Дуброва (Лельчыцкі раён)

Дубро́ва[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 14 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Дуброва ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Дуброўскага сельсавету.

Дуброва
трансьліт. Dubrova
Першыя згадкі: 1551
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Дуброўскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 720 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247850
СААТА: 3228824036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°47′4″ пн. ш. 28°12′48″ у. д. / 51.78444° пн. ш. 28.21333° у. д. / 51.78444; 28.21333Каардынаты: 51°47′4″ пн. ш. 28°12′48″ у. д. / 51.78444° пн. ш. 28.21333° у. д. / 51.78444; 28.21333
Дуброва на мапе Беларусі ±
Дуброва
Дуброва
Дуброва
Дуброва
Дуброва
Дуброва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з 1551 году як дзяржаўнае сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі, сяло знаходзілася ў Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 23 жыхары.

З 23 сьнежня 1959 году цэнтар сельсавету.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 40 двароў, 243 жыхары
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 105 двароў, 670 жыхароў; маёнтак, двор — 12 жыхароў; 1917 год — 141 двор, 895 жыхароў; маёнтак — 76 жыхароў; 1940 год — 210 двароў, 1056 жыхароў; 1971 год — 410 двароў, 1556 жыхароў; 1998 год — 316 двароў, 942 жыхары; 1999 год — 898 жыхароў; 2000 год — 347 двароў, 915 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 720 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», 3 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новая ніва».

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Міхайлаўская царква
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць