натуральная расьліннасьць амаль не захавалася. Зыходныя лясы з дуба і бярозы на поўначы краіны на працягу стагодзьдзяў былі замешчаныя арэаламі апрацаваных земляў у асяродзьдзі шырокіх верасоўнікаў, якія выкарыстоўваліся пад пашы. У цяперашні час верасоўнікі прадстаўленыя толькі ў запаведніках. Тэрыторыю Нямеччыны можна падзяліць на пяць экарэгіёнаў, як то Атлянтычныя зьмяшаныя лясы, Балтыйскія зьмяшаныя лясы, Цэнтральнаэўрапейскія зьмяшаныя лясы, Заходнеэўрапейскія шыракалістыя лясы і Іглічна-зьмяшаныя лясы ў Альпах[99]. На 2016 год 51% тэрыторыі краіны вылучаны пад сельскую гаспадарку, у той час як 30% займаюць лясы, а на долю 14% прыпадаюць паселішчы або аб’екты інфраструктуры[100]. Бяднейшыя землі адводзяцца пад лесапасадкі, асабліва хвоі. Нізкагор’і Сярэдняй Нямеччыны пакрытыя пышнымі букавымі лясамі, якія чаргуюцца з буйнымі масівамі пасадак яловых лясоў. На пясчаніках зьяўляецца хвоя. У больш высокіх гарах Сярэдняй Нямеччыны і ў Альпах букавыя лясы з вышынёй зьмяняюцца букава-піхтавымі, а затым яловымі. У самых высокіх масівах, а таксама ў Альпах вышэй 2200—2800 м растуць травы, лішайнікі і імхі. Дзівіць багацьце кветкавых расьлінаў.

Сярод самых характэрных жывёлаў у лясах Нямеччыны вылучаюцца вавёрка, дзік і лісіца. Звычайныя высакародны алень, эўрапейская казуля і лань. На высечках прыжыліся зайцы, трусы і іншыя грызуны, замест лясных відаў птушак там распаўсюджваюцца тыповыя для адкрытых прастораў і жывых загарадзяў. На альпійскіх лугах жыве сурок. Забруджваньне рэк пагражае існаваньню выдры. Вільготныя раёны па берагах Балтыйскага і Паўночнага мораў маюць важнае значэньне для пералётных птушак Эўропы, асабліва качак, гусакоў і балотных птушак. На дахах у гэтым раёне часам можна ўбачыць гнёзды буслоў[101].

У краіне налічваецца 16 нацыянальных паркаў, сьпіс якіх улучае нацыянальныя паркі Ясмунд, Пярэдне-Памэранскія лагуны, Мюрыц, Вадэнскае мора, Гарц, Гайніх, Шварцвальд, Саксонскай Швайцарыі, Баварскі лес і Бэрхтэсгадэн[102]. У дадатак у Нямеччыне налічваецца 17 біясфэрных запаведнікаў і 105 прыродных паркаў. Таксама тут працуюць больш за 400 заапаркаў[103], а Бэрлінскі заапарк, які адкрыўся ў 1844 годзе, ёсьць найстарэйшым у Нямеччыне і прэтэндуе на найбольш поўную калекцыю відаў у сьвеце[104].

Палітыка

рэдагаваць
 
Будынак Райхстагу, дзе праходзяць паседжаньні нямецкага парлямэнту.

Нямеччына — фэдэратыўная парлямэнцкая прадстаўнічая дэмакратычная рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы ўважаецца прэзыдэнт, але на практыцы ён выконвае перадусім прадстаўнічыя функцыі.

Асоба абіраецца на гэтую пасаду тэрмінам на пяць гадоў Фэдэральным зьездам, інстытуцыяй, якая складаецца зь сябраў Бундэстагу і роўнай колькасьці дэлегатаў ад зямель[105]. Другой службовай асобай краіны лічыцца прэзыдэнт Бундэстагу, які абіраецца Бундэстагам і адказвае за нагляд за штодзённымі сэсіямі гэтага органу[106]. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з канцлерам, які абіраецца парлямэнтам на прапанову прэзыдэнта. Звычайна прызначэньне адбываецца пасьля абраньня партыяў у парлямэнт, а прэтэндэнт вылучаецца ад кіроўнай партыі ці кааліцыі[105]. Заканадаўчая ўлада падзеленая паміж урадам і двухпалатным парлямэнтам (Бундэстаг і Бундэсрат).

Дзяржаўны лад рэглямэнтуецца Канстытуцыяй Нямеччыны 1949 году, вядомы як Асноўны закон (па-нямецку: Grundgesetz). Папраўкі звычайна патрабуюць большасьці ў дзьве траціны як Бундэстагу, гэтак і Бундэсрату. Асноўныя прынцыпы канстытуцыі, зацьверджаныя ў артыкулах, гарантуюць чалавечую годнасьць, падзел уладаў, фэдэральную структуру і вяршэнства права[107].

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць
 

Нямеччына — фэдэратыўная дзяржава, якая ўключае 16 раўнапраўных земляў[108]. Кожная зямля мае ўласную канстытуцыю і ёсьць у значнай ступені аўтаномным рэгіёнам у дачыненьні да нутранай арганізацыі[108].

  1.   Бадэн-Вюртэмбэрг
  2.   Свабодная дзяржава Баварыя
  3.   Бэрлін
  4.   Брандэнбург
  5.   Свабодны ганзейскі горад Брэмэн
  6.   Свабодны ганзейскі горад Гамбург
  7.   Гэсэн
  8.   Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія
  9.   Ніжняя Саксонія
  10.   Паўночны Райн — Вэстфалія
  11.   Райнлянд-Пфальц
  12.   Заарлянд
  13.   Свабодная дзяржава Саксонія
  14.   Саксонія-Ангальт
  15.   Шлезьвіг-Гальштайн
  16.   Свабодная дзяржава Турынгія

На 2017 год краіна падзеленая на 401 акругу (па-нямецку: Kreise) на муніцыпальным узроўні, пры гэтым 294 зь іх маюць статус сельскіх акругаў, а 107 — гарадзкіх[109].

Замежныя дачыненьні

рэдагаваць
 
У 2022 годзе ў баварскім замку Эльмаў ладзіўся саміт Групы 7.

Нямеччына мае шырокую сетку з 225 дыпляматычных місіяў за мяжой[110] і падтрымлівае зносіны з больш чым 190 краінамі сьвету. Нямеччына ёсьць сябрам НАТО, АЭСіР, Групы 7, Групы 20, Сусьветнага банка і МВФ. Яна адыгрывае ўплывовую ролю ў Эўрапейскім Зьвязу з моманту ягонага стварэньня і падтрымлівае трывалы альянс з Францыяй і ўсімі суседнімі краінамі з 1990 году. Яна спрыяе стварэньню адзінага эўрапейскага палітычнага, эканамічнага апарату і апарату бясьпекі[111][112][113]. Урады Нямеччыны і ЗША ўважаюцца блізкімі палітычнымі хаўрусьнікамі[114]. Плян Маршала 1948 году, культурныя сувязі і эканамічныя інтарэсы стварылі сувязь паміж дзьвюма краінамі, што ўмацоўвае Эўраатлянтычную супрацу. Гэтая повязь крыху аслабла ў выніку разыходу поглядаў Нямеччыны і ЗША адносна вайны ў Іраку[115].

Пасьля 1990 году Нямеччына і Расея поруч працавалі над стварэньнем «стратэгічнага партнэрства», у якім разьвіцьцё энэргетыкі было адным з найважнейшых фактараў. У выніку супрацы Нямеччына імпартавала большую частку прыроднага газу і сырой нафты з Расеі[116][117]. Палітыка разьвіцьця краіны функцыянуе як асобны сэктар у рамках ейнай замежнай палітыкі. Нямецкі ўрад разглядае палітыку разьвіцьця як сумесную адказнасьць міжнароднай супольнасьці[118]. У 2019 годзе Нямеччына была другім у сьвеце донарам дапамогі пасьля ЗША[119]. У 2020 годзе краіна рабіла найбуйнейшы ўнёсак у бюджэт Эўрапейскага Зьвязу (20%)[120] і была трэцім паводле велічыні ўкладальнікам у бюджэт ААН, то бок 8% ад агульных сродкаў[121].

Дачыненьні зь Беларусьсю

рэдагаваць
 
Будынак амбасады Нямеччыны ў Менску на вуліцы Захарава, 26.

Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўсталявалі 13 сакавіка 1992 году. У 1992 і 1995 гадох міністры замежных справаў Нямеччыны прыяжджалі ў Беларусь[122].

У красавіку 2002 году старшыня ўраду Беларусі Генадзь Навіцкі наведаў Нямеччыну. У 2003 годзе нямецкія прадстаўнікі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ падтрымалі прапанову аб наданьні правамоцнага статусу ў ім Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь[122].

У кастрычніку 2007 году ў Менску пабываў прэм’ер-міністар нямецкай зямлі Брандэнбург Матыяс Пляцэк, у лістападзе таго ж году — намесьнік міністра замежных справаў Нямеччыны Гернат Эрлер. У лютым 2008 году ў Бэрліне адбылася нефармальная сустрэча міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з прадстаўнікамі нямецкага МЗС. Нямецкі ўрад станоўча ўспрыняў нежаданьне беларускага кіраўніцтва прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі пасьля расейска-грузінскай вайны. 10—12 лютага 2009 году Сяргей Мартынаў ажыцьцявіў афіцыйны візыт у Нямеччыну, дзе сустрэўся зь нямецкім міністрам замежных справаў Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэм’ер-міністрам зямлі Брандэнбург Матыясам Плятцэкам і кіраўніцтвам Усходняга камітэту нямецкай эканомікі. У выніку сустрэчы аднавіліся паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленьне ў Нямеччыну[122].

Узброеныя сілы

рэдагаваць
 
Нямецкія вайскоўцы.

Узброеныя сілы Нямеччыны, вядомыя як Бундэсвэр, складаюцца з сухаземных сілаў, вайскова-марскія сілаў, вайскова-паветраных сілаў (люфтвафэ) і службы кібэр- і інфармацыйнай бясьпекі[123]. У абсалютных лічбах нямецкія вайсковыя выдаткі ў 2023 годзе былі сёмымі паводле велічыні ў сьвеце[124]. У адказ на расейскае ўварваньне ва Ўкраіну ў 2022 годзе канцлер краіны Оляф Шольц абвесьціў, што вайсковыя выдаткі Нямеччыны будуць павялічаныя звыш мэты НАТО ў 2%, побач з аднаразовым вылучэньнем у войска ў 2022 годзе 100 млрд эўра, што амаль удвая перавысіла вайсковы бюджэт у 53 млрд эўра на 2021 году[125][126]. У 2023 годзе вайсковыя выдаткі былі роўныя 73,1 млрд даляраў, што адпавядала 1,64% ВУП краіны. Гэта было значна ніжэй за мэту НАТО ў 2%. У 2024 годзе ўлады Нямеччыны паведамлялі аб вылучэньні 97,7 мільярдаў даляраў на НАТО, што адпавядала 2,12% ВУП[127].

 
Нямецкі БТР Fuchs.

На травень 2024 году Бундэсвэр налічваў 180 215 дзейных жаўнераў і 80 761 цывільных асобаў[128]. Рэзэрвісты ўзброеных сілаў бяруць удзел у абарончых вучэньнях і часам дыслякуюцца па-за мяжой[129]. Да 2011 году вайсковая служба была абавязковай для мужчынаў у веку 18 гадоў, але яна была афіцыйна прыпыненая і заменена добраахвотнай службай[130][131]. З 2001 году жанчыны могуць выконваць усе службовыя абавязкі без абмежаваньняў[132]. Паводле зьвестак Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру, Нямеччына была пятым паводле велічыні экспартэрам асноўных узбраеньняў у сьвеце з 2019 па 2023 гады[133].

У мірны час Бундэсвэрам кіруе міністар абароны. Пры стане ваеннай абароны канцлер мусіць стаць на чале нямецкага войска[134]. Роля Бундэсвэра апісаная ў Канстытуцыі Нямеччыны як выключна абарончая. Але пасьля пастановы Фэдэральнага канстытуцыйнага суда ў 1994 годзе тэрмін «абарона» быў вызначаны ня толькі дзеля аховы межаў краіны, але і дзеля рэагаваньня на крызісы і прадухіленьне канфліктаў, або ў больш шырокім сэнсе як аховы бясьпекі Нямеччыны ў любым пункце ў сьвеце. На 2017 год блізу 3,5 тысячаў нямецкіх вайскоўцаў былі разьмешчаныя ў замежных краінах у складзе міжнародных міратворчых сілаў.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ацэньвалася ў 2019 годзе 83 мільёны жыхароў[135]. Нямеччына — самая населеная краіна Эўразьвязу. Нараджальнасьць у Нямеччыне ніжэй за ўзровень узнаўленьня насельніцтва. Ужо з 1972 году нараджальнасьць у Нямеччыне ніжэй за сьмяротнасьць. У 2015 годзе на 1000 жыхароў нарадзіліся 9,0, а памерлі 11,3[136]. Натуральнае памяншэньне насельніцтва за 2015 год — 2,3 %.

Колькасьць сельскага насельніцтва меней за 10 %, амаль 90 % насельніцтва Нямеччыны пражывае ў гарадах і прылеглых да іх урбанізаваных раёнах. Колькасьць насельніцтва буйных гарадоў (паводле ацэнкі 2018 году): Бэрлін — 3644,8 тыс. чал; Гамбург — 1841,2 тыс. чал; Мюнхэн — 1471,5 тыс. чал; Кёльн — 1085,7 тыс. чал; Франкфурт-на-Майне — 753,1 тыс. чал.[137].

Этнічны склад

рэдагаваць

Пераважная большасьць — немцы (92%). У землях Брандэнбург і Саксонія пражываюць лужычане (100 тыс.), у паўночных раёнах зямлі Шлезьвіг-Гальштайн — датчане (50 тыс.). У краіне налічваецца 7,4 млн замежных грамадзян, зь якіх больш за 2 млн — туркі, 1,5 мільёна выхадцаў з эўрапейскіх краінаў, якія не зьяўляюцца чальцамі ЭЗ, 1,3 млн — выхадцы з рэспублік былой Югаславіі, 0,6 млн — італьянцы.

 
Нямецкая мова зьяўляецца афіцыйнай мовай краіны, акрамя таго яна пашырана ў краінах ЭЗ

Афіцыйнай літаратурнай мовай і мовай справаводзтва зьяўляецца нямецкая мова. Нароўні з гэтым насельніцтва выкарыстоўвае ніжне-, сярэдне- і верхнянемецкія дыялекты (10 асноўных), на якіх кажуць таксама жыхары прымежных раёнаў суседніх дзяржаваў; самі дыялекты часьцей за ўсё настолькі адрозьніваюцца ад літаратурнай мовы, што акрамя іх носьбітаў іх разумеюць толькі адмыслоўцы. Да прызнаных моваў нацыянальных меншасьцяў адносяцца дацкая, фрыская й лужыцкія, а таксама ў якасьці рэгіянальнай мовы — ніжнесаксонская (ніжненямецкая) мова, якая з 1994 году прызнана ЭЗ.

Веравызнаньне

рэдагаваць
 
Каталічная Кёльнская катэдра.

У 1517 годзе на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны пачалася Рэфармацыя. Гэта падзяліла краіну на дзьве часткі, як то пратэстанцкую і каталіцкую, што таксама бачна сёньня ў рэлігійнай структуры краіны. Ейны пачатак заклаў Мартын Лютэр у Вітэнбэргу. Да 1529 году некаторыя нямецкія княствы і гарады, а таксама Тэўтонская Прусія (фактычна, як першая краіна ў сьвеце; тады пад уладай Рэчы Паспалітай), успрыняла вучэньне Лютэра і сталі пратэстанцкімі краінамі. У наступным стагодзьдзі рэлігійныя адрозьненьні сталі чыньнікам, сярод іншага, сялянскай вайны, канфліктаў з імпэратарам, а таксама лякальных сутыкненьняў паміж рэлігійнымі суполкамі. У 1552 годзе перад абліччам княжацкага паўстаньня і спадарожнага ім францускага ўварваньня імпэратар быў вымушаны юрыдычна прызнаць лютэранства.

 
Рэлігійная фрагмэнтацыя Сьвятой Рымскай імпэрыі ў 1618 годзе.

Аўгсбурскім мірам 1555 году быў укаранёны прынцып, згодна зь якім каталіцтва або лютэранства можа дзеіць у кожнай нямецкай дзяржаве ў залежнасьці ад волі ейнага кіраўніка[138]. У 1563 годзе курфюрст Пфальцу Фрыдрых III Вітэльсбах быў адным зь першых кіраўнікоў, якія навярнуліся ў кальвінізм, што зрабіла ягоную дзяржаву палітычна ізаляванай больш чым на паўстагодзьдзя. Пазьней да кальвінізм прыядналіся Гэсэн-Касель, усходняя Фрызія і некаторыя княствы Ангальту. У 1618 годзе, то бок праз сто гадоў пасьля прамоваў Лютэра, пачалася Трыццацігадовая вайна[139]. Гэта была самая крывавая рэлігійная вайна, якая цалкам спустошыла Нямеччыну, забраўшы жыцьці каля 40% тагачаснага насельніцтва. Згодна з Вэстфальскім мірам 1648 году, які завяршыў вайну, нямецкія кіраўнікі маглі цяпер таксама фармальна перайсьці ў кальвінізм. З 1817 году пратэстанцкія цэрквы аб’ядналіся ў цэрквы Эвангельскай уніі, спалучаючы лютэранства і кальвінізм.

 
Эвангелічна-лютэранская Бэрлінская катэдра.

Сёньня воля сумленьня і воля веравызнаньня гарантаваная нямецкай канстытуцыяй. Большасьць немцаў — хрысьціяне, пры гэтым каталікі складаюць 32,4 %, лютэране — 32,0 %, праваслаўныя — 1,14 %. На поўначы, усходзе і ў цэнтры краіны дамінуе пратэстантсва, а на поўдні і захадзе — каталіцтва. Невялікая частка вернікаў прыналежыць да хрысьціянскіх дэнамінацыяў — баптысты, мэтадысты, сьведкі Яговы ды іншыя.

Другой рэлігіяй Нямеччыны ёсьць іслам, які мае ў краіне 4,3 мільёнаў вернікаў (5,1%)[140]. Пры гэтым пераважная большасьць мусульманаў ёсьць сунітамі. Колькасьць будыстаў сягае 250 тысячаў пасьлядоўнікаў, пры гэтым блізу 50% нямецкіх будыстаў ёсьць імігрантамі з Азіі. Нямеччына мае трэцюю паводле колькасьці юдэйскую суполку ў Эўропе пасьля Францыі і Вялікабрытаніі[141]. Колькасьць юдэяў ацэньваецца ў прыблізна 200 тысячаў чалавек ці 0,3% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Індуізм вызнаюць блізу 90 тысячаў вернікаў (0,1%). Астатнія рэлігійныя суполкі краіны налічваюць менш за 50 тысячаў вернікаў. Немцы, якія не дэкляруюць прыналежнасьці ані да якой рэлігіі, складаюць 37,8% насельніцтва. Яны пераважна сканцэнтраваныя на тэрыторыі былой Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі і ў буйных гарадах. Узьяднаньне Нямеччыны ў 1990 годзе значна павялічыла долю атэістаў сярод насельніцтва, што тлумачыцца дзяржаўным атэізмам ў былой сацыялістычнай краіне.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Франкфурт-на-Майне зьяўляецца фінансавай сталіцай Нямеччыны

Эканоміку Нямеччыны можна ахарактэрызаваць як звышіндустрыяльную, пра што сьведчыць вялікая роля прамысловасьці ў эканоміцы краіны. Каля 1/3 часткі прамысловай прадукцыі складае аўтамабілебудаваньне (Даймлер-Бэнц, БМВ, МАН). Сельская гаспадарка забясьпечвае каля 80 % патрэбаў краіны. Асноўная роля адводзіцца жывёлагадоўлі. Валюта Нямеччыны — эўра.

Сельская гаспадарка

рэдагаваць
 
Поле ў Мэкленбургу.

Сельская гаспадарка Нямеччыны вылучаецца высокай інтэнсіўнасьцю, высокай мэханізацыяй і хімізацыяй. Аднак вырошчваньню замінаюць бедныя глебы і неспрыяльны клімат[142]. За апошнія гады значна скарацілася колькасьць сельгаспрадпрыемстваў, аднак гэта ў першую чаргу павязана з узбуйненьнем гаспадарак. На 2024 годзе колькасьць гаспадарак складала 276 тысячаў[143]. Скарачаецца і колькасьць занятых у сельскай гаспадарцы. Калі ў 2007 годзе колькасьць працоўных у галіне складала 1,3 мільёна чалавек, у 2024 годзе іхняя колькасьць была 900 тысячаў[144]. Землі, якія выкарыстоўваюцца дзеля сельскай гаспадаркі, складаюць больш за палову ад агульнай плошчы Нямеччыны[143][144]. У 2021 годзе Нямеччына была трэцім паводле велічыні імпартэрам і экспартэрам сельскагаспадарчай прадукцыі ў сьвеце пасьля Кітаю і ЗША[145].

У Нямеччыне ў 2021 годзе было назьбірана 42 мільёны тонаў збожжа, у тым ліку кукурузных кіяхоў[146]. Іхняя ўраджайнасьць вельмі высокая і складала 70 дт/га, што ёсьць адным з самых высокіх паказьнікаў у сьвеце. Адной з найважнейшых збожжавых культураў, якія вырошчваюцца ў краіне, ёсьць пшаніца, збор якой складае 21,1 млн тонаў[146]. Пераважна яе вырошчваюць у Баварскім нагор’і, у Турынгіі і Мэкленбургу. Нямеччына ёсьць чацьвертым вытворцам ячменю ў сьвеце пасьля Расеі, Аўстраліі і Францыі, маючы ўраджай у 10,4 млн тонаў[146]. Паводле вытворчасьці жыта Нямеччына займае трэці радок у сьвеце пасьля Расеі і Польшчы. Яго ў вялікай колькасьці вырошчваюць у Брандэнбургу. Пры гэтым пасевы кукурузы невялікія. Бульба вырошчваецца перадусім на поўначы краіны. Ураджай гэтай культуры ў 2021 годзе склаў 11,3 млн тонаў, пры гэтым ураджайнасьць сягала 437,9 дт/га[146]. Нямеччына таксама ёсьць чацьвертым у сьвеце вытворцам цукровых буракоў. Іх вырошчваюць на Баварскім узвышшы і ў Шварцвальдзе, а таксама ў Турынгіі, Брандэнбургу і Вэстфаліі.

Вінаробчая прамысловасьць

рэдагаваць
 
Бутэлька нямецкана віна.

Хоць Нямеччына вядомая як «піўная краіна», з 2001 году ейныя жыхары набываюць віна больш, чым піва. У 2005 годзе, паводле зьвестак Нямецкага інстытуту віна, аб’ём віна, які спажываецца ў абсалютных лічбах склаў каля 16 млн гекалітраў, а ў структуры спажываных вінаў асноўную частку (каля 40 %) займаюць напоі вытворчасьці самой Нямеччыны, каля 13% займаюць віна Францыі, нямногім меней — віна Гішпаніі.

На вінаградніках краіны штогадова вырабляецца ня менш за 8 млн гекалітраў вінных напояў, прычым вытворцы імкнуцца павысіць іхнюю якасьць. У 2005 годзе 57% вінаў было рэалізавана празь сеткі адносна танных супэрмаркетаў, але сярэдні кошт прададзенага віна склаў 2,8 эўра за літар, што, напрыклад, удвая даражэй за Вялікабрытанію, Нідэрлянды і Швэцыю.

Бум на спажываньне віна, якія цягнецца з пачатку гэтага стагодзьдзя, прывёў да таго, што інвэстыцыі ў вінаробчае адгалінаваньне, у ягоны якасны рост, склалі большую частку выдаткаў вытворцаў, якія імкнуцца задаволіць і колькасны, і якасны рост попыту на віно ў краіне. У прыватнасьці, непарыўна пашыраюцца пасадкі пад вытворчасьць чырвонага віна. Гэтак у пачатку 1980-х гадоў на вінаробства вылучалася каля 10% ад усёй плошчы, а ў 2005 годзе дзель вінаграднікаў дзеля вытворчасьці чырвонага віна склала ўжо ня менш за 35%.

У 2005 годзе пасадкі вінаграду гатунку рысьлінг, які ёсьць асновай віннага экспарту Нямеччыны, займаюць каля 20% з 100 тысячаў га нямецкіх вінаграднікаў. Першым паводле аб’ёму нямецкага імпарту ёсьць брытанскі рынак, на другім месцы — рынак ЗША, які ў 2006 годзе спажыў нямецкага віна на суму 100 млн даляраў. Дзель Японіі пачала скрачацца, у сувязі з чым нямецкія вінаградары прыкладваюць намаганьні дзеля аднаўленьня сваіх пазыцыяў у гэтай краіне. Напрыклад, адна зь фірмаў пачала вырошчваць у Нямеччыне традыцыйную японскую лазу косю, каб пазьней экспартаваць зробленае віно ў Японію.

Інфраструктурныя галіны

рэдагаваць

Транспарт

рэдагаваць

Аснову транспартнай сыстэмы складае чыгунка, якая перавозіць у год каля 2 млрд пасажыраў. Яе працягласьць — больш за 39 тыс. км. Некаторыя дарогі прыстасаваныя для руху высокахуткасных цягнікоў Intercity-Express. На пачатак 2018 г. у Нямеччыне былі зарэгістраваныя 47 млн пасажырскіх аўтамабіляў (у тым ліку легкавых)[147]. Аўтадарогі ўсіх клясаў складаюць больш за 230 тым. км., аўтабаны — каля 12 тыс. км. Гандлёвы флёт ФРГ налічвае 2200 сучасных марскіх суднаў.

Энэргетыка

рэдагаваць

Нямеччына зьяўялецца пятым па велічыні ў сьвеце спажыўцом энэргіі. У 2019 годзе Нямеччына была буйнейшым у Эўропе спажыўцом электрычнасьці 612,4 тэрват-гадзінаў[148]. Урадавая палітыка мае пад сабой захаваньне неаднаўляльных крыніцаў і выкарыстаньне энэргіі з аднаўляльных крыніцаў, такіх як сонечная энэргія, энэргія ветру, біямаса, гідраэнэргетыка і геатэрмальная энэргія. Таксама разьвіваюцца энэргазьберагальныя тэхналёгіі. Урад Нямеччыны плянуе, што да 2050 году палова патрэбы ў электраэнэргіі будзе пакрывацца аз кошт энэргіі з аднаўляльных крыніцаў.

 
Брандэнбурская брама лічыцца адной з славутасьцяў Бэрліну.

На 2022 год Нямеччына ёсьць восьмай краінай паводле колькасьці замежных наведвальнікаў[149]. Нутраныя і міжнародныя падарожжы ды турызм поруч уносяць беспасярэдні ўнёсак у ВУП Нямеччыны больш чым на 105,3 мільярдаў эўра. Улучна з ускоснымі і індукаванымі ўзьдзеяньнямі, галіна падтрымлівае 4,2 мільёнаў працоўных месцаў[150].

 
Баварскі замак Нойшванштайн.

Найбольшай цікавасьцю сярод турыстаў карыстаецца Баварыя, у якой у 2023 годзе ночылі 100 мільёнаў разоў[151]. Далей паводле папулярнасьці крочаць Бадэн-Вюртэмбэрг, Паўночны Райн — Вэстфалія, Ніжняя Саксонія, Шлезьвіг-Гальштайн і Гэсэн[151]. Горад, які часьцей за ўсё наведваюць турысты, — Бэрлін[151]. Адной з найбольш вядомых ягоных славутасьцяў ёсьць Брандэнбурская брама, якая была ўзбудаваная ў канцы XVIII стагодзьдзя. Брама была пабудаваная ў стылі клясыцызму і на сёньня ўважаецца сымбалем узьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе[152]. Таксама цікавасьць турыстаў выклікаюць рэшткі Бэрлінскага муру, які калісьці падзяляў горад на усходнюю і заходнюю часткі за часам халоднай вайны. У велізарным парку Тыргартэн месьціцца Калёна Перамогі, якая была ўсталяваная ў гонар перамогі Прусіі ў вайне супраць Даніі ў 1864 годзе. Яна мае 35 тон вагі і сягае 8,3 мэтраў, а на ейнай вяршыні ўсталяваная бронзавая фігура багіні перамогі Нікі[153].

Нямеччына мае шмат замкаў і палацаў, многія зь якіх за апошнія дзесяцігодзьдзі былі адрамантаваныя. Адзін з самых вядомых аб’ектаў — комплекс палацаў і садоў у Патсдаме. На больш чым 500 гектарах разьмешчана блізу 150 гістарычных будынкаў, пабудаваных пераважна паміж 1730 і 1916 гадамі[154]. У Саксоніі, недалёка ад Дрэздэну, таксама маецца вялізная колькасьць замкаў і палацаў. У цэнтры сталіцы дзяржавы знаходзіцца знакаміты архітэктурны комплекс Цьвінгер, а ў самім горадзе раскідана шмат іншых будынкаў, напрыклад, палац Пільніц, палац Морыцбург, замак Майсэн і крэпасьць Кёнігштайн. У Баварыі можна пабачыць знакаміты замак Нойшванштайн, а таксама замак Бурггаўзэн, даўжыня якога складае больш за кілямэтар. У ваколіцах Гановэру месьцяцца палац у Бюкебургу, замак Марыенбург, палац у Корвэй і ў Цэле. На поўначы краіны замкаў менш, і найбольш вядомыя зь іх гэта замак Плён, замак і парк Ойтын, замак Швэрын. Колькасьць музэяў Нямеччыны складае блізу 4000[155].

Акрамя замкаў і музэяў у краіне пабудаваная вялікая колькасьць паркаў забаваў. Найбуйнейшым зь іх уважаецца Эўропа-парк, плошчай якога роўная 90 гектарам. Іншымі вядомымі паркамі ёсьць Легалэнд у Гюнцбургу, Фантазіялэнд у Брулі, Гайдэ-парк у Зольтаў і Ганза-парк у Зыкерксдорфу. Акрамя таго, у Нямеччыне было створана некалькі сотняў заапаркаў, найбуйнейшыя зь якіх знаходзяцца ў Бэрліне, Мюнхэне, Гамбургу, Штутгарце, Кёльне, Ляйпцыгу, Франкфурце-на-Майне і Нюрнбэргу[156].

Культура

рэдагаваць
 
Калядны кірмаш у Дрэздэне.

Культура Нямеччыны ўключае ў сябе культуру як сучаснай Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны, гэтак і народаў, якія складаюць сучасную Нямеччыну да ейнага аб’яднаньня, як то Прусія, Баварыя, Саксонія і іншыя. Больш шырокая трактоўка нямецкай культуры ўключае ў сябе таксама культуру Аўстрыі, якая зьяўляецца палітычна незалежнай ад Нямеччыны, але населеная немцамі і належыць да той жа культуры. Нямецкая (германская) культура вядомая з V стагодзьдзя да н. э. Культура нямецкіх дзяржаваў была сфармаваная галоўнымі інтэлектуальнымі і папулярнымі плынямі ў Эўропе, як рэлігійнымі, гэтак і сьвецкімі, а ейныя навукоўцы, пісьменьнікі і філёзафы адыгралі значную ролю ў разьвіцьці заходняй думкі[157].

Для сучаснай Нямеччыны характэрна разнастайнасьць культуры. Тут няма цэнтралізацыі культурнага жыцьця і культурных каштоўнасьцяў у адным ці некалькіх гарадах — яны раззасяроджаныя літаральна па ўсё краіне: у шэрагу зь вядомым Бэрлінам, Мюнхэнам, Ваймарам, Дрэздэнам ці Кёльнам маецца мноства невялікіх, ня гэтак шырока вядомых, але культурна значных месцаў. У 1999 годзе налічвалася 4570 музэяў, прычым іхная колькасьць толькі расьце. У год на іх прыпадае амаль 100 млн наведаньняў. Найбольш вядомыя музэі — Дрэздэнская карцінная галерэя, Старая і Новая пінакатэкі ў Мюнхэне, Нямецкі музэй у Мюнхэне, Гістарычны музэй у Бэрліне ды шматлікія іншыя. Нямала таксама музэяў-палацаў (найбольш вядомы — Сан-Сусі ў Патсдаме) і музэяў-замкаў. Нямеччына — радзіма мноства выбітных вынаходнікаў, як то Ёган Гутэнбэрг, Карл Бэнц, Фэрдынанд Цэпэлін.

Як і ў іншых краінах Эўропы, на землях сучаснай Нямеччыны пашырэньне хрысьціянства дало велізарны штуршок рэлігійнай музыцы, якая спачатку разьвівалася пераважна ў манастырах. Асновай стаў грыгарыянскі сьпеў, а стыль шматгалоснага арганума быў вядомы з IX стагодзьдзя. Найстарэйшай вядомай песьняй зь нямецкім тэкстам уважаецца твор «Хрыстос уваскрэс» (ням. Christ ist erstanden), які датуецца 1000 годам[158].

 
Турнір сьпевакоў у замку Вартбург у XII стагодзьдзі (мініятура XIV стагодзьдзя).

З XII да канца XIV стагодзьдзя сьвецкая музыка пашыралася мінэзынгерамі, якія першапачаткова зьявіліся пры двары імпэратара Фрыдрыха Барбаросы. Найбольш вядомымі мінэзынгерамі былі Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ, Вольфрам фон Эшэнбах, Найдгарт фон Роенталь, Гайнрых Фраўэнлёб і Освальд фон Волькенштайн. Найбольш вядомай падзеяй у гэтай традыцыі быў турнір мінэзынгераў, які адбыўся ў Вартбургу у XII стагодзьдзі, пра які ў сваёй опэры «Тангэўзэр» згадваў Рыхард Вагнэр. У заможных гарадах, асабліва на поўдні і захадзе сучаснай краіны, ствараліся музычныя гільдыі майстарзынгераў. Вядомым майстарсьпеваком быў шавец Ганс Закс[158].

Рэфармацыя адыграла велізарную ролю ў разьвіцьці нямецкай музыкі і стварэньні выключна багатай музычнай культуры. Гэтым яно абавязана Мартыну Лютэру, які, адмаўляючыся ад жывапісу і скульптуры, лічыў музыку галоўным сродкам выяўленьня рэлігійных пачуцьцяў. Таму ён кіраваўся прынцыпам: «хто сьпявае, той двойчы моліцца». Лютэр добра ведаў тагачасную музыку, сьпяваў, граў і нават складаў творы. Пры стварэньні рэлігійнага рэпэртуару прыхільнікі Рэфармацыі ў першую чаргу ставілі вядомыя, часта нават вельмі папулярныя мэлёдыі на новыя тэксты. Аўтарам некаторых новых сьпеваў, як тэкстаў, гэтак і мэлёдыяў да іх, таксама быў сам Лютэр. Рэфарматарскія песьні друкаваліся ў зборніках, бо вялікую ролю ў папулярызацыі лютэранскага сьпеву адыграла друкарства, якое заквітнела ў той час. Гэтак, у 1524 годзе ў Эрфурце быў выдадзены зборнік з 26 аднагалосых песень з рэлігійнымі тэкстамі дзеля хатняга ўжытку, а ў Вітэнбэргу пабачыў сьвет гімн з чатырох частак, складзены Яганэсам Вальтэрам[158].

 
Выбітны нямецкі кампазытар Людвіг ван Бэтговэн.

Нямецкая клясычная музыка ўлучае ў сябе творы некаторых з самых вядомых кампазытараў сьвету. Дытэрых Букстэгудэ, Ёган Сэбастыян Бах і Георг Фрыдрых Гэндэль былі ўплывовымі кампазытарамі эпохі барока. Людвіг ван Бэтговэн быў вырашальнай фігурай у пераходзе ад клясычнай да рамантычнай эпохамі. Карл Марыя фон Вэбэр, Фэлікс Мэндэльсон, Робэрт Шуман і Яганэс Брамс былі значнымі кампазытарамі эпохі рамантызму. Рыхард Вагнэр славіўся сваімі опэрамі, а Рыхард Штраўс быў вядучым кампазытарам эпохі позьняга рамантызму і раньняга Новага часу. Карлгайнц Штокгаўзэн і Вольфганг Рым былі важнымі кампазытарамі XX і пачатку XXI стагодзьдзяў[159].

У 2013 годзе Нямеччына была другім паводле велічыні музычным рынкам у Эўропе і чацьвертым у сьвеце[160]. Нямецкая папулярная музыка XX і XXI стагодзьдзяў улучае такія плыні, як то Новая нямецкая хваля, поп, острок, гэві-мэтал/рок, панк, поп-рок, індзі, фольк-музыка, шлягер-поп і нямецкі гіп-гоп. Нямецкая электронная музыка зрабіла глябальны ўплыў, а піянэрамі гэтага стылю сталі нямецкія гурты Kraftwerk і Tangerine Dream[161].

Жывапіс і архітэктура

рэдагаваць
 
«Вандроўца па-над морам смугі» працы Каспара Давіда Фрыдрыха 1818 году.

Нямецкія жывапісцы ўчынілі важкі ўнёсак у заходняе мастацтва. Альбрэхт Дурэр, Ганс Гольбайн-малодшы, Матыяс Грунэвальд і Люкас Кранах-старэйшы былі важнымі нямецкімі мастакамі эпохі Адраджэньня, Ёган Баптыст Цымэрман праславіўся пад час эпохі барока, а Каспар Давід Фрыдрых і Карл Шпіцвэг былі мастакамі рамантызму, Макс Лібэрманімпрэсіянізму і Макс Эрнстсюррэалізму. Некалькі нямецкіх мастацкіх гуртоў утварыліся ў XX стагоддзі, гэтак мастацкія гурты Мост і Блакітны вершнік паўплывалі на разьвіцьцё экспрэсіянізму ў Мюнхэне і Бэрліне. Новая рэчыўнасьць узьнікла ў адказ на экспрэсіянізм часоў Ваймарскай рэспублікі. Па Другой сусьветнай вайне шырокія плыні ў нямецкім мастацтве ўлучалі нэаэкспрэсіянізм і Новую Ляйпцыскую школу[162].

Архітэктурны ўнёсак Нямеччыны ўлучае Каралінскі і Атонскі стылі, якія былі папярэднікамі раманскага стылю. Цагляная готыка — самабытны сярэднявечны стыль, які зьявіўся і разьвіўся ў Нямеччыне. Таксама ў мастацтве эпохі Адраджэньня і барока разьвіваліся рэгіянальныя і тыпова нямецкія элемэнты, як то Вэзэрскі рэнэсанс[162]. Народная архітэктура ў Нямеччыне часта ідэнтыфікуецца паводле традыцыі драўлянага каркасу і адрозьніваецца ў залежнасьці ад рэгіёну і цясьлярскіх стыляў[163]. Калі індустрыялізацыя атрымала распаўсюд ва Эўропе, у Нямеччыне набылі разьвіцьцё клясыцызм і своеасаблівы стыль гістарызму, які часам называюць грундэрствам. Архітэктура экспрэсіянізму разьвілася ў 1910-я гады ў Нямеччыне і паўплывала на ар-дэко і іншыя сучасныя стылі. Краіна займела асабліва важную значнасьць у раньнім мадэрнісцкім руху, бо тут працавала згуртаваньне Вэркбунд, ініцыяванага Гэрманам Мутэзіюсам, а таксама паўстаў руху Баўгаўз, заснаванага Вальтэрам Гропіюсам[162]. Людвіг Міс ван дэр Роэ стаў адным з самых вядомых сусьветных архітэктараў другой паловы XX стагодзьдзя[164]. Сярод вядомых сучасных архітэктараў вылучаюцца ляўрэаты Прыцкераўскай прэміі Готфрыд Бём і Фрай Ота[165].

Літаратура і філязофія

рэдагаваць
 
Браты Грым.

Пачаткі нямецкай літаратуры можна прасачыць у Сярэднявеччы і творах такіх пісьменьнікаў, як то Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ і Вольфрам фон Эшэнбах. «Песьня пра Нібэлюнгаў», аўтар якой невядомы, ёсьць адным з найважнейшых твораў раньняй нямецкай літаратуры. Гэты твор быў напісаны на сярэдневерхненямецкай мове, цяпер незразумелай сучасным немцам.

Да вядомых нямецкіх аўтараў Ёган Вольфганг фон Гётэ, Фрыдрых Шылер, Готгальд Эфраім Лесінг і Тэадар Фантанэ. Выдадзеныя братамі Грым зборнікі народных казак папулярызавалі нямецкі фальклёр па-за межамі Нямеччыны[166]. Грымы таксама назьбіралі і кадыфікавалі рэгіянальныя дыялекты нямецкай мовы. Засноўваючы сваю працу на гістарычных прынцыпах, іхны слоўнік нямецкай мовы быў пачаты ў 1838 годзе, а першыя тамы выдадзеныя ў 1854 годзе[167]. Сярод уплывовых аўтараў XX стагодзьдзя вылучаюцца Гергарт Гаўптман, Томас Ман, Гэрман Гэсэ, Гайнрых Бёль і Гюнтэр Грас[168]. Нямецкі кніжны рынак ёсьць трэцім паводле велічыні ў сьвеце пасьля рынкаў ЗША і Кітаю[169]. Шырока вядомы Франкфурцкі кніжны кірмаш, традыцыі якога падтрымліваюцца больш за 500 гадоў[170]. Ляйпцыскі кніжны кірмаш таксама захоўвае важнае месца ў Эўропе[171].

Нямецкая філязофія мае гістарычную значнасьць. Важкім ёсьць унёсак Готфрыда Ляйбніца ў рацыяналізм, вылучаецца асьветніцкая філязофія Імануіла Канта, а таксама паўплываў на станаўленьне клясычнага нямецкага ідэалізму Ёган Готліб Фіхтэ, Георг Вільгэльм Фрыдрых Гэгель і Фрыдрых Вільгэльм Ёзэф Шэлінг. Важным складнікам у мэтафізычны пэсымізм былі працы Артура Шапэнгаўэра, а Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс сфармулявалі камуністычную тэорыю. Унёсак у разьвіцьцё пэрспэктывізму зрабіў Фрыдрых Ніцшэ, а Готляб Фрэге ў зьяўленьне аналітычнай філязофіі. Таксама варта адзначыць працы Мартына Гайдэгера пра быцьцё, гістарычную філязофію Освальда Шпэнглера. Значны ўплыў мае Франкфурцкая школа[172].

  1. ^ а б Amtliche Übersetzungen für "Bundesrepublik Deutschland" / пад рэд. Фэдэральнае міністэрства замежных справаў
  2. ^ а б в Lebendiges Museum Online (ням.) // Lebendiges virtuelles Museum Online — 1997.
  3. ^ а б в Süsterhenn A., Heuss T., Schmid C. Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) // Bundesgesetzblatt / Hrsg.: Bundesministerium der JustizBo: Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  4. ^ а б в § 23 Amtssprache (1) // Verwaltungsverfahrensgesetz
  5. ^ а б в Adler A., Silveira M. R. Welche Sprachen werden in Deutschland gesprochen? (ням.) // Sprachreport: Informationen und Meinungen zur deutschen Sprache — 2021. — S. 1. — ISSN 0178-644X
  6. ^ а б Süsterhenn A., Heuss T., Schmid C. Artikel 20 (1) // Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) // Bundesgesetzblatt / Hrsg.: Bundesministerium der JustizBo: Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  7. ^ а б Unsere Hauptstadt (ням.) / Hrsg.: Bundesministerium des Innern und für Heimat
  8. ^ а б в г Süsterhenn A., Heuss T., Schmid C. Artikel 20 (2) // Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) // Bundesgesetzblatt / Hrsg.: Bundesministerium der JustizBo: Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  9. ^ а б в г Süsterhenn A., Heuss T., Schmid C. Artikel 20 (1) // Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) // Bundesgesetzblatt / Hrsg.: Bundesministerium der JustizBo: Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  10. ^ а б https://www.bpb.de/kurz-knapp/lexika/lexikon-in-einfacher-sprache/250138/bundesstaat/ (ням.) / Hrsg.: Bundeszentrale für politische Bildung
  11. ^ а б http://www.bpb.de/politik/grundfragen/deutsche-demokratie/39331/bundestag (ням.) / Hrsg.: Bundeszentrale für politische Bildung
  12. ^ а б https://www.bpb.de/kurz-knapp/lexika/lexikon-in-einfacher-sprache/318446/parlamentarische-demokratie/ (ням.) / Hrsg.: Bundeszentrale für politische Bildung
  13. ^ а б Lebendiges Museum Online (ням.) // Lebendiges virtuelles Museum Online — 1997.
  14. ^ а б Frank-Walter Stein­meier zum neuen Bundes­prä­si­denten gewählt (ням.) / Hrsg.: Deutscher Bundestag — 2017.
  15. ^ а б Frank-Walter Steinmeier als Bundespräsident wiedergewählt (ням.) / Hrsg.: Deutscher Bundestag — 2022.
  16. ^ Fischer Weltalmanach 2011 (ням.): Zahlen Daten FaktenF: S. Fischer Verlag, 2010. — 800 с. — ISBN 978-3-596-72011-8
  17. ^ https://www.bundestag.de/services/glossar/glossar/B/bundespraes-245354 (ням.) / Hrsg.: Deutscher Bundestag
  18. ^ а б Olaf Scholz ist Bundeskanzler (ням.) // tagesschau.de — 2021.
  19. ^ а б https://www.bundeskanzler.de/bk-de/kanzleramt/bundeskanzler-seit-1949/olaf-scholz (ням.) / Hrsg.: Presse- und Informationsamt der Bundesregierung
  20. ^ а б Süsterhenn A., Heuss T., Schmid C. Artikel 50 // Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) // Bundesgesetzblatt / Hrsg.: Bundesministerium der JustizBo: Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  21. ^ а б Süsterhenn A., Heuss T., Schmid C. Artikel 20 (2) // Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) // Bundesgesetzblatt / Hrsg.: Bundesministerium der JustizBo: Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  22. ^ Seeger L., Mittelstädt N., Manske D., Thrän D. Kritische Flächenfragen - Flächenveränderungenund Flächendruck in Deutschland im Untersuchungszeitraum 2016-2020 (ням.) / Hrsg.: Social Science Open Access Repository — 2023. — S. 7.
  23. ^ а б https://www.destatis.de/DE/Themen/Gesellschaft-Umwelt/Bevoelkerung/Bevoelkerungsstand/Tabellen/zensus-geschlecht-staatsangehoerigkeit-2022.html (ням.) / Hrsg.: Statistisches Bundesamt
  24. ^ а б https://web.archive.org/web/20110111043412/http://ec.europa.eu/economy_finance/euro/countries/germany_en.htm (анг.) / European Commission
  25. ^ а б http://www.bpb.de/nachschlagen/lexika/lexikon-der-wirtschaft/19280/europaeische-wirtschafts-und-waehrungsunion (ням.) / Hrsg.: Bundeszentrale für politische Bildung
  26. ^ а б https://web.archive.org/web/20120819190852/http://www.bundesfinanzministerium.de/Web/DE/Themen/Europa/Euro_auf_einen_Blick/Europaeische_Wirtschafts_und_Waehrungsunion/europaeische_wirtschafts_und_waehrungsunion.html (ням.) / Hrsg.: Bundesministerium der Finanzen
  27. ^ а б в г «World Economic Outlook Database, October 2024 Edition. (Germany)». International Monetary Fund.
  28. ^ Herndler D. https://www.finanz.de/gehalt/ (ням.)
  29. ^ а б 2020 Democracy Index
  30. ^ а б https://github.com/xmarquez/democracyData/blob/master/data-raw/EIU%20Democracy%20Index%202020.csv
  31. ^ а б https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI?locations=DE (анг.) / World Bank
  32. ^ а б Human Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  33. ^ а б https://www.ionos.de/digitalguide/domains/domainendungen/cctlds-laenderspezifische-top-level-domain-liste/ (ням.) / Hrsg.: Ionos
  34. ^ Wells, Peter (2004). «The Battle That Stopped Rome: Emperor Augustus, Arminius, and the Slaughter of the Legions in the Teutoburg Forest». W. W. Norton & Company. — С. 13. — ISBN 978-0-393-35203-0.
  35. ^ Murdoch, Adrian (2004). «Germania Romana». In Murdoch, Brian; Read, Malcolm (eds.). Early Germanic Literature and Culture. Boydell & Brewer. — С. 57. — ISBN 1-57113-199-X.
  36. ^ а б Fulbrook 1991. С. 9—13.
  37. ^ Modi, J. J. (1916). «The Ancient Germans: Their History, Constitution, Religion, Manners and Customs». The Journal of the Anthropological Society of Bombay. 10 (7): 647.
  38. ^ Rüger, C. (2004) [1996]. «Germany». In Bowman, Alan K.; Champlin, Edward; Lintott, Andrew (eds.). The Cambridge Ancient History: X, The Augustan Empire, 43 B.C. – A.D. 69. Vol. 10 (2nd ed.). Cambridge University Press. — С. 527—528. — ISBN 978-0-521-26430-3.
  39. ^ Bowman, Alan K.; Garnsey, Peter; Cameron, Averil (2005). «The crisis of empire, A.D. 193–337». The Cambridge Ancient History. Vol. 12. Cambridge University Press. — С. 442. — ISBN 978-0-521-30199-2.
  40. ^ а б Fulbrook 1991. С. 11.
  41. ^ McBrien, Richard (2000). «Lives of the Popes: The Pontiffs from St. Peter to Benedict XVI». HarperCollins. — С. 138.
  42. ^ Fulbrook 1991. С. 19—20.
  43. ^ Fulbrook 1991. С. 13—24.
  44. ^ Nelson, Lynn Harry. «The Great Famine (1315–1317) and the Black Death (1346–1351)». University of Kansas.
  45. ^ Fulbrook 1991. С. 27.
  46. ^ Eisenstein, Elizabeth (1980). «The printing press as an agent of change». Cambridge University Press. — С. 3—43. — ISBN 978-0-521-29955-8.
  47. ^ Cantoni, Davide (2011). «Adopting a New Religion: The Case of Protestantism in 16th Century Germany». Barcelona GSE Working Paper Series.
  48. ^ а б Philpott, Daniel (01.2000). «The Religious Roots of Modern International Relations». World Politics. 52 (2): 206—245. — doi:10.1017/S0043887100002604.
  49. ^ Macfarlane, Alan (1997). «The Savage Wars of Peace: England, Japan and the Malthusian Trap». Blackwell. — С. 51. — ISBN 978-0-631-18117-0.
  50. ^ Jeroen Duindam; Jill Diana Harries; Caroline Humfress; Hurvitz Nimrod, eds. (2013). «Law and Empire: Ideas, Practices, Actors». Brill. — С. 113. — ISBN 978-90-04-24951-6.
  51. ^ Hamish Scott; Brendan Simms, eds. (2007). «Cultures of Power in Europe during the Long Eighteenth Century». Cambridge University Press. — С. 45. — ISBN 978-1-139-46377-5.
  52. ^ «Maria Theresa, Holy Roman Empress and Queen of Hungary and Bohemia». British Museum.
  53. ^ Bideleux, Robert; Jeffries, Ian (1998). «A History of Eastern Europe: Crisis and Change». Routledge. — С. 156.
  54. ^ Batt, Judy; Wolczuk, Kataryna (2002). «Region, State and Identity in Central and Eastern Europe». Routledge. — С. 153.
  55. ^ Fulbrook 1991. С. 97.
  56. ^ «Issues Relevant to U.S. Foreign Diplomacy: Unification of German States». US Department of State Office of the Historian.
  57. ^ а б «Otto von Bismarck (1815—1898)». BBC.
  58. ^ Mommsen, Wolfgang J. (1990). «Kaiser Wilhelm II and German Politics». Journal of Contemporary History. 25 (2/3): 289—316. — doi:10.1177/002200949002500207.
  59. ^ Fulbrook 1991. С. 135.
  60. ^ Fulbrook 1991. С. 149.
  61. ^ Black, John, ed. (2005). «100 maps». Sterling Publishing. — С. 202. — ISBN 978-1-4027-2885-3.
  62. ^ Farley, Robert (17.10.2014). «How Imperial Germany Lost Asia». The Diplomat.
  63. ^ Olusoga, David; Erichsen, Casper (2010). «The Kaiser’s Holocaust: Germany’s Forgotten Genocide and the Colonial Roots of Nazism». Faber and Faber. ISBN 978-0-571-23141-6.
  64. ^ Michael Bazyler (2016). «Holocaust, Genocide, and the Law: A Quest for Justice in a Post-Holocaust World». Oxford University Press. — С. 169—170.
  65. ^ Crossland, David (22.01.2008). «Last German World War I veteran believed to have died». Spiegel Online.
  66. ^ Boemeke, Manfred F.; Feldman, Gerald D.; Glaser, Elisabeth (1998). «Versailles: A Reassessment after 75 Years». Publications of the German Historical Institute. Cambridge University Press. — С. 1—20, 203—220, 469—505. — ISBN 978-0-521-62132-8.
  67. ^ «German territorial losses, Treaty of Versailles, 1919». United States Holocaust Memorial Museum.
  68. ^ Fulbrook 1991. С. 156—160.
  69. ^ Nicholls, AJ (2016). «1919–1922: Years of Crisis and Uncertainty». Weimar and the Rise of Hitler. Macmillan. — С. 56—70. — ISBN 978-0-333-05806-0.
  70. ^ Costigliola, Frank (1976). «The United States and the Reconstruction of Germany in the 1920s». The Business History Review. 50 (4): 477—502. — doi:10.2307/3113137.
  71. ^ Kolb, Eberhard (2005). «The Weimar Republic». Translated by P. S. Falla; R. J. Park (2nd ed.). Psychology Press. — С. 86. — ISBN 978-0-415-34441-8.
  72. ^ Dimsdale, Nicholas H.; Horsewood, Nicholas; Van Riel, Arthur (2006). «Unemployment in Interwar Germany: An Analysis of the Labor Market, 1927—1936». Journal of Economic History. 66 (3): 778.
  73. ^ Fulbrook 1991. С. 155—158.
  74. ^ Fulbrook 1991. С. 172—177.
  75. ^ Evans, Richard (2003). «The Coming of the Third Reich». Penguin. — С. 344. — ISBN 978-0-14-303469-8.
  76. ^ «Ein Konzentrationslager für politische Gefangene in der Nähe von Dachau». Münchner Neueste Nachrichten.
  77. ^ von Lüpke-Schwarz, Marc (23.03.2013). «The law that 'enabled' Hitler’s dictatorship». Deutsche Welle.
  78. ^ «Industrie und Wirtschaft». Deutsches Historisches Museum.
  79. ^ Evans, Richard (2005). «The Third Reich in Power». Penguin. — С. 322—326, 329. — ISBN 978-0-14-303790-3.
  80. ^ Bradsher, Greg (2010). «The Nuremberg Laws». Prologue.
  81. ^ Fulbrook 1991. С. 188—189.
  82. ^ «Descent into War». National Archives.
  83. ^ «The „Night of Broken Glass“». United States Holocaust Memorial Museum.
  84. ^ «German-Soviet Pact». United States Holocaust Memorial Museum.
  85. ^ а б Fulbrook 1991. С. 190—195.
  86. ^ Hiden, John; Lane, Thomas (200). «The Baltic and the Outbreak of the Second World War». Cambridge University Press. — С. 143—144. — ISBN 978-0-521-53120-7.
  87. ^ «World War II: Key Dates». United States Holocaust Memorial Museum.
  88. ^ Kershaw, Ian (1997). «Stalinism and Nazism: dictatorships in comparison». Cambridge University Press. — С. 150. — ISBN 978-0-521-56521-9.
  89. ^ Overy, Richard (17.02.2011). «Nuremberg: Nazis on Trial». BBC.
  90. ^ «Trabant and Beetle: the Two Germanies, 1949–89». History Workshop Journal. 68: 1—2. — 2009. — doi:10.1093/hwj/dbp009.
  91. ^ Wise, Michael Z. (1998). «Capital dilemma: Germany’s search for a new architecture of democracy». Princeton Architectural Press. — С. 23. — ISBN 978-1-56898-134-5.
  92. ^ Carlin, Wendy (1996). «West German growth and institutions (1945–90)». In Crafts, Nicholas; Toniolo, Gianni (eds.). Economic Growth in Europe Since 1945. Cambridge University Press. — С. 464. — ISBN 978-0-521-49964-4.
  93. ^ Bührer, Werner (24.12.2002). «Deutschland in den 50er Jahren: Wirtschaft in beiden deutschen Staaten». Bundeszentrale für politische Bildung.
  94. ^ Fulbrook, Mary (2014). «A History of Germany 1918–2014: The Divided Nation». Wiley. — С. 149. — ISBN 978-1-118-77613-1.
  95. ^ «Rearmament and the European Defense Community». Library of Congress Country Studies.
  96. ^ Major, Patrick; Osmond, Jonathan (2002). «The Workers’ and Peasants’ State: Communism and Society in East Germany Under Ulbricht 1945–71». Manchester University Press. — С. 22, 41. — ISBN 978-0-7190-6289-6.
  97. ^ «The Berlin Wall». BBC.
  98. ^ а б География и природа Германии (рас.). evropa.org.ua. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2008 г.
  99. ^ Dinerstein, Eric; Olson, David; Joshi, Anup; Vynne, Carly; Burgess, Neil D.; Wikramanayake, Eric; Hahn, Nathan; Palminteri, Suzanne; Hedao, Prashant; Noss, Reed; Hansen, Matt; Locke, Harvey; Ellis, Erle C; Jones, Benjamin; Barber, Charles Victor; Hayes, Randy; Kormos, Cyril; Martin, Vance; Crist, Eileen; Sechrest, Wes; Price, Lori; Baillie, Jonathan E. M.; Weeden, Don; Suckling, Kierán; Davis, Crystal; Sizer, Nigel; Moore, Rebecca; Thau, David; Birch, Tanya; Potapov, Peter; Turubanova, Svetlana; Tyukavina, Alexandra; de Souza, Nadia; Pintea, Lilian; Brito, José C.; Llewellyn, Othman A.; Miller, Anthony G.; Patzelt, Annette; Ghazanfar, Shahina A.; Timberlake, Jonathan; Klöser, Heinz; Shennan-Farpón, Yara; Kindt, Roeland; Lillesø, Jens-Peter Barnekow; van Breugel, Paulo; Graudal, Lars; Voge, Maianna; Al-Shammari, Khalaf F.; Saleem, Muhammad (2017). «An Ecoregion-Based Approach to Protecting Half the Terrestrial Realm». BioScience. 67 (6): 534—545. doi:10.1093/biosci/bix014. PMID 28608869.
  100. ^ Appunn, Kerstine (30.10.2018). «Climate impact of farming, land use (change) and forestry in Germany». Clean Energy Wire.
  101. ^ Флора и фауна Германии (рас.). evropa.org.ua. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2008 г.
  102. ^ «Nationalparke». Bundesamt für Naturschutz.
  103. ^ «Zoo Facts». Zoos and Aquariums of America.
  104. ^ «Der Zoologische Garten Berlin». Zoo Berlin.
  105. ^ а б «Germany». World Factbook.
  106. ^ Seiffert, Jeanette (19.09.2013). «Election 2013: The German parliament». DW.
  107. ^ «Basic Law for the Federal Republic of Germany». Deutscher Bundestag.
  108. ^ а б «Germany». Encyclopedia Britannica.
  109. ^ «Verwaltungsgliederung in Deutschland am 30 Juni 2017 — Gebietsstand: 30 Juni 2017 (2. Quartal)». Statistisches Bundesamt Deutschland.
  110. ^ «Deutsche Auslandsvertretungen». Auswärtiges Amt.
  111. ^ «Declaration by the Franco-German Defence and Security Council». French Embassy UK.
  112. ^ Freed, John (4.04.2008). «The leader of Europe? Answers an ocean apart». The New York Times.
  113. ^ «Sharing Responsibility: A strategy paper by the German Government». Die Bundesregierung.
  114. ^ «U.S. Relations With Germany». US Department of State.
  115. ^ «Ready for a Bush hug?» The Economist.
  116. ^ «Volume 10. One Germany in Europe, 1989—2009 Germany and Russia». German Institute for International and Security Affairs.
  117. ^ Noël, Pierre (2009). «A Market Between Us: Reducing the Political Cost of Europe’s Dependence on Russian Gas». EPRG Working Paper.
  118. ^ «Aims of German development policy». Federal Ministry for Economic Cooperation and Development.
  119. ^ Green, Andrew (8.08.2019). «Germany, foreign aid, and the elusive 0.7%». Devex.
  120. ^ «EU spending and revenue 2014—2020». European Commission.
  121. ^ «Assessment of Member States’ contributions to the United Nations regular budget for the year 2011». United Nations.
  122. ^ а б в Аляксандар Ціхаміраў Беларусь можа ўвайсці ў Еўропу праз нямецкія вароты // Пагоня. — 2009.
  123. ^ «Bundeswehr der Zeitenwende: Kriegstüchtig sein, um abschrecken zu können». BMVG.
  124. ^ Tian, Nan; da Silva, Diego Lopes; Liang, Xiao; Scarazzato, Lorenzo (2024). «Trends in Military Expenditure 2023». SIPRI.org. — С. 2.
  125. ^ «Germany commits €100 billion to defense spending». Deutsche Welle.
  126. ^ Schuetze, Christopher F. (27.02.2022). «Russia’s invasion prompts Germany to beef up military funding». The New York Times.
  127. ^ «Defence Expenditure of NATO Countries (2014—2024)». NATO.
  128. ^ «Personalzahlen». Bundeswehr.
  129. ^ «Ausblick: Die Bundeswehr der Zukunft». Bundeswehr.
  130. ^ Connolly, Kate (22.11.2010). «Germany to abolish compulsory military service». The Guardian.
  131. ^ Pidd, Helen (16.03.2011). «Marching orders for conscription in Germany, but what will take its place?». The Guardian.
  132. ^ «Frauen in der Bundeswehr». Bundeswehr.
  133. ^ Wezeman, Pieter D.; Djokic, Katarina; George, Mathew; Hussain, Zain; Wezeman, Siemon T. (2024). «Trends in international Arms Transfer 2023». SIPRI.org. — С. 2.
  134. ^ «Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland, Artikel 65a,87,115b». Bundesministerium der Justiz.
  135. ^ Population on 1 January (анг.). Eurostat.
  136. ^ Bevölkerung (ням.). Statistisches Bundesamt (Destatis). Архіўная копія ад 21 сьнежня 2016 г.
  137. ^ Städte (Alle Gemeinden mit Stadtrecht) nach Fläche, Bevölkerung und Bevölkerungsdichte am 31.12.2018.
  138. ^ «Augsburger Reichsabschied». Westfälische Geschichte.
  139. ^ «Wojna trzydziestoletnia». Historia PGI.
  140. ^ «Religionszugehörigkeiten 2018». Forschungsgruppe Weltanschauungen.
  141. ^ «In Nazi cradle, Germany marks Jewish renaissance». The Christian Science Monitor.
  142. ^ «Leksykon Świata». Publicat. — ISBN 978-83-245-1719-0.
  143. ^ а б «At a glance: Germany’s CAP Strategic Plan». European Commission.
  144. ^ а б «Ten facts about agriculture». Deutschland.
  145. ^ Overview. The International Trade Administration.
  146. ^ а б в г «42 million tonnes of cereals harvested in 2021». Statistisches Bundesamt.
  147. ^ Passenger cars in the EU (анг.) Statistics Explained. Eurostat (красавік 2020).
  148. ^ Statistical Review of World Energy 2020 (анг.). British Petroleum (17 чэрвеня 2020).
  149. ^ «International Tourism — 2023 starts on a strong note with the Middle East recovering 2019 levels in the first quarter». World Tourism Barometer. 21 (2).
  150. ^ «Tourism as a driver of economic growth in Germany». Federal Ministry for Economic Affairs and Energy.
  151. ^ а б в «Zahlen Daten Fakten. Das Tourismusjahr 2023 im Rückblick». Deutscher Tourismusverband.
  152. ^ «Brandenburg Gate». Visit Berlin.
  153. ^ Siegessäule. Visit Berlin.
  154. ^ «Potsdam: a land of gardens, palaces and lakes». German National Tourist Board.
  155. ^ «Museums — marvel and experiment». German National Tourist Board.
  156. ^ «Tier- und Wildparks — Natur und viel zu sehen». Deutschland-im-web.
  157. ^ «Germany country profile». BBC News.
  158. ^ а б в Gwizdalanka, D. (2005). «Historia Muzyki 1». Kraków.
  159. ^ Kmetz, John; Finscher, Ludwig; Schubert, Giselher; Schepping, Wilhelm; Bohlman, Philip V. (20.01.2001). «Germany, Federal Republic of». Grove Music Online. — doi:10.1093/gmo/9781561592630.article.40055.
  160. ^ «The Recorded Music Industry in Japan». Recording Industry Association of Japan. 2013. — С. 24.
  161. ^ «Kraftwerk maintain their legacy as electro-pioneers». Deutsche Welle.
  162. ^ а б в David Jenkinson; Günther Binding; Doris Kutschbach; Ulrich Knapp; Howard Caygill; Achim Preiss; Helmut Börsch-Supan; Thomas Kliemann; April Eisman; Klaus Niehr; Jeffrey Chipps Smith; Ulrich Leben; Heidrun Zinnkann; Angelika Steinmetz; Walter Spiegl; G. Reinheckel; Hannelore Müller; Gerhard Bott; Peter Hornsby; Anna Beatriz Chadour; Erika Speel; A. Kenneth Snowman; Brigitte Dinger; Annamaria Giusti; Harald Olbrich; Christian Herchenröder; David Alan Robertson; Dominic R. Stone; Eduard Isphording; Heinrich Dilly (10.12.2018). «Germany, Federal Republic of». Grove Art Online. — doi:10.1093/gao/9781884446054.article.T031531. ISBN 978-1-884446-05-4.
  163. ^ Stiewe, Heinrich (2007). «Fachwerkhäuser in Deutschland: Konstruktion, Gestalt und Nutzung vom Mittelalter bis heute». Primus Verlag. — ISBN 978-3-89678-589-3.
  164. ^ «A Dictionary of Architecture and Landscape Architecture». Oxford University Press. 2006. — С. 880. — ISBN 978-0-19-860678-9.
  165. ^ Jodidio, Philip (2008). «100 Contemporary Architects» (1 ed.). Taschen. — ISBN 978-3-8365-0091-3.
  166. ^ Dégh, Linda (1979). «Grimm’s Household Tales and its Place in the Household»]. Western Folklore. 38 (2): 99—101. — doi:10.2307/1498562.
  167. ^ «History of the Deutsches Wörterbuch». Humboldt-Universität.
  168. ^ Espmark, Kjell (2001). «The Nobel Prize in Literature». Nobelprize.org.
  169. ^ «Annual Report». International Publishers Association. — С. 13.
  170. ^ Weidhaas, Peter; Gossage, Carolyn; Wright, Wendy A. (2007). «A History of the Frankfurt Book Fair». Dundurn Press. — С. 11. — ISBN 978-1-55002-744-0.
  171. ^ Chase, Jefferson (13.03.2015). «Leipzig Book Fair: Cultural sideshow with a serious side». Deutsche Welle.
  172. ^ Searle, John (1987). «Introduction». The Blackwell Companion to Philosophy. Wiley-Blackwell.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць