Мікалай Мірскі
Мікала́й Мі́рскі (нар. 19 сьнежня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Мікалай Мірскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 2005[1] (18 гадоў) | |
Рост | 180 см[1] | |
Вага | 78 кг[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ | |
Нумар | 80 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2024— | БАТЭ | 19 (0) |
2024— | → БАТЭ-2[d] | 8 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец футбольнай школы сталічнага «Трактара», дзе першым трэнэрам гульца быў Арцём Кендыш. Пазьней прыяднаўся да барысаўскага БАТЭ, дзе з 2023 году пачаў спаборнічаць у складзе дублюючага складу каманды. У тым жа годзе ўключаўся ў заяўку першай каманды, але на поле не выходзіў. Перад пачаткам сэзону 2024 году рыхтаваўся з асноўнай каманды. Запачаткаваў кар’еру ў прафэсійным футболе 10 сакавіка 2024 году, зьявіўшыся ў матчы Кубка Беларусі супраць сталічнага «Дынама», калі выйшаў на замену на 104-й хвіліне сустрэчы[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 16 сакавіка ў матчы супраць «Менску», таксама зьявіўшыся на замену напрыканцы сустрэчы. Хутка пасьля гэтага гулец склаў прафэсійны кантракт з клюбам, які прадугледжваў супрацу цягам трох гадоў[3]. У наступным месяцы таксама дэбютаваў у складзе БАТЭ-2, зьявіўшыся 7 красавіка ў матчы супраць «Баранавічаў».
Міжнародная
рэдагавацьМірскі прыцягваўся да выступаў у зборных Беларусі розных узростаў. У чэрвені 2023 году быў выкліканы да шыхтаў зборнай Беларусі (да 19 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 18 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з https://fcbate.by/team/base/138
- ^ Минское «Динамо» стало последним полуфиналистом Кубка Беларуси, по пенальти обыграв БАТЭ (рас.) Football.by.
- ^ Шесть игроков продлили контракты с БАТЭ (рас.) Football.by.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway