Ян Матэйка
Ян Алёйзы Матэ́йка (па-польску: Jan Alojzy Matejko; 24 чэрвеня 1838 — 1 лістапада 1893) — польскі мастак.
Ян Матэйка | |
![]() Ян Матэйка, аўтапартрэт | |
Дата нараджэньня | 24 чэрвеня 1838[1][2][3] або 30 ліпеня 1838[4] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 лістапада 1893[6][7][1][…] (55 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | жывапіс і art of drawing[d] |
Месца працы | |
Жанры | гістарычны жывапіс, партрэтнае маляваньне[d], анімалістычнае малярства[d] і рэлігійны жывапіс[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся дзявятым з адзінаццаці дзяцей у сям’і Матэйкаў у Кракаве. Маці памерла рана, і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйкі. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцэх Карнэлі Сатлер (па-польску: Wojciech Korneli Sattler) і Ўладыслаў Лушкевіч (па-польску: Władysław Łuszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур’ёзныя праблемы з вачамі, але, нягледзячы на гэта, лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасьля заканчэньня акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучнем Германа Абшутца (Hermann Anschütz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысьціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў. Яго творы купляў Зыгмунд Пуслоўскі.
У Матэйкі і яго жонкі Тэадоры было пяцёра дзяцей, самая малодшая дачка памерла неўзабаве пасьля нараджэньня.
Памёр у Кракаве.
ТворыРэдагаваць
нумар | назва | дата напісаньня | памеры | знаходзіцца | ілюстрацыя |
1. | Станьчык | 1862 | 120 × 88 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
2. | Выступ Скаргі | 1864 | 224 × 397 см | Каралеўскі замак у Варшаве | |
3. | Польшча — год 1863 | 1864? 1879 |
232 см | Музэй Чартарыйскіх у Кракаве | |
4. | Рэйтан | 1866 | 282 × 487 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
5. | Люблінская унія | 1869 | 298 × 512 см | Любельскі музэй у Любліне | |
6. | Стэфан Баторы пад Псковам | 1872 | 322 × 545 см | Каралеўскі замак у Варшаве | |
7. | Астраном Капернік, размаўляе з Богам | 1873 | 225 × 315 см | Калегіюм новага Ягелонскага ўнівэрсытэту | |
8. | Усталяваньне звона Жыгімонта | 1874 | 94 × 189 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
9. | Сьмерць караля Пшэмысла II | 1875 | Galeria Nowoczesna w Zagrzebiu | ||
10. | Бітва пад Грунвальдам | 1878 | 426 × 987 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
11. | Пруская дань | 1880-82 | 388 × 875 см | Нацыянальны музэй у Кракаве | |
12. | Ян III Сабескі пад Wiedniem | 1883 | Ватыканскі музэй | ||
13. | Wernyhora | 1883-84 | 290 × 204 cm | Нацыянальны музэй у Кракаве | |
14. | Залажэньне акадэміі Любраньскага ў Познані | 1886 | Нацыянальны музэй у Познані | ||
15. | Касьцюшка пад Рацлавіцамі | 1888 | 450 × 890 см | Нацыянальны музэй у Кракаве | |
16. | цыкл Dzieje cywilizacji w Polsce | 1888 | |||
17. | Прыход хрысьціянства | 1889 | 79 × 120 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
18. | Канстытуцыя 3 траўня | 1891 | 247 × 446 см | Каралеўскі замак у Варшаве |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Jan Matejko // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/matejko-jan/
- ^ Wurzbach D. C. v. Matejko, Johann B. Alois (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 17. — S. 99.
- ^ а б Матейко Ян // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Jan Matejko (нід.)
- ^ Jan Matejko // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7