Швабія (па-нямецку: Schwaben) — мясцовасьць на паўднёвым захадзе Нямеччыны, дзе жывуць швабы — немцы, якія гавораць на асаблівым швабскім (шваба-аляманскім) дыялекце. Існуюць два паняцьці, якія вызначаюць межы Швабіі.

Швабія як этнакультурны рэгіён у цэнтры Эўропы і разьмеркаваньне дыялектаў (жоўта-аранжавыя колеры)

Палітычны рэгіён — ахоплівае сучасную заходнюю Баварыю і большую частку Бадэн-Вюртэмбэргу, уяўляе сабой ядро расьсяленьня аляманаў, продкаў сучасных швабаў. Аднак арэал расьсяленьня аляманаў быў значна шырэйшы, і зь цягам часу швабскія тэрыторыі апынуліся ў структуры розных палітычных утварэньняў. Такім чынам, этна-культурны рэгіён «Швабія» значна шырэйшы, уключае ў сябе нямецкамоўныя кантоны Швайцарыі і тэрыторыю ў Францыі — Эльзас (акрамя ягонай найпаўночнай часткі). Акрамя Швабіі, швабы сустракаюцца ў паўночнай Швайцарыі і паўночна-ўсходняй Францыі (вобласьць Эльзас), і невялікімі групамі ўздоўж Дунаю — у Сэрбіі, Славеніі, паўднёвай Вугоршчыны, Румыніі. Нягледзячы на значнае гістарычнае значэньне, значны арэал расьсяленьня, назва «Швабія» не сустракаецца ў назьве сучасных рэгіёнаў і мясцовасьцяў, за выключэньнем Баварыі, дзе пасьля рэформы 1972 г. зьявілася адміністрацыйная акруга Швабія з цэнтрам у Аўгсбургу, які ўяўляе сабой самы ўсходні ўскраек арэалу пражываньня швабаў. Акрамя таго, назва «Швабскі» прысутнічае ў назвах некаторых гарадоў Бадэн-Вюртэмбэргу, як напрыклад Швэбіш-Гмюнд ды Швэбіш-Галь.

ЧасопісРэдагаваць

  • Suevica. Beiträge zur schwäbischen Literatur- und Geistesgeschichte. Herausgegeben von Reinhard Breymayer. Stuttgart: Verlag Hans-Dieter Heinz, Akademischer Verlag Stuttgart

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Швабіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў