Гарох
род травяністых расьлінаў сямейства бабовых
Гарох — род травяністых расьлінаў сямейства бабовых.
Гарох | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Сямейства | Бабовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pisum | |
Вядома 6 відаў, пашыраных у Афрыцы і Эўразіі. Паходзіць зь Міжземнамор'я. Вырошчваюць пераважна пасяўны гарох на корм жывёле, у якасці зялёнага ўгнаеньня, а таксама для харчаваньня людзей. У якасьці кармавой расьліны таксама выкарыстоўваюць пялюшку (палявы гарох). Пашыраны ў Расеі, Ўкраіне, Беларусі, Кітаі, Індыі і ЗША[1].
Клубеньчыкавыя бактэрыі на каранях гароху ўзбагачаюць глебу азотам. Насеньне гароху прарастае пры тэмпэратуры 1—4 °C. Усходы ўстойлівыя да замаразкоў да -6 °C. Імклівы рост назіраецца пры 15—20 °C. Гарох высейваюць у красавіку—траўні. Адлегласьць пры двухрадковым пасеве — 7—10 см, а пры аднарадковым — да 2 см[2].
Віды
рэдагаваць- Пасяўны гарох. Аднагадовая расьліна з лазячым сьцяблом вышынёй ад 20 см да 2 мэтраў. Мае парнаперыстае лісьце і кветкі ў гронках ад белага да пурпурова-фіялетавага адценьня. Плод — струк. Круглае зерне мае белае, жоўтае або зялёнае адценьне. Зьмяшчае каля 50 % крухмалу, 22—27 % бялку, тлушч, каратын і вітаміны Б1, Б2 і Ц. Ёсьць холадаўстойлівай, вільгацялюбнай і азотфіксавальнай расьлінай. Вырошчваецца на дзярнова-падзолістых суглініках або супяшчаніках з амаль нэўтральнай рэакцыяй. У 1990-я гады раянаванымі ў Беларусі гатункамі на зерне былі: Уладаўскі, Працаўнік, Чэскі асілак, Белус і Агат; агародніннымі гатункамі — Зялёны варонескі, Выдатны, Арагумскі, Савінтэр, Паўднёвы, Альфа, Віёла і Агароднінны[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Мікалай Купцоў. Гарох // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5: Канто — Кулі. — С. 68, 69. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Ірына Тамковіч. Гарох у півоні // Зьвязда : газэта. — 3 красавіка 2014. — № 61 (27671). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |