Плятэры
Плятэры (Platery), Броэль-Плятэры — шляхецкі род гербу ўласнага.
![]() Герб «Плятэр» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | графы |
Прызнаныя ў | Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Паходзяць з Вэстфаліі, адкуль у XV ст. перасяліліся ў Інфлянты, дзе валодалі замкам Броэль[1]. 17 кастрычніка 1620 унесены ў 1-ю клясу рыцарскага матрыкула Герцагства Курляндыі і Сэмігаліі. 8 лютага 1829 улады Расейскай імпэрыі вызналі род у графскай годнасьці.
Найбольш вядомыя прадстаўнікіРэдагаваць
- Канстантын Людвік Плятэр (1722—1778) — кашталян троцкі
- Юзэф Вінцэнт Плятэр (1745—1806) — кашталян троцкі
- Казімер Канстантын Плятэр (1749—1807) — кашталян троцкі, апошні падканцлер вялікі літоўскі
- Эмілія Плятэр (1806—1831) — удзельніца вызвольнага паўстаньня, зьбіральніца беларускага фальклёру
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія роду Плятэраў
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Плятэры // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 442.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Плятэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў