Дынама Берасьце

беларускі футбольны клюб

«Дына́ма» — беларускі футбольны клюб з гораду Берасьця, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 году ўдзельнічае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Чэмпіён Беларусі 2019 году. Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2007, 2017, 2018). Колеры клюбу: бела-блакітныя. Берасьцейцы разам зь менскім «Дынама», салігорскім «Шахцёрам» і гарадзенскі «Нёманам» зьяўляюцца адзінымі беларускімі клюбамі, якія ніколі не выляталі з Найвышэйшай лігі й гулялі ў ёй ад самага першага сэзону.

Дынама Берасьце
Поўная назва па-беларуску: Дынама-Брэст
Заснаваны 1960
Горад Берасьце, Беларусь
Стадыён АСК «Берасьцейскі»
Умяшчальнасьць: 10 169[1]
Старшыня праўленьня Аляксандар Неўдах
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 10 месца
dynamo-brest.by

Гісторыя

рэдагаваць

Берасьцейскі клюб быў заснаваны ў 1960 годзе, калі каманда «Спартак» была залічана ў першую зону клясы «Б» чэмпіянату СССР па футболе. Галоўным трэнэрам клюбу быў прызначаны мянчук Віталь Касенюк. Асноўны склад каманды быў укамплектаваны таксама прадстаўнікамі сталіцы. Першы матч чэмпіянату «Спартак» правёў у Бэндэрах супраць мясцовага «Ніструл», які скончыўся перамогай беларускіх гульцоў зь лікам 5:1. У 1973 годзе клюб зьмяніў назву спачатку на «Буг», а з 1976 году быў зноўку перайменаваны ў «Дынама», што было зьвязана зь перадачай клюбу на балянс менскага спартовага таварыства «Дынама».

У Берасьце прыехаў Эдуард Малафееў, аднак больш чым на час правядзеньня падтрыхтоўкі да новага сэзону ён не застаўся. У тым жа сэзоне каманда дамаглася свайго галоўнага выніку за гісторыю выступаў за савецкім часам, заняўшы ў табліцы другі радок. Аднак у 1980-х гадох клюб быў сканцэнтраваны, галоўным чынам, на падрыхтоўцы гульцоў для менскага «Дынама». Сярод выбітных футбалістаў таго пэрыяду варта адзначыць абаронцу Сяргея Гоманава (1979—1981), Георгія Кандрацьева, нападніка Валера Вялічку (1984, 1989—1990), Юрыя Антановіча, Юрыя Малеева.

З 1991 году берасьцейскі клюб стала выступае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Самым значным дасягненьнем да сёньняшняга часу лічыцца трэцяе месца ў самым першым сэзоне айчыннага чэмпіянату. Недастатковае фінансаваньне ў наступныя гады не дало магчымасьць клюбу паказваць добрыя вынікі. З 2003 году клюб згодна з прэзыдэнцкім загадам, быў перададзены ва ўпраўленьне РУП «Берасьцеэнэрга». Амаль утрымаўшыся ад вылету ў сэзоне 2003 году, у клюбе пайшлі на зьмены, быў запрошаны малавядомы латвійскі спэцыяліст Віктар Несьцярэнка на пасаду галоўнага трэнэра, а асноўны вэктар разьвіцьця быў накіраваны на вяртаньне ў каманды берасьцейскіх выхаванцаў. Гэтак у маскоўскага «Спартака» быў арэндаваны Раман Васілюк. Аднак пачатак сэзону быў катастрафічным за першыя 7 тураў клюб зарабіў толькі 5 пунктаў, пасьля чаго Несьцярэнка быў звольнены, а на вольную пасаду быў запрошаны Ўладзімер Курнеў. Каманда загуляла лепей, аднак выніковае 8 месца не дазволіла Курневу працягнуць працу ў клюбе і новым галоўным трэнэрам стаў Міхаіл Мархель. З новым трэнэрам склад клюбу абнавіўся на 80%, пры гэтым у складзе берасьцейскіх выхаванцаў амаль не засталося, аднак гэта не дапамагло клюбу — ён зноўку скончыў чэмпіянат на 8 месцы. Сэзон 2006 году клюб зноўку пачаў з новым трэнэрам, на гэты раз свае сілы паспрабаваў Сяргей Бароўскі, зь якім было заключана пагадненьне паводле схемы 1+1. Асноўная стаўка была зроблена на моладзь, зь некаторымі вэтэранамі кантракты не былі падоўжаныя. Аднак сэзон выйшаў няўдалы, «Дынама» за ўвесь сэзон забіла толькі 17 мячоў, менш толькі ў «Белшыны», якая заняла апошні радок. Новы сэзон 2007 году пачаўся як і папярэднія — з адстаўкі галоўнага трэнэра. Новым трэнэрам стаў Уладзімер Геваркян, зь якім «Дынама» пачало вельмі пасьпяхова, у 1/4 фінала быў пераможаны салігорскі «Шахцёр», у паўфінальных баталіях берасьцейцы вырвалі перамогу зь лікам 2:1 ў Горадні, калі Дзьмітры Мазалеўскі адзначыўся галявым стрэлам на 92 хвіліне. Першы матч гэтых супернікаў скончыўся нічыёй 2:2, такім чынам «Дынама» выйшла ў фінал кубку, дзе яго чакаў барысаўскі БАТЭ. 27 траўня ў Менску ў драматычным матчы толькі ў сэрыі адзінаццацімэтрвых удараў берасьцейцы сталі ўладальнікамі Кубку Беларусі, незважаючы на тое, што свой першы стрэл у сэрыі берасьцейцы схібілі, аднак выдатна згуляў галкіпэр «дынамаўцаў» Юры Цыгалка. Чэмпіянат, аднак, склаўся няўдала, выніковае 12 месца ўсё ж такі дазволіла клюбу застацца ў эліце.

Пасьля таго як з 2012 году беларускае фізкультурна-спартовае таварыства «Дынама» вырашыла падняць кошт за выкарыстаньне назвы, было вырашына перайменаваць клюб у футбольны клюб «Берасьце»[3]. На гэты конт было праведзена галасаваньне сярод заўзятараў клюбу, якое аднак мела нараканьне на конт сумленнасьці падліку галасоў[4]. Аднак ужо ў канцы лістапада таго ж году Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці выдаў клюбу пасьведчаньне на таварны знак «Дынама»[5].

У сэзоне 2015 году паводле словаў галоўнага трэнэра, некаторыя гульцы былі вымушаныя падпрацоўваць пасьля трэнаваньня гандлярамі, грузчыкамі і рамонтам дамоў[6]. Перад пачаткам чэмпіянату 2016 году паведамлялася аб магчымым пераходзе каманды з Найвышэйшай лігі ў Першую, аднак дапамога Берасьцейскага аблвыканкаму дазволіла пагасіць частку даўгоў і заявіцца ў Найвышэйшую лігу[7]. Паколькі многія гульцы ўжо пакінулі каманду, да выступаў актыўна прыцягвалі гульцоў зь іншых камандаў Берасьцейскай вобласьці і з дублю «Дынама».

Улетку 2016 году клюб перайшоў пад кантроль зарэгістраванай у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах кампаніі «Созра Авэрсіс». Першапачаткова новым уладальнікам клюбу быў прадстаўлены нейкі шэйх Поль Даер[8][9]. Неўзабаве было абвешчана, што ўладальнікам кампаніі і клюбу ёсьць ураджэнец Берасьцейскай вобласьці Аляксандар Зайцаў[10].

Другі раз дынамаўцы атрымалі перамогу ў Кубку Беларусі па футболе праз 10 гадоў, у 2017 годзе. Вырашальны паядынак ладзіўся 28 траўня ў Горадне. «Шахцёр» адкрыў лік у сярэдзіне другога тайма. Дынамаўцы аднавілі раўнавагу на 82-й хвіліне дзякуючы дакладнаму стрэлу Аляксея Лягчыліна. У дадатковыя 30 хвілінаў лічбы на табло не зьмяніліся. У сэрыі пасьляматчавых адзінаццацімэтровых удараў аніхто не жадаў саступаць. Дзевятнаццаць стрэлаў з абодвух бакоў апынуліся трапнымі. Дваццатым да «кропкі» выйшаў абаронца «Шахцёра» Аляксей Янушкевіч і ня здолеў перагуляць галкіпэра Жэрэмі Малерба. 15 траўня 2018 году старшынём кіраваньня клюбу стаў Дыега Марадона. Кантракт з клюбам быў разьлічаны на тры гады. Аргентынец павінен быў займацца пытаньнямі стратэгічнага разьвіцьця клюбу, а таксама мусіў узаемадзейнічаць з усімі ягонымі структурнымі падразьдзяленьнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію. Аднак зь ліпеня Марадона больш у Беларусь не прыязджаў.

 
Берасьцескае «Дынама» гуляе ў Менску супраць сталічнага «Тарпэда» ў матчы чэмпіянату Беларусі 2018 году.

У трэці раз берасьцейцы здабылі Кубак Беларусі ў 2018 годзе. Фінал адбыўся 19 траўня на магілёўскім стадыёне «Спартак» з БАТЭ. Барысаўчане двойчы вялі ў ліку, але дынамаўцы дзякуючы галам Арцёма Мілеўскага і Джоэла Фамэе аднаўлялі раўнавагу. А на 89-й хвіліне Павал Няхайчык прынёс берасьцейцам перамогу зь лікам 3:2. Упершыню ў гісторыі турніру адной з каманд атрымалася здабыць ганаровы трафэй два гады запар. 24 лістапада 2019 году ў 29 туры чэмпіянату Беларусі берасьцейцы на сваім полі перамаглі «Віцебск» зь лікам 1:0. У год тысячагодзьдзя гораду дынамаўцы датэрмінова здабылі залатыя мэдалі і першы чэмпіёнскі кубак у гісторыі клюбу.

У 2020 годзе клюб дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, які ладзіўся ў крыху нязвыклым фармаце праз пандэмію каранавіруса. Берасьцейцы перамаглі «Астану» і «Сараева», але ў трэцім кваліфікацыйным матчы зьведалі паразу ад тэль-авіўскага «Макабі». У плэй-оф Лігі Эўропы каманда прагуляла баўгарскаму «Лудагорцу». У чэмпіянаце каманда была толькі чацьвертай, прапусьціўшы наперад «Шахцёр», БАТЭ і «Тарпэда-БелАЗ». Напрыканцы году стала вядома, што Зайцаў пераключыўся на свой іншы праект — берасьцейскі «Рух». Спачатку ў структуру канкурэнтнага клюбу перайшла акадэмія[11]. Пазьней у сьнежні зьявіліся чуткі аб пераходзе вялікай колькасьці гульцоў «Дынама» ў іншы берасьцейскі клюб[12]. На чале каманды стаў Сяргей Кавальчук.

«Дынама» ў сваю чаргу трапіў пад кантроль гарадзкіх уладаў, якія значна скарацілі камандны бюджэт. З каманды зышлі амаль усе лідэры, як то Сяргей Крывец, Арцём Мілеўскі, Эліс Бакай, Арцём Быкаў, Сяргей Кісьляк, Аляксандар Наёк ды іншыя. Тым ня менш, клюб здолеў узабрацца на 6 радок. «Рух» у апошнім сваім сэзоне быў вышэй за канкурэнта на адну пазыцыю. Сэзон 2022 году дружына з паўднёвага-захаду Беларусі згуляла яшчэ горш, заняўшы толькі 13-ы радок, ля самай мяжы пераходных матчаў. Выпраўляць становішча быў выкліканы Ігар Крывушэнка, які ў сьнежні 2022 году быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды[13]. Ён адразу пачаў камплектаваць склад да новага сэзону. Да шэрагаў клюбы былі запрошаныя Сяргей Кісьляк, Аляксандар Макась, Дзьмітры Бага, Дзяніс Садоўскі, Кірыл Сідарэнка ды іншыя футбалісты. Некаторыя адмыслоўцы адзначалі пасілёны склад «Дынама»[14][15]. Тым ня менш, берасьцейцы зрабілі адзін з найгоршых стартаў. «Дынама» пасьля чатырох паразаў запар замыкнула турнірную табліцу, у выніку чаго Крывушэнка ў красавіку быў звольнены з пасады[16]. Яго замяніў Аляксандар Юрэвіч, які таксама зышоў з клюбу ў верасьні. Выконваць абавязкі галоўнага трэнэра быў высунуты Андрэй Чалмадзееў. У выніку «Дынама» спынілася на 10 месцы. У студзені 2024 году на пасаду галоўнага трэнэра быў прызначаны Аляксандар Бразевіч[17].

Гісторыя назваў

рэдагаваць
  • «Спартак» (1960—1972)
  • «Буг» (1973—1975)
  • «Дынама» (1976—2011)
  • «Берасьце» (2012)
  • «Дынама» (з 2013)

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Жорж Мусынга 1995
4   ПА Адэвале Аладое 2001
5   Аб Максім Касараб 2003
7   ПА Аляксандар Сьвірэпа (ар. Дынама Мн) 1999
9   Аб Ягор Хралянкоў 2005
10   Нап Ільля Чарняк 2002
11   ПА Дзяніс Кавалевіч 2001
15   ПА Сяргей Кісьляк 1987
16   Бр Міхаіл Казакевіч 2002
19   Аб Уладзіслаў Лях 1999
22   ПА Дэйвід Твэ 1998
23   ПА Эдгар Аляхновіч 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Нап Ягор Карцоў (ар. Ленінградзец) 2000
27   ПА Арцём Турыч 2005
29   ПА Яраслаў Арашкевіч 2000
30   Аб Абдулі Кабія 2001
33   Аб Арцём Рахманаў (капітан) 1990
34   Аб Аляксей Вакуліч (ар. Арсэнал Т.) 1998
42   Нап Мікіта Бурак 2004
59   Аб Ільля Каўпачук 1990
62   Нап Міхаіл Гардзяйчук 1989
63   Нап Герман Баркоўскі 2002
87   Аб Стан Эсано 1998
91   Бр Дзьмітры Дудар 1991

Статыстыка

рэдагаваць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 8 30 8 5 17 27-38 29 1/4
2013 Найвышэйшая 8 32 11 7 14 32-41 40 1/8
2014 Найвышэйшая 11 32 7 5 20 29-68 26 1/2
2015 Найвышэйшая 12 26 7 3 16 23-42 24 1/8
2016 Найвышэйшая 8 30 11 7 12 38-38 40 Ул 1 
2017 Найвышэйшая 4 30 14 9 7 47-26 51 Ул 1 
2018 Найвышэйшая 6 30 14 10 6 52-30 52 1/8
2019 Найвышэйшая   30 23 6 1 70-22 75 1/2
2020 Найвышэйшая 4 30 17 3 10 63-40 54 1/8
2021 Найвышэйшая 6 30 8 14 8 32-32 38 1/4
2022 Найвышэйшая 13 30 5 12 13 29-43 27 1/8
2023 Найвышэйшая 10 28 9 3 16 33-50 30 1/8

Удзел у эўракубках

рэдагаваць
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 3 2 0 1 8—5
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 9 2 3 4 9—17
Ліга канфэрэнцыяў 2 0 0 2 2—4
Усяго 14 4 3 7 19—26
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2007—2008 Кубак УЭФА 1 к/р   Мэталюрг 1:2 1:1
2017—2018 Ліга Эўропы 2 к/р   Райндорф Альтах 0:3 1:1
2018—2019 Ліга Эўропы 2 к/р   Атромітас Атэны 4:3 1:1
3 к/р   Апалён Лімасол 1:0 0:4
2020—2021 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Астана 6:3
2 к/р   Сараева 2:1
3 к/р   Макабі Тэль-Авіў 0:1
2020—2021 Ліга Эўропы плэй-оф   Лудагорац 0:2
2021—2022 Ліга канфэрэнцыяў 2 к/р   Вікторыя Пльзень 1:2 1:2

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць
  1. ^ Стадион (рас.). Официальный сайт ФК "Динамо-Брест". Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  2. ^ https://dynamo-brest.by/sergej-kovalchuk-propustit-kontsovku-sezona-2024
  3. ^ В новом сезоне брестское «Динамо» будет называться ФК «Брест» (рас.) «Прессбол», 4 студзеня 2012
  4. ^ Калиновский, Д. (4 сьнежня 2012) Имени своего ради (рас.). goals.by. Архіўная копія ад 14 сьнежня 2012 г.
  5. ^ Наше имя одно — Динамо! Афіцыйны сайт ФК «Берасьце»
  6. ^ Футбол. Василий Сарычев: развал команды мастеров из областного центра — не просто ЧП. Это симптом и пятно на репутации (рас.). Прессбол.
  7. ^ Футбол. Брестское «Динамо» получило от облисполкома 500 млн рублей. Команда будет выступать в высшей лиге (рас.). Прессбол.
  8. ^ Шейх Поль Даэр: "Один из миноритарных владельцев «Ман Сити» порекомендовал обратить внимание на «Динамо-Брест» (рас.). Football.by.
  9. ^ Шейх из ОАЭ рассказал, что подвигло его на сотрудничество с брестским «Динамо» (рас.). TUT.by.
  10. ^ «С Румасом дружеские отношения». Бизнесмен, который привез Марадону в Брест, дал большое интервью (рас.). TUT.by.
  11. ^ «Академия брестского „Динамо“ переходит „Руху“» (рас.) Football.by.
  12. ^ Источник: 9-10 игроков брестского «Динамо» перейдут в «Рух» (рас.) Football.by.
  13. ^ «Игорь Криушенко — новый главный тренер „Динамо-Брест“». Афіцыйны сайт «Дынама» Берасьце.
  14. ^ «Экспертиза. Павел Кирильчик: „Шахтер“ сложит полномочия, а чемпионом станет „Динамо“» (рас.) Football.by.
  15. ^ «15 интриг нового чемпионата. Какие вопросы можно задать, пока не стартовал первый тур» (рас.) Football.by.
  16. ^ «Игорь Криушенко и брестское „Динамо“. Что не срослось?» (рас.) Football.by.
  17. ^ «Александр Бразевич возглавил брестское „Динамо“» (рас.) Football.by.
  18. ^ Сергей Ковальчук - Главный тренер (рас.). Официальный сайт ФК "Динамо-Брест". Праверана 24 ліпеня 2020 г.
  19. ^ Марцэл Лічка пакінуў пасаду трэнера берасцейскага «Дынама». Беларускае Радыё Рацыя (9 сьнежня 2019).
  20. ^ Брестское «Динамо» официально подтвердило отстранение Алексея Шпилевского (рас.)
  21. ^ Марцел Личка официально стал главным тренером брестского «Динамо» (рас.)
  22. ^ 30-летний Алексей Шпилевский возглавит брестское «Динамо» (рас.)
  23. ^ Брестское «Динамо» расторгло контракт с Радославом Латалом (рас.)
  24. ^ Радослав Латал официально возглавил брестское «Динамо» (рас.)
  25. ^ Владимир Журавель возглавил брестское «Динамо» (рас.)
  26. ^ Сергей Ковальчук назначен главным тренером брестского «Динамо» (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць