Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

трэці дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — трэці (пасьля вышэйшай і першай лігаў) дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе.

Спаборніцтва

рэдагаваць

У другой лізе каманды вядуць барацьбу за выхад у першую лігу. У сэзоне 2014 году фармат другой лігі быў зьменены ў выніку пашырэньня лігі з 13 да 24 клюбаў. Чэмпіянат стаў двухэтапным: на першым клюбы праводзяць двухколавы турнір, пасьля чаго па чатыры найлепшыя каманды складаюць «фінальную групу». Пры гэтым набраныя на групавым этапе ў гульнях між сабой пункты захоўваюцца, а каманды групы «А» згуляюць толькі з камандамі групы «Б». Тры прызэры атрымаюць права выступіць у наступным сэзоне ў першай лізе. Каманды, якія занялі 5—11-е месцы на першым этапе, згуляюць паміж сабой па два стыкавыя матчы па схеме А5-Б5 і вызначаць выніковыя месцы ў турнірнай табліцы зь дзявятага і ніжэй. У сэзоне 2015 году ў турніры ўдзельнічалі 20 камандаў, падзеленыя на дзьве групы па 10 камандаў[1]. Схема турніру засталася нязьменнай з папярэдняга сэзону. У 2016 годзе ў другой лізе ізноў выступаюць 13 камандаў[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць