Сасіска

каўбасны выраб
(Перанакіравана з «Сасіскі»)

Сасі́ска (ад франц. saucisse) — каўбасны выраб, вырабляецца са здробненага (пракручанага) варанага мяса жывёлаў або птушкі (або яго замяняльнікаў). У існасьці, уяўляе сабой маленькую каўбасу, аднак у адрозьненьне ад звычайнай каўбасы звычайна ўжываецца ў ежу пасьля тэрмічнага апрацаваньня (варэньня, смажаньня). Блізкімі да такіх разнастайнасьцяў каўбасных вырабаў ёсьць шпікачкамі. Тоўстая кароткая каўбаса вядомая як сардэлька.

Венскія каўбасы

Сучасныя венскія каўбасы вынайшаў мясьнік Ёган Лянэр (1772—1845), які пераехаў з Франкфурту ў Вену, 13 лістапада 1805 году. Пытаньне аб тым, хто ўласна вынайшаў венскай каўбасы, ёсьць старой спрэчкай паміж гарадамі Франкфурт і Вена. У Франкфурце такія каўбасы пачалі вырабляцца ў часы сярэднявечча, але ў венскіх каўбасах ўпершыню выкарысталі сумесь ялавічыны і сьвініны — рэцэптура, паводле якой вырабляюцца сучасныя венскія каўбасы. Венскія каўбасы сталі асноўным інгрэдыентам венскай і нямецкай кухні.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Heinz Dieter Pohl: Die österreichische Küchensprache. Ein Lexikon der typisch österreichischen kulinarischen Besonderheiten (mit sprachwissenschaftlichen Erläuterungen). Praesens-Verlag, Wien 2007, ISBN 3-7069-0452-7, (Studia interdisciplinaria Ænipontana 11), Artikel Frankfurter Würstel, S. 64