Балкані Сухарэка

косаўскі футбольны клюб

«Балкані» (па-альбанску: Ballkani) — косаўскі футбольны клюб з гораду Сухарэка. 25 жніўня 2022 году, пасьля перамогі над паўночнамакедонскім клюбам «Шкупі», «Балкані» ўпершыню ў гісторыі прабіўся ў групавы этап Лігі Эўропы, стаўшы першым у гісторыі клюбам з Косава, які дасягнуў групавых этапаў спаборніцтваў пад эгідай УЭФА.

Балкані
Заснаваны 1947
Горад Сухарэка, Косава
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 1500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 1 месца
fcballkani.com (альб.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў створаны ў 1947 годзе пад назвай «Рынія» з мэтай удзелу ў розных спаборніцтвах і турнірах, якія ладзіліся на той час. Афіцыйную рэгістрацыя клюб прайшоў у 1952 годзе, пасьля чаго пачаў спаборнічаць у афіцыйных турнірах. У 1965 годзе назва была зьмененая на «Балкані», пасьля таго як шэфства над клюбам узяла Сухарэцкая хімічная і гумавая фабрыка.

«Балкані» паступова падняўся ў сыстэме югаслаўскіх ліг, дасягнуўшы рэгіягальнай Косаўскай лігі ў сэзоне 1973—1974 гадоў. Пазьней клюб страціў месца ў лізе, але ў 1977 годзе павярнуўся да яе, дзе заставаўся 1990-х гадоў. «Балкані» стаў аднім зь першых клюбаў Косава, які пакінуў сыстэму ліг, якой кіравала футбольная асацыяцыя Югаславіі. Наўзамен клюб браў удзел у неафіцыйных лігах Косава да 2000 году. Пасьля стварэньня Супэрлігі Косава «Балкані» дэбютаваў у ёй матчам супраць «Лірыі».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць