Русэнборг Тронгэйм

нарвэскі футбольны клюб

«Русэнборг» (па-нарвэску: Rosenborg) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Тронгэйму. Заснаваны ў 1917 годзе. 26-разовы чэмпіён Нарвэгіі, 12-разовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі.

Русэнборг
Поўная назва Rosenborg Ballklub
Заснаваны 19 траўня 1917
Горад Тронгэйм, Нарвэгія
Стадыён Леркендаль
Умяшчальнасьць: 21 405
Прэзыдэнт Сэсылія Готаас Юнсэн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rbk.no (нарв.)
rbk.no/english (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб паўстаў 19 траўня 1917 году, калі купа дванаццаці маладых людзей з Тронгэйму заклалі спартовы клюб «Од». Назва была даніной павагі шаенскага клюбу «Од», самага пасьпяховага клюбу Нарвэгіі на той час. Першыя некалькі гадоў каманда гуляла толькі зь мясцовымі камандамі, перш чым паспрабавала далучыцца да рэгіянальнага чэмпіянату ў 1920 годзе. Як і большасьці маленькім клюбаў, «Оду» было адмоўлено, но звычайнай справай у тыя часы былі адначасныя выступы футбалістаў як у невялікіх, гэтак і большых клюбаў. Праз загрозу недахопу гульцоў малых клюбам адмаўлялася ва ўдзеле ў рэгіянальных лігах. Празь няўдалыя спробы рэгістрацыі гульцы клюбу расчараваліся і пачалі сыходзіць з клюбу. Гэтак, у 1923 годзе трангэймцы згулялі толькі адзін матч.

Да 1926 году клюбнае кіраўніцтва заахвоціла да футболу новае пакаленьне футбалістаў. Урэшце, намаганьні клюбу мелі плён і ў 1927 годзе клюб атрымаў дазвол на ўдзел у рэгіянальнай лізе. Перш чым далучыцца да Нарвэскай футбольнай асацыяцыі клюб быў вымушаны зьмяніць назоў на «Русэнборг», такім чынам адлюстраваўшы раён гораду, зь якога клюб і паходзіў. Справа была ў тым, што асацыяцыя забараняла сваім клюбам-сябрам мець аднолькавыя назвы.

Дасягненьні

рэдагаваць
1967, 1969, 1971, 1985, 1988, 1990, 1992, 1993, 1994, 1995,
1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006,
2009, 2010, 2015, 2016, 2017, 2018
1960, 1964, 1971, 1988, 1990, 1992, 1995, 1999, 2003, 2015,
2016, 2018
Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Сандэр Тангвік 2002
2   Аб Эрлен Даль Рэйтан (капітан) 1997
4   Аб Люка Ракіч 1999
5   ПА Мустафа Зэйдан (ар. Мальмё) 1998
6   ПА Сантэры Вяанянэн 2002
7   Нап Марыюс Брагольм 2004
9   Нап Уле-Крыстыян Сэтэр 1996
10   ПА Уле Сэльнэс 1994
11   Нап Ноа Саса 2005
12   Бр Расмус Санбэр 2001
15   Аб Ёнас Мортэнсэн 2001
18   Нап Ноа Гольм 2001
19   Аб Адрыян Пэрэйра 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Аб Томаш Нэмчык 2001
22   ПА Гэнры Сьлетшоэ 2000
23   Аб Ульрык Енсэн 1996
33   Аб Тобіяс Даль 2005
35   Нап Эміль Конрадсэн Сэйдэ (ар. Сасуолё) 2001
38   Аб Мікель Конрадсэн Сэйдэ 2001
41   ПА Свэрэ Ніпан 2006
45   Нап Еспэр Рэйтан-Сундэ 2006
50   Аб Гокан Вольдэн 2007
57   Нап Ісак Торвальдсан 2001
  ПА Івэр Фосум 1996
  Нап Дына Ісламавіч 1994
  Нап Оскар Ага 2001

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць