Збор

(Перанакіравана з «Кірха»)

Збор — назва пратэстанцкае супольнасьці й пратэстанцкага храма-будынка. Як сынонім збора ў беларускай і некаторых іншых мовах таксама ўжываецца германізм кірха (па-нямецку: Kirche).

Заслаўе, пратэстанцкі збор (цяпер царква)

Зборы-храмы будаваліся на Беларусі ў асноўным ў стылі готыкі й рэнэсансу ў XVI—XVII стагодзьдзях. Часта ў архітэктуру збораў прыўносіліся фартыфікацыйныя элемэнты (прыкладам збор ў Заслаўі ці Койданаве, які не захаваўся).

Таксама сустракаюцца ў Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне й іншых эўрапейскіх краінах.

Літаратура

рэдагаваць
  • Габрусь, Т. В. Мураваныя харалы: Мураваныя харалы : Сакрал. архітэктура бел. барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — 286 с. — 2000 ас. — ISBN 985-04-0499-X
  • Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. — 158 с. — ISBN 985-01-0124-5