Нафтан Наваполацак
«Нафтан» — беларускі футбольны клюб з гораду Наваполацак, заснаваны ў 1963 годзе. У 1996—2017 гадах удзельнічала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2002 году). Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2009, 2012). З 2018 году выступае ў першая лізе.
Нафтан Наваполацак | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Нафтан Наваполацак» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1963 | ||||
Горад | Наваполацак, Беларусь | ||||
Стадыён |
«Атлянт» Умяшчальнасьць: 4500 | ||||
Старшыня | Леанід Падліпскі | ||||
Галоўны трэнэр | Тарас Чопік | ||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2019 | 5 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Першыя футбольныя каманды ў Наваполацку зьявіліся яшчэ ў 1959 годзе, якія прадстаўлялі трэст №16 «Нафтабуд». Аднак, калі пачаў сваю працу пабудаваны нафтапераапрацоўчы завод, клюб прадпрыемства «Нафтавік» пачаў браць удзел у абланых спаборніцтвах. Да клюбу адрызу прыйшлі посьпехі, то бок, атрымаўшы перамогу ў фінале ў гульні супраць віцебскага «Станкабудаўніку», клюб стаў уладальнікам Кубка Віцебскай вобласьці. На той момант асноўны склад клюбу будаваўся на арэнбурцах, працаўніках Орскага ПНЗ, які прыяжджалі ў Наваполацак паводле пераводу на працу.
У 1965 годзе «Нафтавік» стаўся ўладальнікам Кубак БССР. На шляху да перамогі, былі пасьлядоўна пераадолены магілёўскі «Мэталюрг», зборная Петрыкава й берасьцейскі «Лякаматыў». Аднак у першынстве БССР значных пасьпехаў клюб ня зьведаў. З 1965 па 1974 гады каманда праводзіла ў першым і другім дывізіёнах. У 1966 годзе клюб быў зьняты са спаборніцтваў з-за адсутнасьці турнірнай пэрспэктывы, а сэзоны 1969 і 1970 гадоў і наогул прапусьціў. У 1974 годзе «Нафтавік» узяў свой апошні ўдзел у чэмпіянаце БССР.
У сярэдзіне 1980-х гадоў адбылося адраджэньне клюбу, што сталася заслугай працаўнікоў на прыстасаваньнях комплексу па вытворчасьці вадкіх парафінаў. Новы клюб атрымаў назву «Парэкс». Аднак, як і «Нафтавік», клюб меў аматарскі статус. Празь некалькі гадоў станаўленьня клюбу была вернута папярэдняя назва, такім чынам клюб зноўку быў вернуты ў розыгрышы нацыянальных спаборніцтваў. У 1989 годзе «Нафтавік» атрымаў бронзавыя мэдалі абласнога першынства, на наступны год клюб дамогся другога месца ў абласным спаборніцтве. У 1991 годзе клюб атрымаў назву «Нафтан», і адразу стаўся пераможцам турніру прафзьвязаў БССР.
У 1992—1996 гадох каманда, атрымліваючы фінансавую падтрымку з боку нафтапераапрацоўчага заводу, канчаткова атрымала прафэсійны статус.
Былыя назвыРэдагаваць
- «Нафтан» (1992—1994)
- «Нафтан-Дэвон» (1995—2000)
- «Нафтан» (з 2001)
ДасягненьніРэдагаваць
- Найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянатах Беларусі — 4-е месца (2009)
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009, 2012
- Самая буйная перамога — 6:0 (Атака Менск, 1997)
- Самая буйная параза — 0:8 (БАТЭ, 2000)
СкладРэдагаваць
- Актуальны на жнівень 2019 году[1]
|
|
У арэндзеРэдагаваць
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Удзел у эўракубкахРэдагаваць
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
2009—2010 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Гент | 2:1 | 0:1 | |
2012—2013 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Црвена Зьвезда Бялград | 3:4 | 3:3 |
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Тарас Чопік (з студзеня 2019 году)[3]
- Юры Поклад (чэрвень — сьнежань 2018 году)[4][5]
- Аляксандар Трайдук (студзень — чэрвень 2018 году)[6][7]
- Алег Сідарэнкаў (жнівень 2016 году — лістапад 2017 году, в. а. у жніўні — лістападзе 2016 году)[8][9][10]
- Валеры Стрыпейкіс (сьнежань 2013 году — жнівень 2016 году, в. а. у чэрвені — сьнежні 2013 году)[11]
- Павал Кучараў (сьнежань 2012 — чэрвень 2013 году)
- Ігар Кавалевіч (да сьнежня 2012 году)
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ «Нафтан» пазбаўлены 5 пунктаў
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Прессбол» №29 (4250), 12 красавіка 2019
- ^ «Нафтан» отдал Жукова в аренду «Слониму-2017»(рас.)
- ^ Украинский специалист возглавил «Нафтан»(рас.)
- ^ Юрий Поклад назначен главным тренером «Нафтана»(рас.)
- ^ Поклад покинул пост главного тренера «Нафтана»(рас.)
- ^ Александр Трайдук возглавил «Нафтан»(рас.)
- ^ Александр Трайдук подал в отставку с поста главного тренера «Нафтана»(рас.)
- ^ «Нафтан» уволил Валерия Стрипейкиса(рас.)
- ^ Сидоренков утвержден в качестве главного тренера «Нафтана»(рас.)
- ^ Сидоренков уволился из «Нафтана». У всех футболистов закончились контракты(рас.)
- ^ Валерий Стрипейкис утвержден главным тренером «Нафтана»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная старонка(рас.)