Ільля Алексіевіч

беларускі футбаліст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алексіевіч.

Ільля́ Алексіе́віч (нарадзіўся 10 лютага 1991 году, Жодзін, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ. У 2012—2014 гадах правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 1 гол.

Ільля Алексіевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лютага 1991(1991-02-10)[1][2] (33 гады)
Рост 172 см
Вага 66 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010 Тарпэда-БелАЗ 17 (0)
2011—2012 Гомель 56 (5)
2013—2015 БАТЭ 59 (3)
2016 Панэталікос 3 (0)
2017 Шахцёр Салігорск 9 (1)
2017 Тарпэда-БелАЗ 9 (0)
2018 Тарпэда-БелАЗ 21 (0)
2019—2020 Менск 19 (0)
2021 Крумкачы 7 (0)
2022—2023 Гомель 49 (7)
2024—4 БАТЭ 20 (1)
Зборныя
2010—2012 Беларусь (да 21) 16 (1)
2011—2012 Беларусь (да 23)[d] 7 (0)
2012—2014 Беларусь 9 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Ільля зьяўляецца выхаванцам жодзінскага «Тарпэда», гуляў за гэты клюб да 2010 году. У сакавіку 2011 году перайшоў у «Гомель», дзе хутка стаў адным з асноўных паўабаронцаў. 4 жніўня таго ж году, гуляючы ў Лізе Эўропы, адкрыў лік сваім галам у эўракубках, паразіўшы браму турэцкага «Бурсаспору». У лістападзе 2012 году падпісаў трохгадовы кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. У сэзоне 2013 году спачатку выходзіў на замену, але хутка стаў гульцом стартавага складу. 18 жніўня 2013 году ў матчы супраць «Гомлю» атрымаў траўму, празь якую адсутнічаў па кастрычнік. Па акрыяньні вярнуўся ў асноўны склад. Першую палову 2014 году правёў у аснове барысаўчанаў, але ўвосень стаў часьцей заставацца на лаве запасных. Першую палову сэзона 2015 году прапусьціў праз пашкоджаньні, з чэрвеня пачаў зьяўляцца на полі і хутка вярнуў месца ў складзе.

У студзені 2016 году перайшоў у грэцкі клюб «Панэталікос», зь якім падпісаў кантракт да чэрвеня 2017 году[5], у траўні 2016 году кантракт быў скасаваны праз траўму[6]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. З новым клюбам пачынаў сэзон у якасьці гульца першай адзінаццаткі, аднак пазьней праз траўмы стаў радзей зьяўляцца на полі. У жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ» да канца сэзону[8]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» на адзін год[9]. У лютым 2019 году перайшоў у клюб «Менск»[10]. Пачынаў сэзон 2019 году ў якасьці трывалага гульца асноўнага складу, аднак у ліпені атрымаў траўму, празь якую да сканчэньня сэзону амаль не зьяўляўся на полі. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[11], аднак у траўні 2020 году вярнуўся ў склад каманды. У ліпені 2020 году пакінуў сталічны клюб[12].

У ліпені 2021 году далучыўся да «Крумкачоў»[13], з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2022 году стаў гульцом «Гомлю»[14], дзе таксама рэгулярна зьяўляўся ў пачатковым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[15]. У студзені 2024 году далучыўся да барысаўскага БАТЭ[16].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі ў 2011—2012 гадах, разам з камандай трапіў на Алімпійскія гульні ў Лёндан. 14 лістапада 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю.

Дасягненьні

рэдагаваць

БАТЭ:

«Гомель»:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 13 0
Шахцёр Салігорск 2017 Найвышэйшая ліга 9 0
Тарпэда-БелАЗ 9 1
2018 Найвышэйшая ліга 21 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць