Баварыя Мюнхэн

нямецкі футбольны клюб

«Баварыя Мюнхэн» (па-нямецку: Fußball-Club Bayern München) ― нямецкі спартовы клюб, што базуецца ў Мюнхэне (Баварыя). Больш за ўсё вядомы футбольны клюб спартовай сыстэмы «Баварыя», клюб зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці айчынных тытулаў: 33-разовы чэмпіён Нямеччыны й 20-разовы ўладальнік кубка краіны.

Баварыя
Поўная назва Fußball-Club Bayern München e. V.
Заснаваны 27 лютага 1900
Горад Мюнхэн, Нямеччына
Стадыён Альянц Арэна
Умяшчальнасьць: 71 137
Прэзыдэнт Ян-Крыстыян Дрээзэн[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcbayern.com (ням.)​ (анг.)​ (гішп.)​ (кіт.)​ (яп.)​ (рас.)​ (ар.)
fcbayern.cn

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 1900 годзе адзінаццацю гульцамі па ініцыятыве Франца Джона. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе стаў чэмпіёнам Нямеччыны, да 1963 году каманда выступала ў ніжэйшых лігах. На пачатку й у сярэдзіне 70-х гадоў клюб дабіўся посьпехаў, тройчы запар перамагаючы ў нацыянальным чэмпіянаце (1972, 1973, 1974) і столькі ж разоў у Лізе чэмпіёнаў (1974, 1975, 1976). Капітанам каманды тады быў Франц Бэкенбаўэр.

З 2006 году хатнія гульні праводзіць на «Альянц Арэне». Да гэтага 33 сэзоны запар клюб праводзіў гульні на Алімпійскім стадыёне.

Акрамя футбольнага клюбу «Баварыя» таксама існуюць клюбы па шахматах, гандболе, баскетболе, гімнастыцы, боўлінгу, пінг-понгу.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Уладальнікі Кубка Нямеччыны (20):
    • 1957, 1966, 1967, 1969, 1971, 1982, 1984, 1986, 1998, 2000,
    • 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2016, 2019, 2020

Да 1925 году «Баварыя» гуляла на адным з самых старых футбольных збудаваньняў Нямеччыны, так званай першай трыбуны гораду. З 1925 году «Баварыя» падзяліла муніцыпальны стадыён з клюбам «1860 Мюнхэн». Стадыён у народзе называўся як «Шосты» (па-нямецку: «Sechzger»). Ён быў амаль цалкам разбураны падчас Другой сусьветнай вайны, на рэканструкцыю было выдаткавана нямала высілкаў, але ўсё ж стадыён быў уведзены ў прызначаны тэрмін і ўмяшчаў 44 тысячы чалавек.

Да Летніх Алімпійскіх гульняў 1972 году ў Мюнхэне быў пабудаваны Алімпійскі стадыён. У тым жа годзе «Баварыя» пераехала на Алімпійскі стадыён. Трыбуны стадыёну й частка тэрыторыі алімпійскага парку былі пакрытыя гіганцкімі вісячымі перакрыцьцямі-абалонкамі архітэктара Фрая Ота. Стадыён дагэтуль уражвае архітэктурнай лёгкасьцю. Першапачаткова ўмяшчальнасьць стадыёна дасягала 79 тысячаў чалавек. У наступныя гады стадыён выпрабаваў некалькі мадыфікацыяў. Цяпер стадыён мае здольнасьць зьмяшчаць у сябе 69 тысячаў заўзятараў для нацыянальных спаборніцтваў, і 59 тысячаў гледачоў для міжнародных спаборніцтваў, розных эўрапейскіх кубкаў. У канцы 1990-х стадыён састарэў у пляне інфраструктуры й выгоды для гледачоў.

У 2002 годзе сумесна з «1860 Мюнхэн» быў пабудаваны новы дасканалы стадыён «Альянц Арэна», на якой усе свае матчы праводзіць «Баварыя». Арэна падсьвятляецца рознымі колерамі ў залежнасьці ад колеру клюбу, які на ёй гуляе. Арэна падсьвечваецца чырвоным, калі на ёй выступае «Баварыя»; блакітным — калі гуляе «1860 Мюнхэн»; белым — калі гуляе зборная Нямеччыны.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Мануэль Ноер (капітан) 1986
2   Аб Даё Юпамэкано 1998
3   Аб Кім Мін-Джэ 1996
6   ПА Ёзуа Кіміх 1995
7   Нап Сэрж Гнабры 1995
8   ПА Леан Гарэцка 1995
9   Нап Гары Кейн 1993
10   Нап Лерой Санэ 1996
11   Нап Кінгсьлі Каман 1996
15   Аб Эрык Даер 1994
16   ПА Жуан Пальіньня 1995
17   Нап Майкл Аліс 2001
18   Бр Даніел Пэрэц 2000
19   Аб Альфонса Дэйвіс 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Нап Арыён Ібрагімавіч 2005
21   Аб Хірокі Іта 1999
22   Аб Рафаэл Герэйру 1993
23   Аб Саша Бой 2000
25   Нап Томас Мюлер 1989
26   Бр Свэн Ульрайх 1988
27   ПА Конрад Ляймэр 1997
28   Аб Тарэк Бухман 2005
31   Нап Нэстары Іранкунда 2006
39   Нап Матыс Тэль 2005
42   ПА Джамал Мусіяля 2003
44   Аб Ёсіп Станішыч 2000
45   ПА Аляксандар Паўлавіч 2004
48   Аб Адам Азну 2006

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць