Новы год

сьвята пачатку новага року

Новы год — сьвяткуецца амаль усімі народамі сьвету згодна з прынятымі гадавым каляндаром і сыстэмай зьлічэньня часу, азначаючы сканчэньне аднаго году і пачатак наступнага. Надыход Новага году адзначаюць зь незапамятных часоў, аднак у розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэньня прыроды. У кожнага народу існуюць свае навагоднія традыцыі і абрады. У Беларусі сустракаюць Новы год у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня.

Новы год
Дата з 31 сьнежня на 1 студзеня

На тэрыторыі Беларусі адлічваць новы каляндарны год з 1 студзеня пачалі ў 1583 годзе, калі паводле ўказа караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя ўсе жыхары краіны перайшлі на грыгарыянскі каляндар. Да гэтых зьменаў надыход Новага году адзначалі 1 верасьня паводле праваслаўнай традыцыі пачатку заснаваньня сусьвету, або 1 сакавіка, як было прынята на абшарах сучаснай Беларусі яшчэ зь язычніцкіх часоў – так сустракалі пачатак земляробчага году.

Пасьля ўказу Стэфана Баторыя аб пераходзе на грыгарыянскі каляндар выбухнулі так званыя «каляндарныя» бунты. У Полацку, Вільні ды Львове адбыліся пратэсты мясцовага насельніцтва, у выніку якіх кароль быў вымушаны дазволіць праваслаўным прытрымлівацца пры сьвяткаваньні сваіх сьвятаў юліянскага каляндара (які на той момант адставаў ад грыгарыянскага на 10 дзён).

Глядзіце таксама

рэдагаваць