Ігар Крывушэнка

беларускі футбаліст і трэнэр

І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нарадзіўся 10 лютага 1964 году, Менск) — беларускі футбаліст, а цяпер трэнэр наваполацкага «Нафтану». У 2017—2019 гадах галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 2006 і 2007 гадоў.

Ігар Крывушэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лютага 1964(1964-02-10) (60 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1982—1984 Дынама Менск 0 (0)
1985—1986 Нёман Горадня 56 (8)
1986 Ліда
1988 Алга Бішкек[d] 27 (1)
1989 Актабе 17 (2)
1990—1993 Металург Алдан[d] 16 (0)
1994—1995 Якуція Якуцк[d] 16 (0)
1996 Селенга Улан-Удэ[d] 1 (0)
1997 Тарпэда Магілёў 18 (0)
Трэнэрскія клюбы
2005—2007 БАТЭ
2007—2008 Дынама Менск
2008—2011 Сібір Новасібірск
2011—2012 Шуртан Гузар[d]
2012—2017 Тарпэда-БелАЗ
2017—2019 Беларусь
2019—2021 Пэрсыкабо-1973[d]
2022—2023 Дынама Берасьце
2024 БАТЭ
2024—4 Нафтан

Біяграфія

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Менск). Першы трэнэр — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за менскае «Дынама», дубль (1980—1984), гарадзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзэнскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Мэталюрг» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, гулец-трэнэр), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпэда-Кадзіна» (1997). Працаваў трэнэрам «Тарпэда-Кадзіна» (1998), трэнэрам фарм-клюбу «Зьмена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэнаваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнэр БАТЭ. З 13 лістапада 2007 году — галоўны трэнэр менскага «Дынама». З 2011 году да ліпеня 2012 — галоўны трэнэр узбэцкага клюбу «Шуртан»[1]. У лістападзе 2012 году ўзначаліў жодзінскае «Тарпэда»-БелАЗ[2]. 1 сакавіка 2017 году прызначаны галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. У ліпені 2017 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Тарпэда»-БелАЗу[4]. 13 чэрвеня 2019 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі[5].

Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату сьвету 2018 году, прапусьціўшы наперад у тым ліку зборную Люксэмбургу. Тым ня менш, у лістападзе 2017 году кантракт з трэнэрам быў падоўжаны на наступны год[6]. У 2018 годзе зборная Беларусі перамагла ў сваёй групе ў дывізіёне D Лігі нацый, не прапусьціўшы аніводнага мяча, аднак у 2019 годзе стартавала адбор да чэмпіянату Эўропы 2020 году з чатырох паразаў запар. 13 чэрвеня 2019 году паводле пагадненьня з кіраўніцтвам АБФФ Крывушэнка пакінуў пасаду гадоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[7].

У сьнежні 2019 году стаў галоўным трэнэрам інданэзійскага клюбу «ТІРА-Пэрсыкабо»[8], які на наступны год клюб перайменаваны ў «Пэрсыкабо-1973». У лістападзе 2021 году быў адпраўлены ў адстаўку[9]. У сьнежні 2022 году ачоліў берасьцейскае «Дынама»[10]. Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі клюб запрасіў дасьведчаных гульцоў і значна ўзмацніў склад перад новым сэзонам. Тым ня менш, пачатак апынуўся правальным — каманда прайграла першыя чатыры матчы з агульным лікам 0:7. У красавіку 2023 году кантракт клюбу з адмыслоўцам быў скасаваны[11].

У траўні 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб праекту Super Bol у Казахстане[12]. У студзені 2024 году стаў галоўным трэнэрам барысаўскага БАТЭ[13], аднак працаваў у Барысаве нядоўга. У жніўні Крывушэнка быў звольнены з сваёй пасады[14], у той час клюб быў усяго толькі на 11-м радку турнірнай табліцы. Спачатку паведамлялася, што ён застанецца ў БАТЭ, але будзе займацца сэлекцыйнай працай[15]. Аднак, у верасьні быў прызначаны на пасаду галоўнага трэнэра наваполацкага «Нафтану»[16].

Дасягненьні

рэдагаваць

БАТЭ

Тарпэда-БелАЗ

  1. ^ Игорь Криушенко покинул «Шуртан» (рас.)
  2. ^ Игорь Криушенко возглавил «Торпедо»-БелАЗ (рас.)
  3. ^ Игорь Криушенко назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси (рас.) з захаваньнем пасады галоўнага трэнэра ў «Тарпэда-БелАЗ»
  4. ^ Игорь Криушенко подтвердил свой уход из «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  5. ^ Игорь Криушенко отправлен в отставку (рас.)
  6. ^ Игорь Криушенко останется главным тренером сборной Беларуси по футболу (рас.)
  7. ^ Игорь Криушенко отправлен в отставку (рас.)
  8. ^ Официально: Игорь Криушенко возглавил индонезийский "Тира Персикабо" (ФОТО) (рас.)
  9. ^ "Персикабо 1973" уволил Криушенко (рас.)
  10. ^ Игорь Криушенко возглавил бресткое "Динамо" (рас.)
  11. ^ Криушенко покинул пост главного тренера брестского "Динамо" (рас.)
  12. ^ Игорь Криушенко подтвердил, что продолжит карьеру в Казахстане (рас.)
  13. ^ Игорь Криушенко спустя 16 лет вновь возглавил БАТЭ (рас.)
  14. ^ Иван Мигаль стал исполняющим обязанности главного тренера БАТЭ, Игорь Криушенко покинул клуб (рас.)
  15. ^ Игорь Криушенко будет заниматься селекционной работой в БАТЭ (рас.)
  16. ^ Главным тренером ФК «Нафтан-Новополоцк» стал Игорь Криушенко. Новополоцк сегодня.