Раман Васілюк

беларускі футбаліст

Раман Васілюк (нарадзіўся 23 лістапада 1978 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2000—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У 2000 і 2007 гадах — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі па футболе. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1]. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[2]. Першы футбаліст, хто забіў 200 галоў у чэмпіянатах Беларусі[2].

Раман Васілюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 лістапада 1978 (45 гадоў)
Берасьце, Беларусь
Рост 177 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1999
2000—2001
2001—2005
2002
2004
2005
2005—2008
2008—2010
2010—2012
2012
2013
2014—2015
2016
2016—2018
Дынама Берасьце
Славія
Спартак Масква
Дынама Менск
Дынама Берасьце
Гапаэль Тэль-Авіў
Гомель
Дынама Берасьце
Менск
БАТЭ
Менск
Дынама Берасьце
Нёман Горадня
Дынама Берасьце
86 (47)
41 (38)
6 (2)
9 (2)
28 (17)
9 (1)
77 (54)
59 (16)
45 (13)
9 (2)
30 (9)
54 (16)
13 (3)
20 (0)
Зборныя
2000—2008 Беларусь 24 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Кар’ера рэдагаваць

Кар’ера аднаго з найлепшых у сувэрэннай гісторыі Беларусі нападнікаў пачалася ў Берасьці, дзе ён забіваў часта і шмат. У 1999 годзе дзякуючы добрым выступам у берасьцескім клюбе «Дынама» правы на гульца выкупіла мазырская «Славія», якая на той момант зьяўлялася адным зь лідэраў беларускага першынства. У першым жа сэзоне Раман забіў 31 мяч, а ўся каманда — 78, істотна апярэдзіўшы перасьледавальнікаў у асобе Віталя Кутузава і Сяргея Давыдава, на рахунку якіх было па 18 галоў. У гэтым жа сэзоне «Славія» стала чэмпіёнам краіны, а на рахунку нападніка значыліся тры хет-трыка і адзін покер. Толькі аднойчы найлепшы бамбардзір першынства Беларусі забіў больш — у сэзоне 1996 году гулец «Белшыны» Андрэй Хлебасолаў вызначыўся 34 разы. «У 2000 годзе Ўлада Петравіча трэнэрам можна было не прызначаць. Тая каманда і з пустой лаўкай сэзон да золата давяла бы», — успамінаў Васілюк празь сем гадоў.

Пасьля канфлікту з сэрбскім настаўнікам Раман быў адпраўлены спачатку ў дубль, а затым і зусім быў выстаўлены на трансфэр. Але 2001 год запомніўся ня толькі сваркай зь Петровічам. Таленавіты форвард стаў прыцягвацца Эдуардам Малафеевым у нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой правёў два незабыўных матчы, то бок у сакавіку супраць зборнай Нарвэгіі, дзе забіў пераможны гол на 93-й хвіліне, і ў верасьні супраць зборнай Польшчы, дзе аформіў покер. Улетку 2001 году Васілюк доўга без працы не заставаўся. Ужо праз пару дзён зьявіўся варыянт з самарскімі «Крыламі Саветаў», маскоўскімі «Дынама» і «Спартаком». У ранейшым клюбе настойліва рэкамэндавалі ехаць ў разьмяшчэньне «чырвона-белых».

Аднак у «Спартаке» Раману адразу далі зразумець, што яго тут не чакаюць. Касьцяк каманды складалі паўтара дзясяткі чалавек, а астатнія знаходзіліся ў масоўцы. Загуляць у «Спартаку» ў Васілюка гэтак і не атрымалася — перашкодзілі трэнэрскі недавер і траўмы. Кантрактам з маскавітамі Раман быў зьвязаны да 2006 году, і за гэты час ён не правёў за аснову «чырвона-белых» і дзясятка матчаў. Затое Раман удосталь накатаўся па арэндах, правёўшы нейкі час у менскім «Дынама» ў сэзоне 2002 году, берасьцейскім «Дынама» ў 2004 годзе, а таксама пагуляўшы ў чэмпіянаце Ізраілю за тэль-авіўскі клюб «Гапаэль». У 2005 годзе правы на футбаліста выкупіў «Гомель», у якім Васілюк пачаў зноўку раскрываць свой талент і патэнцыял. Штогод паляпшаючы бамбардзірскія паказчыкі (13 мячоў у 2005 годзе, 14 — у 2006, і 24 — у 2007), у сэзоне 2007 году Раман у другі раз стаў найлепшым бамбардзірам у краіне.

Затым было вяртаньне ў роднае Берасьце, сварка зь Юрыем Пунтусам і пераход у «Менск», дзе форвард адыграў паўтара сэзону[3]. 26 ліпеня 2012 году гулец перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4], у складзе якога ў чэмпіянаце Беларусі адгуляў 9 матчаў і забіў 2 мячы, то бок атрымаўшы такі ж паказчык, як калісьці ў складзе менскага «Дынама» дзесяць год таму. Пасьля сэзону гулец вярнуўся ў «Менск»[5]. У сьнежні 2013 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», дзе стаў капітанам каманды[6].

10 траўня 2014 году прыняў удзел у матчы зь менскім «Дынама», які стаў для Рамана 500 на найвышэйшым узроўні[7]. Васілюк дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу (2:1), забіўшы гол на 79 хвіліне, які стаў першым пасьля чарговага вяртаньня ў Берасьце. Гэты гол стаў 200 голам нападніка ў найвышэйшай лізе[8]. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на адзін год[9]. У студзені 2016 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман», зь якім падпісаў кантракт на адзін год[10], але ўжо ў ліпені 2016 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама»[11]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018 году[12].

Дасягненьні рэдагаваць

Клюбныя рэдагаваць

«Славія»:

«Гомель»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007

БАТЭ:

  • Чэмпіён Беларусі: 2012

«Менск»:

«Дынама Берасьце»:

Індывідуальныя рэдагаваць

  • Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2007
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 1998, 1999, 2000, 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2013, 2015

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 24 8
Нёман Горадня 2016 Найвышэйшая ліга 13 3
Дынама Берасьце 9 0
2017 Найвышэйшая ліга 9 0
2018 Найвышэйшая ліга 2 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць