Культура (газэта)
беларуская газэта
«Культу́ра» — беларускамоўная дзяржаўная поўнакаляровая газэта, заснаваная ў кастрычніку 1991 году. Выходзіць на 16 і 24 палосах. Зьмяшчае артыкулы аб выяўленчым мастацтве, кіно, літаратуры, музыцы, тэатры і тэлебачаньні, па дойлідзтве, гісторыі, фальклёры і этнаграфіі. У траўні 1993 — лютым 1997 выдавала штомесячны літаратурна-філязофскі сшытак, у тым ліку з творамі па культуралёгіі[1]. Зь 2002 г. разам зь беларускамоўным часопісам «Мастацтва» ўваходзіць у рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Культура і мастацтва». На сваю 20-ю гадавіну існаваньня, 14 кастрычніка 2011 г., выданьне мела 18 супрацоўнікаў[2].
«Культура» | |
Тып | Штотыднёвік |
---|---|
Фармат | А3, 16 палосаў |
Заснавальнік | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» |
Галоўны рэдактар | Ільля Сьвірын |
Заснаваная | 14 кастрычніка 1991 (32 гады таму) |
Палітыка | Урадавая |
Мова | Беларуская мова |
Штаб-кватэра | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 77 |
Наклад | 8000 (2014) |
Афіцыйны сайт | www.kimpress.by |
Галоўныя рэдактары
рэдагаваць- Вольга Іпатава (1991—1995)
- Людміла Крушынская (1995—2012)
- Сяргей Трафілаў (2012—2017)
- Ільля Свірын (з 2017-га)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Людміла Крушынская. «Культура» // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — Т. 9. — С. 12. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
- ^ Вольга Чайкоўская. «Культура» ў росквіце гадоў // Зьвязда : газэта. — 15 кастрычніка 2011. — № 197 (27060). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |