Павал Пашэвіч

беларускі футбаліст

Павал Дзьмітрыевіч Пашэвіч (нар. 4 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Павал Пашэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 чэрвеня 2001(2001-06-04)[1] (22 гады)
Рост 183 см
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—4 БАТЭ 10 (0)
2020 Гарадзея 2 (0)
2021 Гомель 3 (0)
2021 Арсэнал Койданаў 18 (0)
2022—2023 Энэргетык-БДУ 54 (2)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 3 (1)
2022 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 траўня 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2. З 2018 году пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ, дзе хутка замавацаўся ў складзе. У асноўнай камандзе барысаўчан дэбютаваў 11 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДУ» (2:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць за дубль. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 11 ліпеня 2020 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым звычайна заставаўся на лаўцы запасных ці гуляў за дубль.

У пачатку 2021 году, вярнуўшыся з арэнды, рыхтаваўся да новага сэзону ў складзе БАТЭ. У сакавіку быў арандаваны «Гомлем»[4], аднак не полі зьяўляўся зрэдку. У ліпені 2021 году быў пераведзены ў койданаўскі «Арсэнал»[5], дзе трывала зьяўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[6]. У пачатку 2022 году праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Энэргетык-БДУ»[7]. Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году арэнда ў «Энэргетыку-БДУ» была падоўжаная на сэзон 2023 году[8].

У сьнежні 2023 году па вяртаньні з арэнды склаў новы двухгадовы кантракт з БАТЭ[9].

Міжнародная рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 1 чэрвеня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру (2:0) і быў заменены ў другім тайме.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць