Альфрэд Ізідар Ромэр
Альфрэд Ізідар Ромэр (Roemer, Römer; 16 красавіка 1832, Вільня — 24 студзеня 1897) — жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф.
Альфрэд Ізідар Ромэр | |
Alfred Izydor Römer | |
Партрэт пэндзля Станіслава Раствароўскага | |
Род дзейнасьці | жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 красавіка 1832 |
Месца нараджэньня | Вільня, Літоўска-Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 24 студзеня 1897 |
Месца сьмерці | Каралінаў, Пастаўскі раён |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, скульптар, мастацтвазнавец, гравэр, мадэльер, этнограф |
Жанры | пэйзаж |
Бацька | Эдвард Ян Ромэр |
Маці | Ганна з Белазораў[d] |
Дзеці | Гелена Ромэр-Ахенкоўская |
Біяграфія
рэдагавацьЗ шляхецкага роду Ромэраў, сын Эдварда Яна Ромэра. Скончыў Дваранскі інстытут у Вільні (1850), адначасова вучыўся малюнку ў К. Ш. Русецкага. У 1857 зрабіў падарожжа па Нямеччыне (Дрэздэн), Францыі (Парыж), Бэльгіі й Італіі. За ўдзел у паўстаньні 1863—1864 зьняволены й сасланы ў Кастрамскую губэрню. У 1867 падарожнічаў па Чэхіі, Нямеччыне, Швайцарыі, Францыі, дзе вучыўся жывапісу, гравэрскаму майстэрству. У 1874 вярнуўся на радзіму, жыў у маёнтку жонкі Каралінаве (Пастаўскі раён). Ад 1884 у Кракаве, ад 1888 сябар Камісіі гісторыі мастацтва Акадэміі навук у Кракаве. У справаздачах Камісіі апублікаваў працу «Польскія паясы, іх фабрыкі й знакі» (1893), адзін з разьдзелаў якой прысьвечаны слуцкім паясам, даклад «Да гісторыі віленскай школы прыгожых мастацтваў» (1896).
Творчасьць
рэдагавацьМаляваў партрэты, пэйзажы, тэматычныя кампазыцыі, рабіў замалёўкі з жыцьця народу («Сялянская хата», «Сялянская дзяўчынка», «Сялянскі двор», «Каля карчмы», інш.), маляваў архітэктурныя помнікі («Вішнева. Двор. Выгляд з фасаду»). Аўтар твораў на рэлігійныя сюжэты («Найсьвяцейшая Дзева» й «Усьпеньне» у касьцёле ў Пінску, «Хрыстос зь дзіцём» у касьцёле Яна Хрысьціцеля ў в. Камаі Пастаўскага раёну). Стваральнік бронзавых мэдалёў з партрэтнымі выявамі, гравюраў з выявамі сялянаў, карыкатураў. Рэпрадукцыі гравюраў і этнаграфічныя працы Ромэра зьмяшчалі часопісы «Tygodnik ilustrowany», «Litwa i Ruś», «Wisła» і інш. На іх старонках былі зьмешчаныя рэпрадукыі гравюраў «Касьцёл у Камаях. Віленская губэрня» (1878), «Мешчанін зь Віленскай парафіі» (1881), «Селянін з Магілёўскай губэрні Рагачоўскага павета» (1881), «Стары касьцёл у Кабыльніку Сьвянцянскага павету 1880», фальклёрная публікацыя «Усяночная арацыя» (1897).
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьІмя Альфрэда Ромэра носяць вуліцы ў вёсках Камаі і Каралінава, а таксама Пастаўская дзіцячая мастацкая школа. Плянавалася ў 2009 годзе, да 600-годзьдзя раённага цэнтра, недалёка ад школы ўсталяваць помнік мастаку.[1]
15 жніўня 2001 годзе ў Каралінаве быў усталяваны помнік жонцы Альфрэда Ромэра, мясцовай асьветніцы Вандзе Ромэр (1850—1944; скульптар А. І. Цыркуноў[2])[3].
Галерэя
рэдагаваць-
Гелена
Ромэр-Ачанкоўская -
Хрыстос і сірата
-
Жаночыя рукі
-
Ляндварова, 1869
-
Трокі
-
Трокі
-
Аўтапартрэт
-
Партрэт ссыльнага паўстанца Флярыяна Даноўскага, 1860, Нацыянальны музэй Летувы
-
Партрэт сьвятара Баляслава Александровіча, 1864, Нацыянальны музэй Летувы