Капіталізм
Капіталізм — эканамічная сыстэма, якая функцыянуе на аснове прыватнай уласнасьці, а так сама ўсеагульнай роўнасьці і свабодзе прадпрымальніцтва. Галоўнай мэтай пры прыняцьці эканамічных рашэньняў зьяўляецца павялічэньне капіталу і атрыманьне прыбытку. Капіталістычная сыстэма абапіраецца на свабодны абарот тавараў і паслугаў, свабодную канкурэнцыю, свабодны абарот капіталу і сродкаў вытворчасьці. У капіталістычных рынкавых эканоміках, прыняцьцё эканамічных рашэньняў і інвэстыцыяў вызначаюцца кожным уладальнікам багацьця, маёмасьці або вытворчых магчымасьцяў у сфэры фінансавых рынкаў і рынкаў капіталу, у той час як цэны і разьмеркаваньне тавараў і паслуг у асноўным вызначаюцца канкурэнцыяй на рынках тавараў і паслуг[1][2].
Эканамісты, сацыёлягі і гісторыкі вылучаюць некалькі відаў практычнага капіталізму, заснаваныя на іхных аналізах. Яны ўключаюць у сябе свабодны рынкавы капіталізм, капіталізм дабрабыту і дзяржаўны капіталізм. Розныя формы капіталізму маюць розную ступень свабоды рынку, шырыні грамадзкай уласнасьці, перашкоды для свабоднай канкурэнцыі і санкцыянаванай дзяржавай сацыяльнай палітыкі. Ступень канкурэнцыі на рынках, роля ўмяшаньня і рэгуляваньня, а таксама аб’ём дзяржаўнай уласнасьці адрозьніваюцца паміж рознымі мадэлямі капіталізму[3][4]. Ступень свабоды рынкаў, а таксама правілы, якія вызначаюць прыватную ўласнасьць, зьяўляюцца пытаньнямі палітыкі і рэгуляваньня. Большасьць існуючых капіталістычных эканомік сьвету зьяўляюцца па сутнасьці зьмяшанымі эканомікамі, якія спалучаюць у сабе элемэнты свабоднага рынку зь дзяржаўным умяшаньнем, а ў некаторых выпадках эканамічнага плянаваньня[5].
Нідзе ў сьвеце ня дзейнічае капіталізм у чыстым выглядзе. Звычайна існуюць наступныя абмежаваньні:
- дзяржаўныя манаполіі — прыватныя манаполіі ў чыстым капіталізьме (свабодным рынку), немагчымы па яго прыродзе;
- абмежаваньне абароту капіталу, звычайна празь дзяржаўны кантроль над банкаўскай сыстэмай;
- дзяржаўнае гаспадарчае ўмяшаньне і пратэкцыянізм;
- неаднолькавы падыход да ўдзельнікаў рынку, напрыклад праз ільготнае падаткаабкладаньне;
- абмежаваньні свабоднага абарачэньня таварамі і паслугамі;
- ліцэнзіяваньне і дзяржаўны заказ;
- элемэнты дзяржаўнага кіраваньня эканомікай.
Рынкавыя эканомікі існавала ў спалучэньні з рознымі формамі дзяржаўнага кіраваньня і ў многіх розных местах і культурах, а таксама ў розныя часы. Сучасныя капіталістычня грамадзтва адзначыліся ўнівэрсалізацыяй грошай на аснове сацыяльных адносін, нязьменна вялікай і агульнасыстэмнай клясай працоўных, якія працуюць за заробную плату, і капіталістычнай клясай, якая валодае сродкамі вытворчасьці. Метавіта такая структура была пабудаваная ў Заходняй Эўропе, што прывяло ў выніку да прамысловай рэвалюцыі. Капіталістычныя сыстэмы з рознай ступеньню прамога ўмяшаньня ўрада з тых часоў сталі дамінуючымі ў Заходнім сьвеце і працягваюць распаўсюджвацца. З часам, капіталістычныя краіны перажылі пасьлядоўны эканамічны рост і павышэньне ўзроўню жыцьця людзей і іхнага дабрабыту. Назва капіталізм часта ўжываецца для абазначэньня сыстэмы грамадзтва, эканомікі і палітыкі заходніх краінаў.
Капіталізм залежыць ад разьвіцьця фінансавай сыстэмы. Асновай фінансавай сыстэмы ў капіталізьме зьяўляюцца банкі і біржы. Для стабільнасьці капіталістычнай сыстэмы неабходна існаваньне стабільнай валюты. Паводле лібэральнай тэорыі, капіталістычная эканоміка становіцца тым менш эфэктыўнай, чым большую ролю ў ёй грае дзяржава.
Крытыкі капіталізму сьцьвярджаюць, што ён усталёўвае ўладу ў руках меншасьці, то бок капіталістычнай клясы, якая існуе за кошт эксплюатацыі большасьці, працоўнай клясы, і вынікаў іхнай працы. Таксама, на думку праціўнікаў капіталізму, ён надае прыярытэты прыбытку перад грамадзкай карысьцю і аховай навакольнага асяродзьдзя, а, таксама, зьяўляецца рухавіком няроўнасьці, карупцыі і эканамічнай нестабільнасьці. У адказ прыхільнікі сьцьвярджаюць, што капіталізм забясьпечвае якасьць тавараў і паслуг, а таксама стымулюе інавацыі з дапамогай канкурэнцыі, стварае моцны эканамічны рост, і дае прадукцыйнасьць працы і дабрабыту, што зьяўляецца сур’ёзнай карысьцю для грамадзтва. Таксама капіталізм вылучаюць як найбольш эфэктыўную вядомую сыстэму разьмеркаваньня рэсурсаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gregory and Stuart, Paul and Robert (28 February 2013). «The Global Economy and its Economic Systems». South-Western College Pub. — С. 41. — ISBN 978-1-285-05535-0.
- ^ «Capitalism». Merriam-Webster.
- ^ «Macmillan Dictionary of Modern Economics», 3rd Ed., 1986, — С. 54.
- ^ «Which model of capitalism?». OECD Observer.
- ^ Stilwell, Frank. «Political Economy: the Contest of Economic Ideas». First Edition. Oxford University Press. Melbourne, Australia. 2002.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Капіталізм. Slounik. (бел.)
- Капіталізм. BBC. (анг.)
- Капіталізм. Concise Encyclopedia of Economics. (анг.)
- Капіталізм. Britannica. (анг.)
- Капіталізм і ягоныя крызісы. Наша Ніва. (бел.)
- Как мы здесь оказались: краткая история капитализма. Теории и практики. (рас.)
- Капіталізм. EconomicPortal.ru (рас.)