Рыбалоўства

прадпрыемства па ўлове рыбы ці марскіх арганізмаў

Рыбалоўства — прыватная або прамысловая лоўля рыбы і іншых водных жывёлаў. Пад рыбалоўствам таксама разумеюць паляваньне на іншых водных жывёлаў — малюскаў, кальмараў, васьміногаў, марскіх чарапах, жабаў, ракападобных.

Рыбакі ў Качы (штат Керала, Індыя)

Цягам стагодзьдзяў рыбалоўства было ў чалавека адным з галоўных спосабаў здабыцьця ежы. Цяпер прамысловае рыбалоўства выкарыстоўвае сучасныя тэхналёгіі, а некаторыя віды рыбаў, малюскаў і ракападобных вырошчваюцца на спэцыяльных фэрмах. Асабістае рыбалоўства застаецца адной з самых улюбёных спосабаў бавіць час і папулярным відам спорту (гл. спартовае рыбалоўства).