Гомель (футбольны клюб)
«Гомель» — беларускі футбольны клюб з гораду Гомелю, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2002, 2011), уладальнік Супэркубка Беларусі (2012).
Гомель | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб Гомель | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1959 | ||||
Горад | Гомель, Беларусь | ||||
Стадыён |
«Цэнтральны» Умяшчальнасьць: 14 307 | ||||
Дырэктар | Віталь Кушнер[1] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2021 | 4 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Раньнія гадыРэдагаваць
Паводле некаторых крыніцаў упершыню гуляць у футбол у Беларусі пачалі ў Гомлі. Здарылася гэта дзякуючы аднаму з асноўных гульцоў гульцоў зборнай Кіева А. Лібману, які працаваў у банку й быў пераведзены ў гомельскі філіял. Увосень 1910 году была створана першая каманда «Першая гімнастычная футбольная каманда», у якой трэнэрам і капітанам клюбу быў сам Лібман. Каманда была ўкамплектавана ў асноўным навучэнцамі гімназіяў і вучэльняў. Да пачатку новага вучэбнага году ў горадзе налічвалася ўжо як мінімум чатыры каманды, то бок «Вікторыя», «Уні́тас», «Надзея».
За савецкім часамРэдагаваць
У 1923 годзе зборная Гомелю дайшла да 1/8 фіналу чэмпіянату РСФСР, які праходзіў у Маскве. Пасьля таго, як Гомель быў перададзены ў склад БССР, зборная гораду адразу сталася пераможцам першага чэмпіянату БССР. На наступны год каманда зноўку становіцца найлепшай камандай чэмпіянату.
У 1959 годзе быў створаны клюб «Лякаматыў», які менавіта й стаў бацькам сёньняшняга клюбу «Гомель». Клюб адразу ўзяў старт у чэмпіянаце СССР і быў залічаны ў 2 зону клясы «Б». Першы сэзон, з-за адсутнасьцю вопыту, стаўся няўдалым, каманда атрымала 21 паразу, правёўшы пры гэтым 28 матчаў, астатнія матчы гомельскі калектыў здолеў скончыць ўнічыю. Наступны сэзон клюб пачаў у 1 зоне, атрымаўшы роўную колькасьць пераммогаў і паразаў за чэмпіянат, скончыўшы спаборніцтва на дзявятым радку выніковай табліцы. Сэзон 1961 году клюб скончыў на трэцім радку, а на наступны сэзон стаўся пераможцам клясы ў сваёй зоне, атрымаўшы, такім чынам, пуцёўку ў клясу «А» другой падгрупы, дзе клюб гуляў ажно да 1991 году, толькі сэзон 1969 году правёўшы ў розыгрышы клясы «Б». У 1964 годзе клюб зьмяніў назву на «Спартак», а ў 1969 годзе быў пераназваны ў «Гомсельмаш». З 1971 году кляса «А» паводле новай схемы розыгрышу чэмпіянату СССР стала называцца другой лігай. У сэзоне 1973 годзе найлепшым бамбардзірам клюбу стаў Георгі Ярцаў, які правёў у клюбе толькі два сэзоны. Сэзоны 1976 і 1977 гадоў клюб праводзіў пад назвай «Машынабудаўнік».
Гады незалежнасьціРэдагаваць
У 1992 годзе клюб узяў удзел у першым чэмпіянаце Беларусі па футболе, скончыўшы сэзон на апошнім месцы, і захаваўшы месца ў найвышэйшай лізе, толькі дзякуючы скарочанаму правядзеньню розыгрышу ў адно кола. На наступны сэзон клюб заняў дзясяты радок.
У 2003 годзе «Гомель» пакуль што адзіны раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. У той сэзон найлепшым бамбардзірам клюбу і чэмпіянату стаў Генадзь Блізьнюк, які на наступны сэзон перайшоў у расейскі «Сокал». У 2004 годзе клюб дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, аднак вылецеў ужо ў першым раўндзе, ня здолеўшы абысьці альбанскую «Тырану». У чэмпіянаце каманда таксама не захавала за сабою тытул чэмпіёну, нават ня трапіўшы ў зону мэдалёў. У наступным клюб сканчаў чэмпіянат у верхняй палове табліцы, толькі ў сэзоне 2007 году, дзякуючы гульні Рамана Васілюка, які адзначыўся 24 разы, клюб заняў 2 месца. Да апошняга моманту «Гомель» не трапляў у тройку, але паразы клюбаў канкурэнтаў МТЗ-РІПА і «Шахцёру» ў апошніх двух турах, і перамогі «Гомля» над «Дарыдай» і «Нёманам» дазволілі клюбу зь берагоў Сожу падняцца на выніковы другі радок. У наступным «Гомель» зноўку гуляў няўдала, а ў сэзоне 2009 году заняў 12 месца і ў сувязі са скарачэньнем колькасьці камандаў у эліце, быў вымушаны спусьціцца ў першую лігу.
Аднак, «Гомель» здолеў захаваць асноўных гульцоў і нават умацавацца шэрагам выканаўцаў, у каманду прыйшлі гульцы з найвышэйшай лігі Ігар Мальцаў (з МТЗ-РІПА), браты Павал і Дзьмітры Платонавы (абодва з «Шахцёру»), Павал Яўсеенка (з «Тарпэда-БелАЗу»). Таксама да клюбу далучыліся лідэры першалігавага клюбу «Баранавічы» Сяргей Казека і Міхаіл Калядка. Не абышлося бяз стратаў, з клюбу зьехалі пэрспэктыўныя бразыльцы Рэнан Брэсан і Майкон Каліжуры, апошні зь якіх стаў найлепшым бамбардзірам клюбу і чэмпіянату ў няўдалым сэзоне 2009 году.
Сэзон 2010 году ў першай лізе клюб пачаў з хатняй нічыі супраць клюбу «Рудзенск». У наступных торх гульняў клюб набраў 6 пунктаў, саступіўшы 10 траўня землякам з ДБК 2:0. Далей, дзякуючы моцнаму складу клюбу для першай лігі гамельчукі змушалі супернікаў спраўна капітуляваць. Гэтак з 5 па 29 туры «Гомель» 26 гульняў запар сканчваў перамогай, у выніку клюб зь недасяжнай розьніцай у пунктах стаў пераможцам першай лігі. У 2010 годзе клюб стаў пераможцам Кубка Беларусі, а ў новым сэзоне ў найвышэйшай лізе атрымаў бронзавыя мэдалі. У 2015 годзе клюб заняў апошняе месца ў найвышэйшай лізе і вылецеў у першую, а ўжо ў наступным сэзоне «Гомель» выйграў першынство ў першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу.
Гісторыя назваўРэдагаваць
- «Лякаматыў» (1959—1963)
- «Спартак» (1964—1968)
- «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
- «Машынабудаўнік» (1976—1977)
- «Гомель» (з 1995 году)
СтадыёнРэдагаваць
Хатнія гульні гомельскіх камандаў праходзілі на стадыёнах «Лякаматыў» і «Цэнтральны». У цяперашні час хатняй арэнай клюбу зьяўляецца «Цэнтральны».
ДасягненьніРэдагаваць
Чэмпіянат СССРРэдагаваць
- 1959—1991: 2-я ліга (кляса «Б», кляса «А»). Найлепшае дасягненьне: 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы клясы «А» (38-я каманда СССР), 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы клясы «А» (38—40-я каманда СССР).
Кубак СССРРэдагаваць
- Найлепшае дасягненьне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.
Чэмпіянат БеларусіРэдагаваць
Найвышэйшая ліга: 1992—1994, 1998—2009, 2011—2015
Кубак БеларусіРэдагаваць
Супэркубак БеларусіРэдагаваць
- Уладальнік: 2012
Ліга чэмпіёнаў УЭФАРэдагаваць
- 2004/2005 — удзельнік турніру.
Кубак УЭФА / Ліга ЭўропыРэдагаваць
Кубак ІнтэртотаРэдагаваць
- 1999/2000 — удзельнік турніру.
Неафіцыйныя турнірыРэдагаваць
- Кубак Норчы: выхад у 1/4 фіналу (2000)
- Кубак Садружнасьці: удзельнік турніру (2004)
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 26 жніўня 2022 году
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Удзел у эўракубкахРэдагаваць
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
2000—2001 | Кубак УЭФА | к/р | АІК | 0:1 | 0:2 | |
2002—2003 | Кубак УЭФА | к/р | ХІК | 1:0 | 4:0 | |
1 раўнд | Шальке-04 | 1:4 | 0:4 | |||
2004—2005 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Тырана | 0:2 | 1:0 | |
2008—2009 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Легія Варшава | 1:4 | 0:0 | |
2011—2012 | Ліга Эўропы | 3 к/р | Бурсаспор | 1:3 | 1:2 | |
2012—2013 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Вікінгур | 4:0 | 6:0 | |
2 к/р | Рэнова | 0:1 | 2:0 | |||
3 к/р | Лівэрпул | 0:1 | 0:3 |
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Аляксей Мяркулаў (з траўня 2018 году, в. а. у траўні — ліпені 2018 году)[2][3]
- Вячаслаў Герашчанка (студзень 2017 году — травень 2018 году)[4]
- Уладзімер Журавель (студзень — сьнежань 2016 году)[5]
- Уладзімер Гольмак (травень 2014 году — сьнежань 2015 году)[6]
- Аляксей Мяркулаў (сьнежань 2012 году — травень 2014 году)
- Алег Кубараў (да сьнежня 2012 году)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ В «Гомеле» назначен новый директор(рас.)
- ^ «Гомель» объявил о назначении Алексея Меркулова исполняющим обязанности главного тренера(рас.)
- ^ Меркулов назначен главным тренером «Гомеля»(рас.)
- ^ Вячеслав Геращенко возглавил «Гомель»(рас.)
- ^ Владимир Журавель возглавил «Гомель»(рас.)
- ^ Гольмак возглавил «Гомель», Меркулов остается работать в структуре клуба тренером по спортивным вопросам(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйная старонка (рас.)