Аляксандар Ермаковіч

беларускі футбаліст і трэнэр

Аляксандар Уладзімеравіч Ермаковіч (нар. 21 студзеня 1975 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Найлепшы трэнэр Беларусі 2015 году.

Аляксандар Ермаковіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 студзеня 1975(1975-01-21)[1][2] (49 гадоў)
Рост 174 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992 Дынама-93 4 (0)
1993—1997 Атака Менск 111 (16)
1998—2008 БАТЭ 223 (13)
Зборныя
1996 Беларусь (да 21) 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Гульнявая

рэдагаваць

Выхаванец лунінецкай ДЮСШ і менскага РВАРу. Пачынаў кар’еру ў менскім «Дынама-93», пасьля пасьпяхова гуляў за «Атаку». У канцы 1997 году, пасьля развалу «Атакі», разам зь іншымі гульцамі перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Зь цягам часу стаў лідэрам і капітанам каманды. Доўгі час гуляў у апорнай зоне ў зьвязцы зь Дзьмітром Ліхтаровічам. З БАТЭ 5 разоў выйграў тытул чэмпіёна Беларусі. У самым канцы гульнявой кар’еры дапамог барысаўскаму клюбу прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

У 1996 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнэрская

рэдагаваць

У 2008 годзе завяршыў кар’еру футбаліста пасьля адказнага матчу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювэнтусу» і перайшоў на трэнэрскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнэра Віктара Ганчарэнкі. Спачатку быў трэнэрам, а з 2012 году стаў старэйшым трэнэрам барысаўскай каманды[3].

Ачоліў БАТЭ 14 кастрычніка 2013 году пасьля сыходу Віктара Ганчарэнкі ў «Кубань». На чале БАТЭ пяць разоў стаў чэмпіёнам Беларусі. У 2014 і 2015 гадах вывеў каманду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, паводле вынікаў 2015 году быў прызнаны найлепшым футбольным трэнэрам Беларусі. У студзені 2015 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[4]. Выйграўшы ў 2017 годзе чэмпіянат краіны, стаў самым тытуляваным беларускім трэнэрам, перагнаўшы Ганчарэнку. Пасьля сэзону 2017 году пакінуў барысаўскі клюб[5]. У студзені 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Ганчарэнкі ў расейскім клюбе ЦСКА[6].

У красавіку 2021 году ўсьлед за Ганчарэнкам стаў ягоным памочнікам у «Краснадары»[7], пакінуў разам зь ім клюб у студзені 2022 году[8]. У жніўні 2022 году стаў асыстэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбурскім «Урале»[9].

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Чэмпіён Беларусі: 1999, 2002, 2006, 2007, 2008
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 1998, 2000, 2003, 2004
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2001
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
  • У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 1999, 2002, 2006, 2007
  • Найлепшы трэнэр Беларусі: 2015

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць