Даніла Жульпа

беларускі футбаліст

Дані́ла Жу́льпа (нар. 16 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Даніла Жульпа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 ліпеня 2004(2004-07-16)[1] (20 гадоў)
Рост 185 см[2]
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 68
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 БАТЭ 26 (3)
2023 Арсэнал Койданаў 25 (5)
2024—4 БАТЭ-2[d] 4 (0)
Зборныя
2022 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2024—4 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Жульпа пачаў займацца футболам у івейскім ДЮСШ, дзе першым ягоным трэнэрам быў Аляксандар Лісай. Пазьней прыяднаўся да акадэміі БАТЭ. З 2021 году пачаў спаборнічаць у складзе дублюючага складу каманды, часам прыцягваючыся да асноўнага складу. Запачаткаваў выступы ў клюбе 21 чэрвеня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць другалігавага «Стэнлесу», зьявіўшыся ў першай адзінаццатцы і адзначыўшыся голам. 29 чэрвеня таго ж году дэбютаваў у матчы Найвышэйшай лігі супраць «Слуцку». Астатнюю частку сэзону быў у дублі.

У сакавіку 2023 году быў арандаваны койданаўскім «Арсэналам»[3], які рыхтаваўся да сэзону Першай лігі. 2 красавіка паўабаронца дэбютаваў у складзе «гарматнікаў», зьявіўшыся ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра». У той сустрэчы адзначыўся галявой перадачай. 14 траўня ўчыніў свой першы галявы дубль, улучыўшы галы ў браму «Жодзін-Паўднёвага». Замацаваўшыся ў складзе, гулец дапамог клюбу здабыць перамогу ў другім дывізіёне. Па заканчэньні арэнднага пагадненьня вярнуўся ў Барысаў, дзе пачаў рыхтавацца да новага сэзону[4]. З улікам рэформы ў беларускім футболе ды прыяднаньні дублюючых складаў да лігавых розыгрышаў, гулец у 2024 годзе абараняў колеры як БАТЭ ў Найвышэйшай лізе, гэтак і БАТЭ-2 у Першай лігі.

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2022 году быў выкліканы да складу зборную Беларусі (да 19 гадоў)[5]. У чэрвені 2022 году дэбютаваў за зборную ў таварыскім матчы супраць аднагодкаў з Узбэкістану[6]. У верасьні 2022 году браў удзел у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы[7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць