Дынама Тбілісі
«Дынама» (па-грузінску: დინამო) — грузінскі футбольны клюб з гораду Тбілісі. Заснаваны ў 1925 годзе. 19-разовы чэмпіён Грузіі, 13-разовы ўладальнік Кубка Грузіі. Двухразовы чэмпіён СССР, двухразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка кубкаў (1981).
Дынама Тбілісі | |||||
Поўная назва | დინამო თბილისი | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1925 | ||||
Горад | Тбілісі, Грузія | ||||
Стадыён |
Дынама Арэна імя Барыса Пайчадзэ Умяшчальнасьць: 53 279 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Нацыянальная ліга | ||||
· 2023 | 2 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Тбіліскае «Дынама» быў адным з самых вядомых савецкіх клюбаў і адным з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу ў чэмпіянаце СССР амаль адразу па сваім стварэньні ў 1936 годзе. Нарэшце, каманда ўваходзіла ў спартовае таварыства Дынама, якое мела шмат філіяў ва ўсім Савецкім Саюзе ня толькі ў футболе і фінансавалася Міністэрствам унутраных справаў краіны. Клюб поруч з маскавіцкімі і кіеўскімі аднаклюбнікамі ніколі не вылятаў з галоўнай лігі СССР. Галоўным дасягненьнем у эўракубках было здабыцьцё Кубка уладальнікаў кубкаў 1981 году, дзе ў фінале грузінская каманда выгуляла ў «Карл Цайса» з НДР зь лікам 2:1. Усю савецкую гісторыю «Дынама» заўсёды мела футбалістаў, якія прыцягваліся да матчаў у складзе зборнай СССР, як то Барыс Пайчадзэ, Аўтандыл Гагабэрыдзэ, Шата Яманідзэ, Слава Мэтрэвэлі, Муртаз Хурцылава, Віталь Дарасэлія ды іншыя. Па здабыцьці незалежнасьці і ўтварэньня ўласнага грузінскага першынства клюб працягнуў выхоўваць добрых гульцоў, як то Тэмуры Кецбая, Каха Каладзэ, Шата Арвэладзэ, Георгі Кінкладзэ і Ляван Кабіяшвілі.