Пяст Глівіцы
«Пяст» (па-польску: Piast) — польскі футбольны клюб з гораду Глівіцы. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы фіналіст Кубка Польшчы (1978, 1983).
Пяст | |||||
Поўная назва | па-польску: Gliwicki Klub Sportowy "Piast" Spółka Akcyjna[1][2] | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1945 | ||||
Горад | Глівіцы, Польшча | ||||
Стадыён |
Пяст Умяшчальнасьць: 10 037 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Экстракляса | ||||
· 2023—2024 | 10 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы piast.gliwice.pl (пол.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў зарэгістраваны ў гарадзкой радзе 18 чэрвеня 1945 году як спартовая арганізацыя пад назвай «Пяст», у гонар выбітнай польскай каралеўскай дынастыі. Галоўнымі ініцыятарамі стварэньня клюбу былі палякі, які былі выгнаныя з Львову.
У польскай футбольнай структуры «Пяст» дэбютаваў у 1957 годзе, калі каманда пачала выступы ў Другой лізе, у якой яны правялі 35 сэзонаў. У гэты пэрыяд галоўныя посьпехі прыпалі на 1975—1983 гады. Клюб некалькі разоў амаль атрымліваў права на прасозваньне ў лігу вышэй. Акрамя таго, гульцы «Пясту» двойчы ў 1978 і 1983 гадох выходзілі ў фінал Кубка Польшчы, але двойчы і саступалі супернікам, першы раз сасноўскаму «Заглембе» зь лікам 0:2, а другім разам гданьскай «Лехіі» зь лікам 1:2. Палітычныя зьмены за час падзеньня камуністычнага рэжыму ўскладнілі арганізацыйнае і фінансавае становішча клюбу, у выніку чаго ўвесну 1993 году «Пяст» зьняў галоўную каманду з спаборніцтваў. Адраджэньне клюбу адбылося толькі ў 1997 годзе, калі глівіцкі клюб зноўку пачаў выступы ў айчынным чэмпіянаце.
24 траўня 2008 году «Пяст», пасьля 63 гадоў існаваньня, атрымаў гістарычную павышэньне ў Экстраклясу пасьля перамогі ў гасьцёх у Варшаве ў матчы супраць мясцовай «Палёніі» зь лікам 1:0[4]. 9 жніўня 2008 году «Пяст» атрымаў перамогу ў першым матчы ў эліце, стаўшы мацней за «Краковію» зь лікам 2:0. Першы сэзон клюб скончыў на 11 радку ў турнірнай табліцы. Адразу, улетку 2009 году клюб быў рэарганізаваны, то бок было створанае акцыянэрнае таварыства, дзе горад набыў 51% акцыяў, а ў клюбу застаўся 49% акцыяў. У 2008 годзе ненадоўга спонсарскае дапамогі далучыўся канцэрн Opel.
Адной з прычынай акцыянаваньня сталася неабходнасьць мадэрнізацыі стадыёну клюбу дзеля задавальненьня ліцэнзійных патрабаваньняў. Увосень сэзону 2008—2009 гадоў «Пяст» прымаў супернікаў у горадзе Вадзіслаў Сьлёнскі, на стадыёне мясцовага клюбу. У красавіку 2009 году пасьля мадэрнізацыі «Пясту» дазволілі прымаць супернікаў у родным горадзе, і першым госьцем клюбу стаў «Гурнік» Забжэ. Дзякуючы голу Марыюша Мушаліка «Пяст» атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Нажаль у сэзоне 2009—2010 гадоў клюб заняў апошняе месца ў табліцы і выбыў у Першую лігу. Апошняя сустрэча сэзону адбылася 15 траўня 2010 году ў Глівіцах, дзе «Пяст» саступіў «Краковіі» зь лікам 0:1.
Заўзятары
рэдагаваць«Пяст» мае сяброўства з заўзятарамі барысаўскага клюбу БАТЭ з 2011 году. Сяброўства пачалося, калі беларускія заўзятары на шляху да матчу Лігі чэмпіёнаў у Капэнгагене спыніліся ў Глівіцах, дзе наведвалі матч «Пясту» супраць клюбу «ГКС Катавіцы». Затым заўзятары «Пясту» адправіліся ў Алькмаар, каб падтрымаць БАТЭ ў матчы супраць АЗ. Пасьля чарговага візыту на гульню Лігі чэмпіёнаў супраць грацкага «Штурма», сяброўства паміж заўзятараў сталася афіцыйным і абедзьве заўзятарскія суполцы рэгулярна наведваюць матчы адзін аднаго[5].
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://piast-gliwice.eu/klub/kontakt-1
- ^ https://rejestr.io/krs/334402/gliwicki-klub-sportowy-piast
- ^ https://www.transfermarkt.com/piast-gliwice/mitarbeiterhistorie/verein/6112
- ^ II liga 2007/2008. 90minut.
- ^ «Sztama GieKSy z Banikiem, Ruchu z Atletico, Piasta z BATE. Czy to ma sens?». Dziennik Zachodni.