Ягор Восіпаў

беларускі футбаліст

Ягор Восіпаў (нар. 4 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.

Ягор Восіпаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 2003(2003-01-04)[1] (21 год)
Рост 191 см[2]
Вага 84 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 84
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 БАТЭ 9 (0)
2023 Макслайн 17 (1)
2024—4 БАТЭ-2[d] 12 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай СДЮШАР-5, дзе ягоным першым трэнэрам быў Ігар Круглоў. Пазьней гулец прыяднаўся да структуры барыскаўскага БАТЭ. У 2019 годзе пачаў абараняць клюбныя колеры ў дублюючым складзе каманды. Дэбютаваў за галоўную каманду 28 чэрвеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Мёраў», зьявіўшыся на замену ў другой палове гульні. У жніўні таго ж году выправіўся ў арэнду ў віцебскі «Макслайн»[3]. Ужо 4 жніўня запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе ў матчы супраць «Баранавічаў», адзначыўшыся дэбютным голам. Гулец трывала замацаваўся ў складзе каманды, згуляўшы ўва ўсіх астатніх матчах клюбу. Па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Барысаў[4].

10 сакавіка 2024 году гулец зноў згуляў за БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць менскага «Дынама». 16 сакавіка дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Менску». У тым жа месяцы склаў новую працоўную дамову з клюбам[5]. 20 красавіка згуляў матч ў складзе БАТЭ-2 у розыгрышы Першай лігі.

Міжнародная

рэдагаваць

У жніўні 2019 году атрымаў выклік у склад зборнай Беларусі (да 17 гадоў), дэбютаваўшы ў канцы месяца ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. У студзені 2020 году разам з зборнай браў удзел у Кубку Разьвіцьця, дзе ў фінале турніру беларусы перамаглі ў сэрыі пэнальці аднагодкаў з Таджыкістану[6]. Дэбютны матч у складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) згуляў 2 чэрвеня 2021 году супраць зборнай Азэрбайджану.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць