Порту (футбольны клюб)

партугальскі футбольны клюб

«Порту» (па-партугальску: Porto) — партугальскі футбольны клюб з гораду Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 20-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі й 23-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. У 2023 годзе клюб здабыў перамогу ў Кубку лігі Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЭФА (2003), пераможца Лігі Эўропы (2011). Клюб быў заснаваны 28 верасьня 1893 году[1][2][3], зьяўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часьцяком называюць «цмокамі».

Порту
Поўная назва Futebol Clube do Porto
Заснаваны 28 верасьня 1893
Горад Порту, Партугалія
Стадыён Эштадыю ду Драган
Умяшчальнасьць: 50 033
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcporto.pt (парт.)​ (анг.)​ (гішп.)

«Порту» зьяўляецца другім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў (27 разоў, зь якіх ёсьць перамога ў нацыянальным чэмпіянаце). Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бэнфікі». Акрамя таго, клюб мае рэкордную сэрыю зь пяці перамогаў запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клюб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае й значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клюб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў 1986—1987 гадоў, Міжкантынэнтальны кубак 1987 году, Супэркубак УЭФА 1987 году, стаўшы такім чынам адным зь нешматлікіх клюбаў у сьвеце, якія маюць перамогі ў трох асноўных міжнародных турнірах адначасова й адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЭФА 2003 году, Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2003—2004 гадоў, Міжкантынэнтальны кубак 2004 году, Ліга Эўропы УЭФА 2010—2011 гадоў.

«Порту» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Прэмэйры-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бэнфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў зь першага дывізіёну партугальскага футболу. Таксама «Порту» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў расфармаванай G-14, а таксама зьяўляецца чальцом Эўрапейскай асацыяцыі клюбаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць
 
Першы заснавальнік клюбу Антонію Нікалаў дзі Алмэйда.

Клюб быў заснаваны 28 верасьня 1893 году Антонію Нікалаў дзі Алмэйда, мясцовы гандляром партвэйнам і заўзятым спартоўцам, які захапіўся футболам яшчэ падчас сваёй паездкі ў Ангельшчыну[4]. Свае першыя матчы «Порту» праводзіў зь іншымі партугальскімі клюбамі, у тым ліку матч супраць клюбу зь Лісабону 2 сакавіка 1894 году. Гэты матч праходзіў пад патранажам караля Партугаліі Карлуша I і каралевы Амэліі Арлеанскай, якія прыбылі на гульню ў Порту й прэзэнтавалі трафэй пераможцу гульні[4][5].

На мяжы стагодзьдзяў энтузіязм Алмэйды крыху саслабіўся празь ціск з боку сям’і, і «Порту» ўступіў у пэрыяд бязьдзейнасьці[4]. У 1906 годзе Жузэ Мантэйру да Кошта вярнуўся ў Порту пасьля заканчэньня вучобы ў Ангельшчыне. Як і Алмэйда, трынаццаць гадоў таму, ён таксама быў зачараваны ангельскай гульнёй, і разам зь некаторымі паплечнікамі, вырашыў ізноў адрадзіць футбол у горадзе. 2 жніўня 1906 году «Порту» быў адроджаны, а Мантэйру быў прызначаны ягоным прэзыдэнтам. Хоць футбол і стаў рухаючай сілай клюбу, але ў «Порту» пачалі квітнець і іншыя віды спорту, у тым ліку гімнастыка, барацьба, плаваньне, цяжкая й лёгкая атлетыка. Неўзабаве пасьля гэтага «Порту» ўзяў у арэнду сваю першую хатнюю пляцоўку й наняў францускага трэнэр Адольфа Касэня[6].

15 сьнежня 1907 году «Порту» правёў свой першы матч супраць замежнай каманды, якім стаўся гішпанскі клюб «Рэал Фартуна». Празь месця пасьля першай гульні быў арганізаваны матча у адказ, які прайшоў у Гішпаніі, і, стаў першым замежным матчах для клюбу. Праз чатыры гады «Порту» здабыў свой першы тытул, атрымаўшы перамогу ў Кубку Жузэ Мантэйру да Кошта, які быў створаны прэзыдэнтам клюбу[7]. У 1912 годзе «Порту» аб’яднаў свае намаганьні з клюбам «Лэйшойнш», дзякуючы чаму паўстала футбольнай асацыяцыя Порту, якая зарганізавала рэгіянальны чэмпіянат на наступны год. Свой першы сэзон «Порту» скончыў на другім месцы, пасьля «Баавішты», але ў наступным сэзоне клюб дамогся перамогі ў чэмпіянаце. Да сканчэньня сэзону 1920—1921 гадоў «Порту» шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам рэгіёну.

Сэзон 1921—1922 гадоў быў адзначаны стварэньнем першым агульнанацыянальным футбольным турнірам — гэтам званым чэмпіянатам Партугаліі (парт. Campeonato de Portugal), які сутнасьці зьяўляўся кубкавым турнірам. Новае спаборніцтва было зарганізавана нацыянальнай фэдэрацыяй футболу, а фармат базаваўся на алімпійскай сыстэме накаўт раўнду, у якіх прымалі ўдзел чэмпіёны розных партугальскіх рэгіёнаў[8]. Пасьля таго, як «Порту» атрымаў перамогу ў чацьвёртым запар рэгіянальным чэмпіянаце, клюб дайшоў да фіналу чэмпіянату Партугаліі, дзе каманда з поўначы краіны атрымала перамогу над сталічным «Спортынгам» і стаў першым пераможцам турніру. У той час зьяўляючыся дамінуючай рэгіянальнай сілай, клюб сутыкнуўся з моцнай канкурэнцыяй у нацыянальным чэмпіянаце, атрымаўшы перамогі толькі ў трох зь іх за шаснаццаць гадоў у 1925, 1932 і 1937 гадох. У 1933—1934 гадоў «Порту» было адмоўлена ва ўдзеле ў чэмпіянаце за адмову адпусьціць сваіх гульцоў на матч паміж рэгіянальнымі камандамі гарадоў Порту й Лісабону.

У наступным сэзоне, 1934—1935 гадоў, фэдэрацыя стварыла яшчэ адзін турнір Прымэйра-ліга, дзеля таго, каб падвысіць канкурэнтназдольнасьць партугальскага футболу й павялічыць колькасьць гульняў паміж супернікамі. Як рэгіянальны чэмпіён, «Порту» кваліфікаваўся ў першы розыгрыш турніру, які праводзіўся ў два кола паміж васьмю клюбамі. «Цмокі» занялі першы радок, перамогшы у 10 матчах з 14 і стаўшы, такім чынам, першым чэмпіёнам Партугаліі. Дзякуючы посьпеху новага фармату Прымэйра-ліга стала афіцыйным галоўным спаборніцтвам краіны з сэзону 1938—1939 гадоў, а былы чэмпіянат Партугаліі, які праводзіўся паводле алімпійскай сыстэмы, быў ператвораны ў кубак Партугаліі. Пасьля перафарматаваньня «Порту» зноўку стаў чэмпіёнам краіны, а на наступны сэзон пасьпяхова абараніў свой тытул. Трэці сэзон, аднак, клюб скончыў на другім радку, прапусьціўшы наперад «Спортынг». У наступным «Порту» нават не трапляў у лік прызэраў чэмпіянату да сэзону 1946—1947 гадоў, калі «цмокі» занялі трэці радок. У 1948 годзе «Порту» перамог ангельскага чэмпіёна «Арсэнал» зь лікам 3:2 у таварыскім матчы. У гонар гэтае перамогі паплечнікі клюб прзэнтавалі камадзе вялізны трафэй, які быў выраблены з срэбра й дрэва й важыў 250 кг. Трафэю далі імя «Кубак Арсэналу».

Пасьля 16-гадовага пэрыяду бяз тытулаў «Порту» вярнуўся на вяршыню партугальскага футболу, стаўшы чэмпіёнам у сэзоне 1955—1956 гадоў, пераўзышоўшы «Бэнфіку» толькі паводле лепшых вынікаў у асабістых сутрэчах. Пазьней у тым жа сэзоне «Порту» здабыў свой першы кубак Партугаліі, зрабіўшы, такім чынам, залаты дубль. Як пераможца партугальскае лігі «Порту» дэбютаваў у наваствораным Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1956—1957 гадоў, аднак шлюх клюба па Эўропе быў нядоўгім. «Порту» ў папярэднім раўндзе двойчы трываў паразу ад гішпанскага чэмпіёна «Атлетыка» зь Більбао. Праз год «Порту» зноўку здабыў кубак Партугаліі, перамогшы ў фінале «Бэнфіку» зь лікам 1:0 у фінале. Гэтыя два клюбы сустрэліся ў фінале й на наступны год, але на гэты раз «Бэнфіка» была мацней за «цмокаў», пазбавіўшы паўночнікаў магчымасьці зрабіць залаты дубль, бо за тры месяцы да гэтага «Порту» стаў чэмпіёнам краіны.

Неўзабаве пасьля гэтага клюб занурыўся ў яшчэ адзін цьмяны пэрыяд сваёй гісторыі, найвышэйшым пунктам якога стала перамога ў кубку Партугаліі 1968 году. На працягу гэтага часу, «Порту» дасягнуў найгоршага 9-е месца, якое калі-небудзь займаў. Гэта здарылася ў сэзоне 1969—1970 гадоў. Але, у той час «Порту» шэсьць разоў займаў 2-е месца. У эўрапейскіх спаборніцтвах, клюб дэбютаваў у Кубку кірмашоў і ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, аднак далей чым да трэцяга раўнду клюб не даходзіў. Адзін з самых трагічных момантаў клюбу адбыўся 16 сьнежня 1973 году, калі падчас матчу чэмпіянату супраць сэтубальскай «Віторыі», 26-гадовы капітан Паван паваліўся без прытомнасьці на поле й затыр памёр у шпіталі[9]. У наступным месяцы «Порту» падпісаў пэруанскага нападніка Тэафільлё Кубільяса, які стаў адным з самых пасьпяховых гульцоў клюба, забіўшы 65 галоў у 108 гульнях.

Міжнародны ўздым

рэдагаваць

У 1976 годзе ў клюб вярнўся Жузэ Марыя Пэдроту, які да гэтага быў гульцом «Порту» й галоўным трэнэрам клюбу ў канцы 1960-х гадох. Сэзон 1976—1977 гадоў клюб скончыў на трэцім радку, аднак на наступны сэзон стаў чэмпіёнам, паклаўшы канец чэмпіёнскаму сухменю за апошнія 19 гадоў, калі «цмокі» ў апошні раз станавіліся лепшымі ў краіне. На міжнародным узроўні «Порту» дасягнуў чвэрцьфіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў 1977—1978 гадоў, на шляху перамогшы «Манчэстэр Юнайтэд»[10]. У наступным сэзоне адразу ў першым матчы першага раўнду Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў «Порту» трываў цяжкую паразу за грэцкага клюбу АЕК зь лікам 6:1. Дрэннае сканчэньне сэзону й страты шанцаў ў нацыянальнай лізе й кубку краіны выклікала канфлікт паміж галоўным трэнэрам і прэзыдэнтам клюбу Амэрыку дзі Са, які скончыўся звальненьнем Пэдроту з пасады. У сьнежні 1981 году «Порту» перамог «Бэнфіку» ў першым розыгрышу Супэркубка Партугаліі.

Пэдроту вярнуўся ў клюб у красавіку 1982 году, дзякуючы новаму прэзыдэнту клюба Жоржы Нуну Пінту дзі Кошта. За месяц да гэтага «Порту» вылецеў у чвэрцьфінале Кубка ўладальнікаў кубкаў, саступіўшы аднаму з будучых фіналістаў турніру[11]. Але спатрэбілася толькі два гады, каб клюб, нарэшце, дасягнуў першага свайго фіналу міжнароднага спаборніцтва. 16 траўня 1984 году «Порту» сустрэўся зь «Ювэнтусам», за які гуляў Мішэль Плятыні, у рамках фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў, але трываў паразу зь лікам 2:1[12]. Ужо без Пэдроту, які сышоў у адстаўку з-за хваробы, «Порту» здабыў кубак і Супэркубак, але заняў толькі другі радок у чэмпіянаце за сьпінай у «Бэнфікі». Ачоленыя Артурам Жоржы, «цмокі» сталі чэмпіёнамі краіны, а дамарослы нападнік Фэрнанду Гоміш, стаў лепшым бамбардзірам ня толькі лігі, але й усё Эўропы ў другі раз. Першы раз прыпаў на 1983 год[13].

Абараніўшы чэмпіёнскі тытул на наступны год, «Порту» забясьпечыў сабе месца ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў на сэзон 1986—1987 гадоў. У першай гульні клюб атрымаў рэкордную для сабе перамогу, зь лікам 9:0 адолеўшы мальтыйскі «Рабат Аякс». Пасьля гэтага партугальскі клюб крок за крокам прайшоў да фіналу, перамогшы чэскі «Віткавіцы», дацкі «Брэнбю» й кіеўскае «Дынама». Супернікам па фінале стала нямецкая «Баварыя». Да 77 хвіліны матчу фінальнага паядынку «Порту» трываў паразу ад «Баварыі», аднак, у канцы матчу галы Раба Маджэра й Жуары, дапамаглі партугальцам сьвяткаваць гістарычную перамогу[14]. У наступным сэзоне каманнду ачоліў новы галоўны трэнэр Томіслаў Івіч. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб здабыў Супэркубак УЭФА, перамогшчы нідэрляндзкі «Аякс», і Міжкантынэнтальны кубак, перамогчы ўругвайскі «Пэньяроль»[15]. У гэтым жа сэзоне 1987—1988 гадоў клюб здабыў кубак Партугаліі й чарговую перамогу ў чэмпіянаце краіны з рэкорднай колькасьцю забітых галоў (88) і адлегласьцю ў пунктах ад срэбнага прызэра «Бэнфікі» (15). У адрозьненьні ад папярэдняга сэзону «Порту» не абараніў чэмпіёнскі тытул у сэзоне 1988—1889 гадоў, а многія лідэры, як то Маджэр і Гоміш, шмат часу адсутнічалі ў складзе з-за траўмаў. Празь пятнаццаць гадоў пасьля дэбюту Гоміш пакінуў клюб, дзе стаў лепшым бамбрадзірам клюбу ўсіх часоў, забіўшы 352 галы ў 455 матчах. Зноўку ачоленыя Артурам Жоржы, «цмокі» здабылі чэмпіёнскі тытул і дадалі яшчэ два трафэі, як то перамогі ў кубку й Супэркубку краіны ў 1991 годзе.

Бобі Робсан і Жузэ Маўрыньню

рэдагаваць
 
Бобі Робсан не аднойчы прыводзіў клюб да перамогі ў айчынным чэмпіянаце.

У сярэдзіне сэзону 1993—1994 гадоў «Порту» ачоліў ангелец Бобі Робсан, які да гэтага быў звольнены зь лісабонскага «Спортынгу». Клюб здолеў толькі скараціць адставаньне ад чэмпіёна «Бэнфікі», але дасягнуў паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а таксама скончыў сэзон перамогай над «Спортынгам» у фінале кубка Партугаліі. У сваім першым поўным сэзоне Робсан здолеў перамагчы ў чэмпіянаце краіны сэзону 1994—1995 гадоў. Праблемы з здароўем Робсана не дазволелі трэнэру ўдала кіраваць камандай на пачатку сэзону, але «Порту» ўсё ж абараніў чэмпіёнскі тытул. Нападнік Дамінгуш Пасыенсія стаў лепшым бамбардзірам клюбу ў другі раз запар і ўвогуле чэмпіянату.

Пасьля сыходу Робсана ў «Барсэлёну», новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Антонію Алівэйра. Пад ягоны кіраўніцтвам «Порту» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце, кубку й Супэркубку. Другі клюб лігі «Бэнфіка» саступіў «цмокам» у чэмпіянаце 13 пунктаў. У Супэркубку «Порту» разграміў адвечанага суперніка «Бэнфіку» на іхнай стадыёне зь лікам 5:0. Траснфэр бразыльца Марыю Жардэла дазволіў улюб з Порту правесьці выдатны сэзон у Лізе чэмпіёнаў 1996—1997 гадоў. «Порту» перамог «Мілян» у Італіі й атрымаў перамогу ў сваёй групе нават без паразаў. Акрамя таго, Жардэл дапамог клюбу атрымаць трэцюю перамогу ў чэмпіянаце запар, стаўшы лепшым бамбардзірам турніру. Гэтае дасягненьне дазволіла паўтарыць посьпех «Спортынга» яшчэ ў 1950-х гадох. У нааступныя сэзоны 1997—1998 і 1998—1999 гадоў «Порту» зноўку стаўся пераможцам чэмпіянату, усталяваўшы новы рэкорд паводле колькасьці чэмпіёнстваў запар, і ўвесь гэты час Жардэл станавіўся лепшым бамбардзірам лігі. У 1999 годзе Жардэл атрымаў «Залатую буцу».

«Порту» страціў шанец перамагчы ў шостым сэзоне лігі запар, пасьля таго як скончыў сэзон 1999—2000 гадоў на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Спортынг», але атрымаў перамогу ў кубку Партугаліі ўжо ў дзясяты раз. Не зважачы на тое, што ў наступным годзе «цмокі» зноўку здабылі кубка краіны, да чэмпіёнства не хапіла ўсяго аднага кроку, што прывяло да адстаўкі Фэрнанду Сантуша з пасады галоўнага трэнэра ў канцы сэзону. Новым трэнэрам быў прызначаны Актавію Машаду, але адразу здолеў здабыць Супэркубка Партугаліі ў процістаяньні супраць «Баавішты». Аднак, гэта было адзіным дасягненьнем сэзону, які завершыўся для «Порту» толькі трэцім месцам — самым нізкім за апошнія 20 гадоў. Параза ў кубку краіны й чарговая паразу ў чэмпіянаце прывяла да звальненья Машаду, які ачольваў каманду ўсяго 36 гульняў.

 
Дзякуючы Жузэ Маўрыньню клюб здабыў Кубак УЭФА й атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.

Праз два дні, «Порту» склаў кантракт з трэнэрам «Лейрыі», Жузэ Маўрыньню, які раней працаваў у клюбе побач з Робсанам[16]. У сваёй першай прамове Маўрыньню заявіў, што клюб атрымае перамогу ў чэмпіянаце ў наступным сэзоне. Ён выканаў сваё абяцаньне й правёў адзін з самых пасьпяховых сэзонаў клюбу за апошнія гады. Дзякуючы намаганьням такім гульцам, як то Дэку, Рыкарду Карвальлю й Манішэ, «Порту» меў па сканчэньні сэзону 2002—2003 гадоў перавагу ў 11 пунктаў над «Бэнфікай», якая фінішавала другой. Клюб здабыў Кубак УЭФА, перамогшы у драматычным фінале «Сэлтык» у дадатковы час, такім чынам здыбўшы ской другі эўрапейскі тытул[17]. Акрамя таго, Маўрыньню забясьпечыў перамогу клюбу ў кубку краіны, адолеўшы свой былы клюб «Лейрыю».

Сэзон 2003—2004 гадоў пачаўся зь перамогі ў Супэркубку Партугаліі над «Лейрыяй». Аднак, празь некалькі тыдняў «Порту» ня здолеў атрымаць Супэркубка УЭФА, саступіўшы італьянскаму «Міляну» зь лікам 1:0[18]. Сыход нападніка Элдэра Паштыгі кампенсаваўся падпісаньнем паўднёваафрыканскага гульца Бэні Макарці, які забіў 20 галоў у чэмпіянаце, а «Порту» зноўку стаў чэмпіёнам краіны. У лізе чэмпіёнаў клюб, ачолены Маўрыньню, заняў другое месца ў сваёй групе, траваючы паразу толькі аднойчы мадрыдзкаму «Рэалу». Клюб выйшаў у 1/8 фіналу, дзе сустрэўся з «Манчэстэр Юнайтэд». Дзякуючы голу 90-й хвіліне другога матчу на «Олд Трафард» «цмокі» прабіліся далей, дзе пасьлядоўна перамаглі «Ліён» і «Дэпартыва» й дасягнулі фіналу. Галоўны паядынак турніру скончыўся перамогай «Порту» зь лікам 3:0 у матчы супраць «Манака».

Апошнія гады

рэдагаваць

Пасьпяховыя выступы «Порту» на міжнароднай арэне ўзмацнілі рэпутацыю Маўрыньню й шэрагу ключавых гульцоў, як то Карвальлю, Фэрэйра й Дэку, склаўшы лепшыя кантракты зь іншымі клюбамі[19][20][21][22]. Наступны сэзон быў нетыповы для клюбу, які ачольвалі пасьлядоўны тры галоўныя трэнэры, як то Люіджы Дэльнэры, Віктар Фэрнандэс і Жузэ Каўсэйру. Пад кіраўніцтвам Фэрнандэса, «Порту» атрымаў перамогу ў Супэркубку Партугаліі й Міжкантынэнтальным кубку, але трываў паразу ў Супэркубку УЭФА ад «Валенсіі». Атрымаўшы толькі 17 перамог у 34 матчах «Порту» заняў другі радок у чэмпіянаце, саступіўшы «Бэнфікі» толькі тры пункты. У гэты пэрыяд «Порту быў замяшаны ў карупцыйным скандале[23].

У сэзоне 2005—2006 гадоў нідэрляндзкі трэнэр Ка Адрыяансэ ачоліў каманду. Дзякуючы ягонай пераарганізацыі каманды, клюб ня толькі атрымаў перамогу ў чэмпіянаце краіны, але й дамогся перамогі ў кубку Партугаліі. Аднак, у Лізе чэмпіёнаў справы клюбу былі непасьпяховымі. Новы сэзон 2006—2007 гадоў клюб пачаў з новым трэнэрам Жэзуалду Фэрэйрам, які далучыўся да клюбу з «Баавішты». «Порту» адразу здабыў Супэркубак Партугаліі. У чэмпіянаце перамога была здабыта толькі ў апошнім туры, «цмокі» пераўзышлі «Спортынг» толькі на адзін пункт, а «Бэнфіку» — на два. У наступным сэзоне клюб у трэці раз запар стаў чэмпіёнам краіны, а нападнік Лісандра Лёпэс стаў лепшым бамардзірам турніру. Ты ня менш, у фіналах кубка й Супэркубка краіны «Порту» саступіў «Спортынгу». У выніку разгляду справы аб матчах па змове ў партугальскім футболе, «Порту» быў пакараны стратай шасьці пунктаў, але гэта не паўплывала на канчатковую табліцу[24]. У сэзоне 2008—2009 гадоў «Порту» зноўку стаў чэмпіёнам краіны, а ў Лізе чэмпіёнаў клюб дасягнуў чвэрцьфіналу, дзе саступіў «Манчэстэр Юнайтэд». Пяты запар чэмпіёнскі тытул ня быў дасягнуты «цмокі» праз перамогу ў чэмпіянаце «Бэнфікі». Акрамя таго, кубак краіны 2010 году таксама быў атрыманы лісабонскім клюбам, што сталася чыньнікам звальненьня Фэрэйры.

 
Фінальны матч Лігі Эўропы 2011 году, дзе «Порту» перамог «Брагу» зь лікам 1:0.

Увесну 2010 году клюб ачоліў былы памочніка Маўрыньню Андрэ Вілаш-Боаш, які падрыхтаваў глебу для вельмі пасьпяховага сэзону 2010—2011 гадоў, які пачаўся перамогай у Супэркубку краіны над «Бэнфікай» зь лікам 2:0. Дзякуючы натхнёнай гульні лідэраў клюбу, як то Жуана Маўтыньню, Сылвэштры Варэла, Радамэля Фалькао й Жыванілду Халка, «Порту» моцна правёў сэзон партугальскага першынства й забясьпечыў перамогу ў турніры за пяць тураў да сканчэньня чэмпіянату пасьля перамогі над «Бэнфікай» на сваім стадыёне. Акрамя таго, клюб на атрымаў ніводнай паразы за сэзон, атрымаўшы 16 перамог запар[25]. Праз восем гадоў пасьля перамогі ў Кубку УЭФА 2003 году «Порту» зноўку дасягнуў фіналу лігі Эўропы (новая назва турніру), дзе сустракаўся з партугальскай «Брагай». Дзякуючы адзінаму голу Фалькао, клюб атрымаў перамогу й турніры[26], а Вілаш-Боаш стаў самым маладым трэнэрам, які дамогся перамогі ў турнірах арганізаваных УЭФА[27]. Праз чатыры дні «Порту» здабыў трэці запар кубак Партугаліі, перамогшы «Віторыю» з Гімарайншу зь лікам 6:2.

Пасьля таго як Вілаш-Боаш пакінуў клюбу дзеля таго, каб далучыцца да «Чэлсі», «Порту» ачоліў ягоны памочніка Вітор Пэрэйра. У трэці раз запар клюб распачаў новы сэзон зь перамогі ў Супэркубку Партугаліі, але затым трываў паразу ў Супэркубку УЭФА ад «Барсэлёны» зь лікам 2:0[28]. Не зважаючы на тое, што клюб страціў добрага нападніка Фалькао, які перайшоў у мадрыдзкі «Атлетыка», чэмпіёнскі тытул быў з посьпехам захаваны. Тым ня мешн, клюб выбыў з барацьбы за кубак краіны й Лігі чэмпіёнаў, а ў Лізе Эўропы «Порту» трываў паразу ад «Манчэстэр Сіці»[29].

У 2013 годзе каманду ачоліў Паўлу Фансэка, які да таго прывёў «Пасуш Фэрэйра» да трэцяга месца ў чэмпіянаце. Наступныя сэзоны прайшлі пад дамінаваньнем «Бэнфікі», але «Порту» за чатыры сэзоны стала уваходзіў у тройку прызэраў. Тым ня менш, адразу пасьля прыходу Фансэка здабыў з клюбам чарговы Супэркубак краіны. У Лізе Эўропы клюб дасягнуў чвэрцьфіналу, але саступіў гішпанскай «Сэвільлі»[30]. Пасьля клюб ачольвалі Хулен Ляпэтэгі, Жузэ Пэзэйру й Нуну Эшпірыту Санту, аднак толькі Сэржыю Кансэйсан здолеў прывесьці клюб да перамогі ў чэмпіянаце ў сэзоне 2017—2018 гадоў, пасьля доўгага перапынку[31].

 
Галоўны ўваход на стадыён.

Хатнія матчы клюб праводзіць на «Эштадыю ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клюбнага стадыёну, «Эштадыю даш Анташ», і як месца для правядзеньня матчаў чэмпіянату Эўропы 2004 году. Стадыён мае ёмістасьць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы зьяўляюцца сядзячымі. Назва стадыёну паходзіць ад прысутнасьці цмоку на гербе гораду Порту ў часы існаваньня манархіі.

Сплянаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду й пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн эўра, зь якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзьве спонсарскія назвы. Гасьцявы сэктар на стадыёне месьціцца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клюбу месьцяцца на паўднёвай трыбуне.

У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульці-спартовай арэны каля стадыёну, для іншых кантраляваных клюбам спартовых камандаў, як то каманды па гандболе й баскетболе, якія зьяўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая зьяўляецца адной з найлепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім сьвеце.

Футбольны клюб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафэяў ў экспазыцыі свайго музэю, які месьціцца ў межах стадыёну. Музэй яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плянуецца ягонае адкрыцьцё.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Т’ягу Джало (ар. Ювэнтус) 2000
4   Аб Атавію 2002
5   Аб Іван Маркана (капітан) 1987
6   ПА Стывэн Эўштакію 1996
8   ПА Марка Груіч 1996
9   Нап Саму Амародыён 2004
10   ПА Фабію Віейра (ар. Арсэнал) 2000
11   Нап Пэпэ 1997
12   Аб Зайду Санусі 1997
13   Нап Галену 1997
14   Бр Клаўдыю Рамуш 1991
15   ПА Вашку Соўза 2003
16   ПА Ніка Гансалес 2002
17   ПА Іван Хаймэ 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   Аб Вэндэл 1993
19   Нап Дэні Лоўдэр 2000
20   ПА Андрэ Франку 1998
21   Нап Фран Навара 1998
22   ПА Алян Варэля 2001
23   Аб Жуан Марыю 2000
24   Аб Нэўэн Пэрэс (ар. Удынэзэ) 2000
27   Нап Дэніз Гюль 2004
52   Аб Мартым Фэрнандыш 2006
70   Нап Гансалу Боржыс 2001
74   Аб Франсішку Моўра 1999
94   Бр Самуэл Португал 1994
97   Аб Зэ Пэдру 1997
99   Бр Дыёгу Кошта 1999
  1. ^ Rab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.
  2. ^ Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.
  3. ^ Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol(недаступная спасылка). ISBN 978-85-7734-002-6.
  4. ^ а б в «FC Porto». UEFA.
  5. ^ «Taça D. Carlos I 1894». RSSSF.
  6. ^ Pereira da Silva, Joaquim. 1 March 1926. «O Tripeiro». — С. 113.
  7. ^ «Taça José Monteiro da Costa». RSSSF.
  8. ^ «História». Portuguese Football Federation.
  9. ^ «FC Porto–Setúbal à jornada 13: é dia de lembrar Pavão». Diário de Notícias.
  10. ^ «1977/78: Two out of three for Anderlecht». UEFA.
  11. ^ «1981/82: Home sweet home for Barcelona». UEFA.
  12. ^ «1983/84: Star-studded Juventus make their mark». UEFA.
  13. ^ «Golden Shoe». European Sports Media.
  14. ^ «1986/87: Madjer inspires Porto triumph». UEFA.
  15. ^ «1987: Sousa makes sure for Porto». UEFA.
  16. ^ «Mourinho ready for Porto challenge». UEFA.
  17. ^ «2002/03: Mourinho makes his mark». UEFA.
  18. ^ «2003: Shevchenko steals the show». UEFA.
  19. ^ «Mourinho checks in at Chelsea». UEFA.
  20. ^ «Chelsea sign Carvalho from Porto in £20m deal». The Independent.
  21. ^ «Chelsea to sign Ferreira». BBC Sport.
  22. ^ «Chelsea sign Barca playmaker Deco». BBC Sport.
  23. ^ «Portuguese football champions shaken by corruption charges». The Guardian.
  24. ^ «Apito Final – FC Porto perde seis pontos, Pinto da Costa suspenso por dois anos, Boavista despromovido». SAPO Notícias.
  25. ^ «FC Porto invicto confirmou na Madeira o seu lugar na história do campeonato». Público.
  26. ^ «Falcao strikes to bring Europa League glory to Porto». The Guardian.
  27. ^ «The rise of new Chelsea manager Villas-Boas». UEFA.
  28. ^ «2011: Number four for Barcelona». UEFA.
  29. ^ «Slick City end Porto's UEFA Europa League defence». UEFA.
  30. ^ «Sevilla surge past Porto and into semis». UEFA.
  31. ^ «E o "penta" vai para Sérgio Conceição». Público.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць