Страшынскія гербу Вольф
Страшы́нскія гербу Вольф (па-польску: Straszyńscy herbu Wolf) — шляхецкі род нямецкага паходжаньня, прадстаўнікі якога жылі ў Літве й Памор’і (Страшын у Гданскім павеце). Ужывалі герб «Вольф» зьменены (паводле Каспара Нясецкага — Леў): «рук няма й на шаломе адно леў, лапа адна ўзьнятая дагары, другая пярэдняя спушчаная долу, задніх ног з-за кароны нябачна». Найбольш вядомы з роду — Павал Страшынскі (1784—1847), вікарыюш капітульны Варшаўскае дыяцэзіі й біскуп сейненскі ў 1836—1847.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |