Вікторыя Пльзень

чэскі футбольны клюб

«Вікторыя» (па-чэску: Viktoria) — чэскі футбольны клюб з гораду Пльзені. Заснаваны ў 1911 годзе. Пяціразовы чэмпіён Чэхіі (2011, 2013, 2015, 2016, 2018), уладальнік Кубка Чэхіі (2010), двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі (2011, 2015).

Вікторыя Пльзень
Поўная назва Football Club Viktoria Plzeň
Заснаваны 1911
Горад Пльзень, Чэхія
Стадыён Доосан Арэна
Умяшчальнасьць: 11 722
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcviktoria.cz(чэс.)(анг.)

Гісторыя Рэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай СК «Вікторыя». У 1922 годзе «Вікторыя» стала чэмпіёнам графства. У 1929 годзе клюб аддаў стадыён ураду і адмовіўся ад зямлі на карысьць гарадзкога разьвіцьця, таму ўзяў у арэнду зямлю на вуліцы Лугава. Праз год, каманда стала называцца «прафэсійны клюб Вікторыя Пльзень» і ў той жа час выйшла ў другую лігу нацыянальнага першынства. Ужо праз год «Вікторыя» заняла 2 месца, што азначала павышэньне ў статусе і пераход у першую лігу краіны. У найвышэйшай лізе каманда пратрымалася да 1938 году, але не заваявала якіх-небудзь трафэяў.

Пасьля рэйду амэрыканскіх самалётаў ў красавіку 1945 году і пажару ў чэрвені таго ж году, стадыён «Вікторыя Мэдаў-стрыт» быў разбураны, але з дапамогай жыхароў гораду арэну здолелі аднавіць і яна ўсё яшчэ фунцыянуе і па гэты дзень. У 1949 годзе назва стадыёну была зьменена на «Falcon Klub Skoda Plzen». У 1952 годзе «Вікторыя» вярнулася ў найвышэйшую лігу краіны. У 1955 годзе ў «Вікторыі» зьявілася новая арэна — «Štruncovy Sady Stadion» з умяшчальнасьцю ў 25 тысяч гледачоў, на якім «Вікторыя» гуляе па сёньня. Шырокая рэканструкцыя стадыёну адбылася толькі ў 2003 годзе. Умяшчальнасьць была падвышаная да 32 тысячаў, а таксама палепшана камфортнасьць. Падчас апошняй рэканструкцыі ў 2011 годзе зьмяшчальнасьць стадыёну была паменшаная да 12 тысяч гледачоў.

18 траўня 2010 году «Вікторыя» здабыла перамогу ў Кубку Чэхіі, выгуляўшы «Ябланец» зь лікам 2:1[2]. У выніку ўпершыню з пачатку 1970-х гадоў клюб атрымаў права на ўдзел у эўракубках. «Вікторыя» ўзяла ўдзел у розыгрышы Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў, але чэхі адразу ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе ў двубоі з турэцкім «Бэшыкташам» саступілі і скончылі выступы ў спаборніцтве[3].

У 2011 годзе «Вікторыя» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Чэхіі. Пасьпяхова правёўшы адборачны этап Лігі чэмпіёнаў клюб трапіў у адную групу разам з «Барсэлёнай», «Мілянам» і барысаўскім БАТЭ. Заняўшы 3 месца ў гэтай групе «Вікторыя» выйшла ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы, аднак саступіла там нямецкаму «Шальке-04».

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Лукаш Гэйда 1990
3   Аб Робін Гранач 2000
4   Аб Лудэк Пэрніца 1990
5   Аб Ян Палуска 2005
7   Нап Ян Сыкара 1993
9   Нап Ян Клімэнт 1993
10   ПА Ян Копіц 1990
11   Нап Мацей Выдра 1992
12   ПА Ібраім Траарэ 1988
13   Бр Марыян Тврдон 1994
14   Аб Радзім Ржэзьнік 1989
15   Нап Томаш Хоры 1995
17   Нап Рафію Дурасынмі 2003
18   Нап Джон Маскера 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Павал Буха 1998
21   Аб Вацлаў Емэлка 1995
22   ПА Каду 1997
23   ПА Лукаш Калвах 1995
24   Аб Мілан Гавэл 1994
29   Бр Домінік Свачэк 1997
31   ПА Павал Шульц 2000
33   Нап Эрык Ірка 1997
36   Бр Індржых Станэк 1996
40   Аб Сэмпсан Двэ (ар. Вышкаў) 2001
44   Аб Лібар Голік 1998
88   ПА Адам Вэлканава 1994
99   ПА Маду Н’Дыяй 1996

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць