Чэмпіянат Беларусі па футболе 2021 году

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2021 году — 31-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі, які праходзіў з 12 сакавіка да 5 сьнежня. Спаборніцтвы ладзіліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга

рэдагаваць

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Белшына», «Смалявічы» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі найлепшыя дружыны першай лігі 2020 году — «Спадарожнік» і «Гомель». «Гарадзея» пасьля папярэдняга сэзону спыніла сваё існаваньне, таму зь першай лігі была запрошаная «Смаргонь», якая заняла ў першай лізе 6 месца. Іншыя клюбы, якія фінішавалі вышэй за «Смаргонь», адмовіліся ад удзел у найвышэйшай лігі. Пасьля 15 тура «Спадарожнік» зьняўся з турніру, у выніку чаго усе наступныя матчы ягоныя супернікі аўтаматычна атрымалі па 3 пункты.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Шахцёр 30 24 3 3 62-18 75 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў
2 БАТЭ 30 19 8 3 61-27 65 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў
3 Дынама Менск 30 19 5 6 55-20 62 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў
4 Гомель 30 17 8 5 57-23 59
5 Рух 30 16 10 4 52-28 58
6 Дынама Берасьце 30 8 14 8 32-32 38
7 Віцебск 30 9 10 11 37-41 37
8 Тарпэда-БелАЗ 30 10 6 14 38-43 36
9 Слуцак 30 9 8 13 36-44 35
10 Іслач 30 9 7 14 38-47 34
11 Нёман 30 9 7 14 36-36 34
12 Менск 30 8 9 13 32-52 33
13 Энэргетык-БДУ 30 8 9 13 35-42 33
14 Славія 30 8 8 14 42-50 32 Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
15 Смаргонь 30 4 9 17 26-66 21 Паніжэньне ў першую лігу
16 Спадарожнік 30 2 1 27 12-82 7 Датэрмінова зьняліся з розыгрышу

Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе

рэдагаваць
2 сьнежня
5 сьнежня
Славія 1:0
0:0
Крумкачы

Першая ліга

рэдагаваць

У розыгрышы першай лігі рэкордна скараціўся сьпіс удзельнікаў, які налічваў усяго 12 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у тры колы, агулам 33 матчы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Спадарожнік», «Гомель», а таксама «Смаргонь» выйшлі ў найвышэйшую лігу. Апошняя зь іх атрымала запрашэньне на ўдзел у найвышэйшай лігі праз спыненьня існаваньня «Гарадзеі». У адваротным кірунку рушыла толькі «Белшына», а «Смалявічы» адмовіліся ад удзелу ад турніру зь фінансавых чыньнікаў. Спынілі свае выступы «Ашмяны-БДУФК», «Граніт» і «Хімік». З другой лігі падняліся найлепшыя каманды другой лігі сэзону 2020 году — «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр». Дзеля папаўненьня складу ўдзельнікаў былі запрошаныя з другой лігі «Баранавічы».

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Арсэнал 33 20 8 5 59-22 68 Выйшлі ў найвышэйшую лігу
2 Белшына 33 19 6 8 69-42 63
3 Крумкачы 33 17 9 7 58-31 60 Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе
4 Хваля 33 16 8 9 49-39 56
5 Дняпро 33 15 10 8 58-38 55
6 Лякаматыў 33 15 9 9 56-39 54
7 Шахцёр Петрыкаў 33 13 7 13 50-56 46
8 Нафтан 33 11 11 11 44-46 44
9 Ворша 33 9 7 17 41-60 34
10 Баранавічы 33 7 7 19 38-72 28
11 Ліда 33 4 9 20 33-75 21
12 Слонім-2017 33 3 7 23 27-62 16

Другая ліга

рэдагаваць

Другая ліга значна зьмяніла свой фармат, фармальна аб’яднаўшыся з абласнымі чэмпіянатамі. Колькасьць удзельнікаў павялічылася да 77 камандаў, якія былі падзеленыя на чэмпіянаты Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай абласьцей. Розыгрышы Берасьцейскай і Віцебскай абласьцей ладзіліся ў падгрупах «Захад» і «Ўсход», а ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, якая была падзеленая па падгрупы «Поўдзень» і «Поўнач», узялі ўдзел прадстаўнікі Менску.

Матчы за 1—7 месцы

рэдагаваць
1—2 Макслайн 1:2 (д. ч.) Астравец
3—4 Партызан 1:0 Асіпавічы
5—6 БДУ 3:1 Стэнлес
7—8 Дняпро-Юні 1:2 Маларыта

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць