Сярэднія Печы
Сярэ́днія Пе́чы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Тураў (Р128), за 8 км на паўднёвы ўсход ад Сіманічаў, за 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 42 км ад прыстані Турава на рацэ Прыпяці, за 85 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Сярэднія Печы ўваходзяць у склад Сіманіцкага сельсавету.
Сярэднія Печы | |
трансьліт. Siarednija Piečy | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Сіманіцкі |
Вышыня: | 154 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 277 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247859 |
СААТА: | 3228848041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′32″ пн. ш. 28°11′28″ у. д. / 51.85889° пн. ш. 28.19111° у. д.Каардынаты: 51°51′32″ пн. ш. 28°11′28″ у. д. / 51.85889° пн. ш. 28.19111° у. д. |
± Сярэднія Печы |
Гісторыя
рэдагавацьВядомы з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.
У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 9 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 14 двароў, 75 жыхароў; 1917 год — 68 двароў, 366 жыхароў; 1940 год — 87 двароў, 468 жыхароў; 1998 год — 126 двароў, 363 жыхары; 1999 год — 372 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 277 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьМэханічныя майстэрні. Базавая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы. Цэнтар падсобнай гаспадаркі райсельгасхіміі «Чырвоная дуброва».
Выхадцы
рэдагавацьРадзіма беларускага мастака М. Т. Бандарчука.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 218
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.