Сяргей Верамко
Сяргей Верамко (нарадзіўся 16 кастрычніка 1982 году, Менск[2]) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. У 2008—2014 гадах правёў 26 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3].
Сяргей Верамко | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 кастрычніка 1982 (41 год) Менск, Беларусь | |
Рост | 190 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
Зьмена Менск Алімпія Менск | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000 2000—2002 2002—2005 2004 2005—2006 2006—2007 2008—2010 2011 2011—2015 2014—2015 2015—2016 2016—2017 2018—2021 2022 |
Дынама-2 Менск Дынама-Юні Менск Арсэнал Харкаў → Гэліёс (арэнда) Харкаў «Б» Нёман Горадня БАТЭ Севастопаль Крылы Саветаў → Уфа (арэнда) Левадыякос БАТЭ Менск Тарпэда-БелАЗ |
6 (0) 48 (0) 34 (0) 1 (0) 16 (0) 43 (0) 70 (0) 10 (0) 73 (0) 5 (0) 9 (0) 10 (0) 48 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2008—2014 | Беларусь | 26 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
У 2008 годзе згуляў 2 гульні за нацыянальную зборную Беларусі. Прапусьціў адзін мяч (з пэнальці) у гульні Андора — Беларусь[4]. У 2011 годзе адгуляў адзін круг чэмпіянату Ўкраіны за «Севастопаль», пасьля вылету якога ў другі ўкраінскі дывізіён перайшоў у расейскія «Крылы Саветаў» з Самары[5]. У ліпені 2014 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ўфа» тэрмінам на адзін сэзон[6]. У чэрвені 2015 году кантракт з «Крыламі Саветаў» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[7]. У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з грэцкім клюбам «Левадыякос»[8]. 1 ліпеня 2016 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[10].
З 13 чэрвеня 2010 году да 22 чэрвеня 2015 году валодаў самай працяглай сэрыяй без прапушчаных мячоў у чэмпіянаце Беларусі, яна была роўная 1016 хвілінаў (22 чэрвеня 2015 году яе пераўзышоў Сяргей Чэрнік з сэрыяй у 1073 хвіліны)[11].
Узнагароды рэдагаваць
- Чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ — 2008, 2009, 2010
- Кубак Беларусі — 2006
- Супэркубак Беларусі — 2017
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі — 2007, 2008, 2009
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату — 2007, 2008, 2009
Статыстыка рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | –3 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 4 | –4 | |
Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | –34 |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ https://www.pressball.by/footballstat/siarhei_veremko/
- ^ ФК БАТЭ: Веремко Сергей(рас.)
- ^ Дела вратарские. Гаеву пора за шампанским(рас.)
- ^ Sportbox
- ^ Сергей Веремко перешел в «Крылья Советов»(рас.) «Прессбол», 22 ліпеня 2011
- ^ «Уфа» арендовала Веремко(рас.)
- ^ «Крылья Советов» расторгли контракт с Сергеем Веремко(рас.)
- ^ Сергей Веремко перешел в клуб греческой Суперлиги(рас.)
- ^ Сергей Веремко стал игроком БАТЭ(рас.)
- ^ Сергей Веремко стал футболистом «Минска»(рас.)
- ^ Тур 11. Рашович рвется в дамки, Боровский на грани отставки?(рас.)