Руслан Хадаркевіч

беларускі футбаліст

Русла́н Хадарке́віч (нарадзіўся 18 чэрвеня 1993 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Руслан Хадаркевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1993(1993-06-18)[1] (30 гадоў)
Рост 185 см
Вага 81 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 Бяроза-2010 77 (1)
2014 Славія Мазыр 8 (0)
2015—2016 Смалявічы 47 (1)
2017—2019 Славія Мазыр 46 (0)
2019—2022 Шахцёр Салігорск 41 (0)
2023 Дынама Менск 0 (0)
2023—4 БАТЭ 13 (1)
Зборныя
2021—4 Беларусь 9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
28 сакавіка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

З 2010 году пачаў выступаць за клюб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сэзоне дапамог камандзе атрымаць месца ў Першай лізе. У пачатку 2014 году стаў гульцом мазырскай «Славіі», але ня здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы б[4], аднак гэтак і не згуляў за гэты клюб.

У сакавіку 2015 году склаў працоўную ўгоду з клюбам «Смалявічы-СТІ»[5], у якім здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 годку прыехаў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў гульцом мазырскага клюбу[6]. Пачынаў сэзон 2017 году ў асноўным складзе мазыранаў на пазыцыі правага абаронцы, аднак зь ліпеня па кастрычнік не гуляў праз траўмы. Толькі ў канцы сэзону футбаліст вярнуўся на поле. У сэзоне 2018 году, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.

У першай палове 2019 году заставаўся асноўным абаронцам мазыранаў у Найвышэйшай лізе. У ліпені 2019 году пакінуў «Славію»[7] і стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[8]. У 2019 годзе зьяўляўся на полі нерэгулярна, а ў сэзоне 2020 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы салігорцаў і дапамог ім здабыць чэмпіёнства. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[9]. У 2021—2022 гадах выкарыстоўваўся дзеля ратацыі, часьцей застаючыся на лаве запасных.

У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў салігорскі клюб[10] і неўзабаве далучыўся да менскага «Дынама»[11]. У складзе менскае каманды заставаўся на лаве рэзэрвовых. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб, гэтак не згуляўшы ў кашулі бела-блакітных[12], і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[13].

Міжнародная рэдагаваць

У лістападзе 2020 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілінаў.

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2017 Найвышэйшая ліга 13 0
2018 Першая ліга 22 0

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Ruslan Khadarkevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/hadarkevich-ruslan
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/ruslan_khadarkevich/
  4. ^ Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
  5. ^ Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
  6. ^ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией"
  7. ^ Хадаркевич и Мемешев покинули "Славию"
  8. ^ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Хадаркевичем
  9. ^ Хадаркевич поставил подпись под новым контрактом с "Шахтером"
  10. ^ Хадаркевич покидает "Шахтер" (рас.) Праверана 2022-12-30 г.
  11. ^ Футбол. Руслан Хадаркевич стал игроком минского "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-01 г. Архіўная копія ад 1 студзеня 2023 г.
  12. ^ Защитник Руслан Хадаркевич покинул минское "Динамо" (рас.) Праверана 2023-07-04 г.
  13. ^ Руслан Хадаркевич стал игроком БАТЭ (рас.) Праверана 2023-07-07 г.
  14. ^ Футбол. Руслан Хадаркевич впервые вызван в сборную Беларуси Праверана 5 чэрвеня 2021 г. Архіўная копія ад 6 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць