Лякаматыў Масква

расейскі футбольны клюб

«Лякаматы́ў» (па-расейску: Локомотив) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расеі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, васьміразовы ўладальнік Кубка Расеі й двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі. Генэральным спонсарам клюбу зьяўляецца ААТ «Расейская чыгунка».

Лякаматыў
FC Lokomotiv Moscow.svg
Заснаваны 1923
Горад Масква, Расея
Стадыён РЖД-Арэна
Умяшчальнасьць: 27 320
Прэзыдэнт Уладзімер Лявончанка[d]
Кіраўнік Расейская чыгунка[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2021—2022 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
fclm.ru(рас.)(анг.)

ГісторыяРэдагаваць

Дата заснаваньняРэдагаваць

Афіцыйная дата заснаваньня клюбу пад сучаснай назвай «Лякаматыў» ёсьць 12 студзеня 1936 году. Аднак на афіцыйным сайце клюбу пазначана, што папярэднікамі «Лякаматыва» былі чыгуначныя клюбы «Казанка», які зьявіўся ў 1923 годзе; Клюб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадох; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадох. У адпаведнасьці з гэтым, датай заснаваньня клюбу можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 году. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 году прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсьці першыя згадваньні аб камандзе працоўных чыгуначнага дэпо Масква-пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая зьявілася ў 1922 годзе[1]. Фактычна ў асяродзьдзі заўзятараў «Лякаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэньня каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[2].

1923—1991Рэдагаваць

22 траўня 1936 году стаў днём нараджэньня чэмпіянатаў Савецкага Саюзу па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградзкім «Дынама» й маскоўскім «Лякаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасьля ленінградзкая каманда забіла тры галы й перамагла ў матчы зь лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафэй, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў «Лякаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца й чыноўніка. З 1981 году па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуана Авэланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх камандаў па футболе памяці першага віцэ-прэзыдэнта ФІФА Гранаткіна.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Гільермэ 1985
2   Аб Дзьмітры Жываглядаў 1994
3   Аб Лукас Фасон 2001
4   Аб Станіслаў Магкееў 1999
5   ПА Канстанцін Марадзішвілі 2000
6   ПА Дзьмітры Барынаў (капітан) 1996
7   Нап Арцём Дзюба 1988
8   Аб Ігар Смольнікаў 1988
9   Нап Іван Ігнацьеў 1999
10   Нап Вільсон Ізыдор 2000
11   ПА Антон Міранчук 1995
12   Аб Марыё Мітай 2003
15   Нап Максім Глушанкоў 1999
17   ПА Рыфат Жамалетдынаў 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Нап Сяргей Піняеў 2004
20   Аб Іван Кузьмічоў 2000
22   Бр Ільля Лантратаў 1995
24   Аб Максім Ненахаў 1998
25   Нап Франсуа Камано 1996
27   Нап Вадзім Ракаў 2005
30   Аб Хэрман Конці 1994
53   Бр Данііл Худзякоў 2004
60   Бр Андрэй Савін 1999
69   ПА Данііл Кулікоў 1998
71   Аб Наір Тыкнізян 1999
81   Нап Мікіта Хлынаў 2002
93   ПА Арцём Карпукас 2002

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць