Алег Нікіфарэнка

беларускі футбаліст

Алег Нікіфарэнка (нарадзіўся 17 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Алег Нікіфарэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 2001(2001-03-17)[1] (23 гады)
Рост 180 см[3]
Вага 76 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Дынама Берасьце 3 (0)
2020 Рух Берасьце 16 (5)
2021—2022 Рух Берасьце 15 (1)
2022 Іслач 13 (3)
2022 Іслач 14 (2)
2023 Дынама Менск 12 (2)
2024—4 БАТЭ 15 (3)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2021—2022 Беларусь (да 21) 12 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2015 годзе далучыўся да Акадэміі АБФФ, якая функцыянавала на грунце менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрву (РДВАР). У чэрвені 2018 году па заканчэньні навучаньня вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж году перайшоў у берасьцейскае «Дынама». У сэзоне 2019 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, у складзе якіх дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 траўня 2019 году, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы супраць гарадзенскага «Нёманам» (6:1).

У сакавіку 2020 году на правах арэнды стаў гульцом берасьцейскага «Руха»[4]. Спачатку гуляў за дубль, пасьля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выходзіў на замену, а пазьней стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе. У студзені 2021 году перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[5]. У сэзоне 2021 году перадусім выходзіў на замену. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскім клюбам, а ў сакавіку, пасьля таго як «Рух» зьняўся з Найвышэйшай лігі, быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[6]. У ліпені 2022 году падпісаў паўнавартасны кантракт з клюбам зь Менскага раёну[7].

У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў футбалістам менскага «Дынама»[9]. У сталічным клюбе пераважна выходзіў на замену, зь лета 2023 году перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[10] і перайшоў у барысаўскі БАТЭ[11].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Армэніі (2:1).

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць