АПОЭЛ Нікасія

кіпрскі футбольны клюб

АПОЭЛ (па-грэцку: ΑΠΟΕΛ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1926 годзе. 29-разовы чэмпіён Кіпру, 21-разовы ўладальнік Кубка Кіпру, 14-разовы ўладальнік Супэркубка Кіпру. АПОЭЛ ёсьць часткай мультыспартовага аб’яднаньня, заснаванага ў 1926 годзе, і ўтрымлівае аддзелы некалькіх відаў спорту, як то футбол, баскетбол, валейбол, футзал, настольны тэніс, боўлінг, роварны спорт, стральба з лука, плаваньне і воднае пола.

АПОЭЛ
Поўная назва Aθλητικός Ποδοσφαιρικός Όμιλος Eλλήνων Λευκωσίας
Заснаваны 8 лістапада 1926
Горад Нікасія, Кіпр
Стадыён ГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
Прэзыдэнт Продрамас Пэтрыдэс[d][1]
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Найвялікшым дасягненьнем АПОЭЛа ў эўрапейскіх спаборніцтвах ёсьць выступ у Лізе чэмпіёнаў сэзону 2011—2012 гадоў, калі клюб праз кваліфікацыю трапіў у групавы этап, выступаючы ў адной групе з «Порту», данецкім «Шахтарам» і расейскім «Зэнітам». Нечакана, АПОЭЛ узначаліў групу і нават выбіў у 1/8 фіналу францускі «Ліён», але саступіў у 1/4 фіналу гішпанскаму «Рэалу»[2]. Акрамя таго, былі даволі пасьпяховыя сэзоны ў наступным як у Лізе чэмпіёнаў, гэтак і ў Лізе Эўропы. У сэзоне 2016—2017 гадоў дружына ўзначаліла табліцу групы Лігі Эўропы, апярэдзіўшы грэцкі «Алімпіякос», швайцарскі «Янг Бойз» і казаскую «Астану». У 1/8 фіналу кіпрскія футбалісты выгулялі ў гішпанскага «Атлетыка», але выбылі з турніру ў наступным раўндзе, саступіўшы бэльгійскаму «Андэрлехту»[3][4]. АПОЭЛ ёсьць адзіным кіпрскім клюбам, які калі-небудзь дасягаў групавога этапу абодвух буйных спаборніцтваў УЭФА. У сэзоне 2016—2017 сярэдняя наведвальнасьць матчаў дружыны складала 7126 чалавек на хатнім матчах, а найвышэйшая наведвальнасьць у сэзоне скалала 15 462 чалавекі на адным матчы.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Чэмпіён Кіпру: (29)
    • 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1947, 1948, 1949, 1952, 1965,
    • 1973, 1980, 1986, 1990, 1992, 1996, 2002, 2004, 2007, 2009,
    • 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2024
  • Уладальнікі Кубка Кіпру: (21)
    • 1937, 1941, 1947, 1951, 1963, 1968, 1969, 1973, 1976, 1978,
    • 1979, 1984, 1993, 1995, 1996, 1997, 1999, 2006, 2008, 2014,
    • 2015
Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Габрыел Пэрэйра 2002
3   Аб Радасаў Пэтравіч 1989
5   Аб Лаша Двалі 1995
6   Аб Вітар Мээр 2004
7   ПА Макс Маер 1995
8   ПА Сэрхіё Тэхэра 1990
9   Нап Юсэф Эль-Арабі 1987
10   Нап Маркіньюс 1997
11   Нап Анастасіяс Доніс 1996
12   Нап Альгасым Ба 2002
14   Нап Габрыел Маюлі 2003
16   Аб Матэо Сушыч 1990
17   ПА Дэйвід Абагна 1998
18   ПА Яніс Сацыяс 2002
19   Аб Хавіер Кінтыльля 1996
20   Нап Стэфан Дражыч 1992
21   ПА Піццы 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Бр Андрэас Хрыстадулю 1997
23   ПА Панаётыс Катырдзіс 2006
26   ПА Хрыстас Каранацыяс 2004
27   Бр Від Бэлец (капітан) 1990
28   ПА Канстантынас Галянопуляс 1997
29   Аб Ісам Шэбак 1989
30   ПА Марыюс Корбу 2002
33   Аб Эвагарас Антанію 2002
34   Аб Канстантынас Ляйфіс 1993
36   Нап Чарлз Яў Апія 2006
43   Аб Ляўтара Кана (ар. В. Сарсьфільд) 2002
44   ПА Кінгсьлі Сарфа 1995
78   Бр Сабас Міхас 2007
79   Нап П’ерас Сатырыю 1993
99   Нап Іван Алеха (ар. Кадыс) 1995
  ПА Фаваз Абдулагі 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць