Энэргетык-БДУ Менск

беларускі футбольны клюб

«Энэргетык-БДУ» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Заснаваны ў 1996 годзе. У 2002—2005 гадах выступаў у найвышэйшай лізе. Клюб мае сярод сваіх выхаванцаў такіх футбалістаў, як Аляксандар Быліна, Аляксей Сквярнюк, Валеры Апанас і некаторых іншых. У 2018 годзе каманда заняла другое месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права на ўдзел у найвышэйшай лізе.

Энэргетык-БДУ
FK Zorka-BDU.gif
Заснаваны 1996
Горад Менск, Беларусь
Стадыён РЦАП-БДУ
Умяшчальнасьць: 1500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2021 13 месца
Афіцыйны сайт

ГісторыяРэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў другую лігу, адкуль празь некалькі гадоў падвысіўся спачатку да першай, а потым і да найвышэйшай лігі. У эліце беларускага футболу клюб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў першую, а потым і ў другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

У сэзоне 2013 году клюб вёў барацьбу за выхад у першую лігу, але ў канцы сэзону саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым ня менш, пасьля адмовы «Нёману» ад павышэньня ў лютым 2014 году менчукі ўсё ж такі атрымалі магчымасьць выступіць у першай лізе[1]. У сакавіку 2014 году «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па ранзе дывізіёне[2].

У сэзоне 2014 году склад каманды амаль не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, дасьведчанага Валерыя Апанаса, то ўзрост гульцоў не пераўзыходзіў 27 гадоў, а пасьля зыходу ўлетку 2014 году з каманды лідэраў, Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча, якія адправіліся ў магілеўскі «Дняпро», увогуле 23 гадоў. Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя гульцы бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш пунктаў, і ў выніку каманда скончыла сэзон на 9 месцы. Пры гэтым, паводле колькасьці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасьля мазырскай «Славіі».

На сэзон 2015 году ў каманду зноўку вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Таксама, клюб дапоўнілі дасьведчаныя гульцы Аляксандар Быліна, які выступаў за клюб яшчэ ў часы знаходжаньня «Зоркі-БДУ» ў найвышэйшай лізе, і найлепшы бамбардзір у гісторыі першай лігі Юры Мархель, які таксама раней выступаў за менскі клюб. Дзякуючы такому ўзмацненьню «Зорка-БДУ» на старце сэзону разглядаецца спэцыялістамі як адзін з асноўных прэтэндэнтаў на падвышэньне ў клясе[3]. Новы сэзон каманда пачала зь перамогі на родным стадыёне РЦАП-БДУ над клюбам «Баранавічы» зь лікам 4:2.

Перад пачаткам сэзону 2017 году назва «Зорка»-БДУ была зьмененая на «Энэргетык»-БДУ[4].

СкладРэдагаваць

Актуальны на 26 жніўня 2022 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Арцём Макаўчык 2000
2   Аб Ягор Стралкоўскі 2002
2   ПА Іван Агееў 2005
3   Аб Абдукадыр Хусанаў 2004
4   Аб Ільля Лукашэвіч 1998
6   ПА Данііл Сілінскі 2000
7   ПА Андрэй Рылач 2002
8   Аб Заўрбек Какаеў 2000
9   Нап Раман Папарыга (ар. Рух) 1999
10   Нап Бабур Абдыхалікаў 1997
11   Нап Ільля Грышчанка 2000
13   Бр Уладзіслаў Баконін 2001
13   Бр Дзяніс Селядцоў (ар. Шахцёр) 2003
14   Аб Павал Пашэвіч (ар. БАТЭ) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   ПА Аляксандар Сьвірэпа (капітан) 1999
16   ПА Бэка Гварадзэ 1997
16   ПА Арцём Журко 2003
17   ПА Максім Амельянчук 2003
18   ПА Алег Пліеў 1998
19   ПА Аляксей Сямёнаў (ар. Рух) 2002
20   Нап Даніла Чуль 2005
22   Бр Станіслаў Кляшчук (ар. Дынама Мн) 2000
22   Нап Максім Кунскі (ар. Шахцёр) 2003
23   ПА Арцём Турыч 2005
33   Аб Яраслаў Макушынскі 1998
55   Аб Аляксей Лаўрык 2000
99   ПА Канстанцін Маліцкі 2000
  Нап Багдат Жыенбай (ар. Ардабасы) 2000

СтатыстыкаРэдагаваць

ЧэмпіянатРэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Другая 7 36 18 4 14 54–41 58
2013 Другая 3 24 14 7 3 45–16 49
2014 Першая 9 30 12 4 14 50–48 40
2015 Першая 10 30 10 10 10 47–47 40
2016 Першая 10 26 9 6 11 33–41 33
2017 Першая 6 30 12 8 10 39–30 44
2018 Першая 2   28 21 4 3 69–24 67

КубакРэдагаваць

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/16 2 1 0 1 2–2
2013—2014 1/16 2 1 0 1 1–3
2014—2015 1/8 3 2 0 1 6–1
2015—2016 1/32 1 0 0 1 0–2
2016—2017 1/16 1 0 1 0 0–0
2017—2018 1/32 1 0 0 1 2–3
2018—2019 1/16 2 0 1 1 1–2
2019—2020 1/8 2 1 0 1 8–3

Галоўныя трэнэрыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць